Forwarded from Šynkarenka
Дарагія сябры!
У гэтым годзе шмат чаго адбылося:
⚡️дабілі 100к у тыктоку
⚡️адыгралі з дзясятак найкруцейшых канцэртаў
⚡️пачаў весці курсы
⚡️зрабілі мерч “На Нямізе”
⚡️наведаў больш за 20 гарадоў сінявокай
⚡️беларусізавалі сотні беларусаў
⚡️паспеў абзавесціся машынкай
І яшчэ шмат чаго іншага🔥
За гэты год мы, сапраўды, здружыліся💋
І хачу сказаць, сябры, што гэта ўсё было б немагчыма без Вас❤️🔥
Няхай усё будзе добра!
Далей - болей!🙏🏻
Усіх❤️🩹
Ну і а 23:00 вялікі відэазварот у тыктоку, пакіньце каментарык, рэпосцік, карацей кажучы, як заўжды💋

#НамПішуць
Падпісчыкі наведалі канцэрт майго любімага Ільі Шынкарэнка ў клубе Рэактар у гэту нядзелю.
Так выглядае беларусізацыя знізу, ад народа!
Ура!

❄️ Дарагія падпісчыкі!
Адміністрацыя канала Верашчака віншуе вас з надыходзячым новым годам!
Плёну вам ва ўсіх справах! Міру ў вашы сем'і, дабрабыту ў вашыя хаты!
Няхай спраўдзіцца тое, што задумана, няхай вашыя мары стануць рэальнасцю!
Каб наша Радзіма Беларусь была ўтульным домам для ўсіх добрых людзей, а беларускі свет прыцягальным і цікавым для ўсіх, хто прыязджае да нас у госці!
За беларусаў! За Беларусь! За мір ва ўсім свеце!🥂

Forwarded from Yury
Паважаныя сябры!
Віншую Вас з надыходзячым Новым годам!
Няхай гэтае свята прынясе ўсё самае светлае, прыемнае і неабходнае ў вашыя дамы. Няхай шчасце ідзе з вамі побач, няхай выканаюцца ўсе жаданні і мары, і мірнае неба назаўжды застанецца з намі! Няхай кожны з дванаццаці месяцаў выканае вашы жаданні, упрыгожыць ваш свет усмешкамі і ахіне коўдрай з часцінак кахання, цяпла і ласкі. Няхай Новы год будзе шчодрым на падарункі, знайдзіце пад елкай шчасце, радасць, усмешкі і выдатны настрой. Няхай сустрэча Новага года будзе самай яркай і запамінальнай. Няхай будзе мноства шчаслівых гадзін і хвілін і менш непатрэбных клопатаў!
З надыходзячым Новым годам!

☃️ Загадвайце пажаданні на наступны год!
Я загадала, каб у 2025-ым годзе нашы палітыкі, міністры, навукоўцы, артысты, журналісты, чыноўнікі, настаўнікі, дэпутаты і актывісты пачалі размаўляць па-беларуску! Каб беларускамоўны канал паказваў па-беларуску ўсё, а не толькі навіны. Каб беларускае кіно здымалася на беларускай мове. І каб дзеці, якія скончылі беларускамоўныя школкі маглі атрымаць вышэйшую адукацыю на роднай мове!
Як лічыце, гэта неверагоднае пажаданне? Калі нават і так, то і няхай. А раптам недзе там у сусвеце нехта яго пачуе....
Зоя С

Forwarded from Onlíner па-беларуску
З Новым годам, сябры 🎄
Няхай 2025 год прынясе новыя выданні па-беларуску, цікавыя апытанкі, выставы, спектаклі і, вядома, добрыя навіны!

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых
Маёй маме 72 гады. Калі паслухалі віншаванне Прэзідэнта, яна першая задала пытанне: "А чаму ён не па-беларуску выступае?"
Не думаю, што на гэтую загадку ёсці адказы.
Каб хоць неяк выправіць сітуацыю, апублікуем навагодняе віншаванне ад Прэзідэнта ў беларускім варыянце 👇

З Новым годам!
З Новым годам, з Новым годам!
З новай песняй, з новай казкай!
Зачаруем мімаходам
Долі ходы думкай-краскай!
Кінем покліч гулказвонны
Ад аконца да аконца,
Свет паклічам мёртва-сонны
Аж да сонца, аж да сонца!
Для унукаў, для праўнукаў
Расцярэбім сцежкі-шляхі;
Хай пануюць над прынукай –
Каб аж к небу лёту ўзмахі!..
Над зямлёй зардзіць вясёлка
После бураў, ліхалеццяў;
Бацьку, маці жыць нялёгка, –
Хай жа лёгка жывуць дзеці!
З Новым годам, што крыніцай
Новай пойдзе ў пераходзе,
Беларуская зямліца!
Беларускі наш народзе!
Янка Купала
З Новым годам, з Новым годам!
З новай песняй, з новай казкай!
Зачаруем мімаходам
Долі ходы думкай-краскай!
Кінем покліч гулказвонны
Ад аконца да аконца,
Свет паклічам мёртва-сонны
Аж да сонца, аж да сонца!
Для унукаў, для праўнукаў
Расцярэбім сцежкі-шляхі;
Хай пануюць над прынукай –
Каб аж к небу лёту ўзмахі!..
Над зямлёй зардзіць вясёлка
После бураў, ліхалеццяў;
Бацьку, маці жыць нялёгка, –
Хай жа лёгка жывуць дзеці!
З Новым годам, што крыніцай
Новай пойдзе ў пераходзе,
Беларуская зямліца!
Беларускі наш народзе!
Янка Купала
#КухняБеларусі
Мазгі ў яйках
Склад:
● яйкі курыныя,
● мазгі (свіныя або цялячыя),
● цыбуля,
● кроп.
Гатаванне
Яйкі зварыць укрутую. Падчас варкі абавязкова пасаліць ваду, каб бялок добра адставаў ад шкарлупіны.
Цыбулю і кроп пасераваць на сметанковым масле, дадаць на патэльню мазгі і, памешваючы, смажыць да гатовасці. На гэта спатрэбіцца 5–7 хвілін.
Яйка разам са шкарлупінай рэзкім ударам вострага нажа прабіць да траціны шырыні, потым мяккім націскам разразаць да канца (спатрэбіцца пэўны спрыт, не факт, што атрымаецца з першага разу). Пасля акуратна дастаць бялок з жаўтком, “кубачак” са шкарлупіны пакінуць.
Жаўткі з бялкамі расцерці відэльцам. Затым змешаць яйкі з масай, якая ляжала ў патэльні, і акуратна напоўніць ёй шкарлупіны.

🥂 Калі вы яшчэ гэта не бачылі, то самы час паглядзець
https://youtu.be/JIzr75Cj8ck?si=tAeKhpV7IhLiJmt0

YouTube
Дразды - Лазня (ПРЭМ’ЕРА КЛІПА)
Слухаць альбом: https://band.link/MaeDzyacinstva
Рэжысёр – Ганна Герт @ANNA_GERT_PRODUCTION
Аператар-пастаноўшчык – Канстанцiн Рабкоў @KONSTANTINRIABKOV
Механік камеры – Антон Крыванос @error_macro_
Постпрадакшн – Iгар Курбанаў @ikurbanov87
Гафер – Вадзiм…

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Панарамны від Кабыльніка ў 1917 годзе, час Першай сусветнай.
Міхась Мялешка, ураджэнец гэтых мясцін, пішучы свой дзённік у акопах той вайны, марыў пра сваю будучыню і Кабыльнік так:
«А вот зіма наша беларуская! У сьвята ў саначках еду с сястрой у царкву. Белыя палеткі. Бор. Угоркі. Гасьцінец. Вун і крыж царквы відаць. Конь малады ляцiць анi зазержаць. Люба праехаць на iм! Захаджуся да вучыцялёў тутэйшых. А воть і культурна-асьветны гурток кнiгi, газэты. Глядзіш, жыцё нашых вёсак, люду нашега ўбогага зразу пірамянілася к лепшаму.
Што гэта? Цi ня сон? Прэч ляцiця думкі, ні таміця сэрца, дайце супакой! Завуць да начальнiка... Што такоя? Кара, 2 гадзіны стаяць пад стрэльбай з усёй укладкай. За што? Засмяяўся... у гутарцы. Ды саўсім нітак, пачакайця. Маўчаць! Душа забалела, абышла жаль, злось агарнула. Але маўчу, сьцяўшы зубы. Здзеквайціся, людзі, засьвеце і мая зорка. А як абідна і слова ні можыш сказаць чаму. Скарэй бы заснуць, забыцца, ды вось думкі чорныя злыя доўга трывожаць»
04.10.1915