Верашчака
478 subscribers
9.04K photos
1.44K videos
5 files
2.32K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Звязда
З 1 студзеня педагогам падвысяць заробак 📈

Каму і на колькі

🔸Настаўнікам — на 39%;
🔸Выхавальнікам дашкольнай адукацыі і памочнікам выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі — на 20%;
🔸Выкладчыкам, майстрам вытворчага навучання ўстаноў адукацыі — на 27%;
🔸Прафесарска-выкладчыцкаму складу — на 15%;
🔸Сацыяльным педаггам і педагогам-псіхолагам — на 20%.

zviazda.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

🎉 Чаму ёлка можа быць толькі ў роце 😁
А якім будзе твой 2025 год? 🎄

Пішы ў каментарах, што табе выпала!

Для тых, хто любіць галаваломкі – у квадраце схавана 21 слова, паспрабуй знайсці іх усе. 😉
#савецкаябеларусь
Да ста лайкаў трохі недацягнулі, але ўсё адно выкладаю ўвесь артыкул з учорашнім загалоўкам з газеты "Савецкая Беларусь" №281 1929 года.
Артыкул прысвечаны агляду і крытыцы творчасці артыстаў тагачаснай эстрады.
Forwarded from Šynkarenka
Дарагія сябры!
У гэтым годзе шмат чаго адбылося:
⚡️дабілі 100к у тыктоку
⚡️адыгралі з дзясятак найкруцейшых канцэртаў
⚡️пачаў весці курсы
⚡️зрабілі мерч “На Нямізе”
⚡️наведаў больш за 20 гарадоў сінявокай
⚡️беларусізавалі сотні беларусаў
⚡️паспеў абзавесціся машынкай
І яшчэ шмат чаго іншага🔥

За гэты год мы, сапраўды, здружыліся💋
І хачу сказаць, сябры, што гэта ўсё было б немагчыма без Вас❤️‍🔥

Няхай усё будзе добра!
Далей - болей!🙏🏻
Усіх❤️‍🩹

Ну і а 23:00 вялікі відэазварот у тыктоку, пакіньце каментарык, рэпосцік, карацей кажучы, як заўжды💋
#НамПішуць

Падпісчыкі наведалі канцэрт майго любімага Ільі Шынкарэнка ў клубе Рэактар у гэту нядзелю.

Так выглядае беларусізацыя знізу, ад народа!

Ура!
❄️ Дарагія падпісчыкі!

Адміністрацыя канала Верашчака віншуе вас з надыходзячым новым годам!


Плёну вам ва ўсіх справах! Міру ў вашы сем'і, дабрабыту ў вашыя хаты!

Няхай спраўдзіцца тое, што задумана, няхай вашыя мары стануць рэальнасцю!

Каб наша Радзіма Беларусь была ўтульным домам для ўсіх добрых людзей, а беларускі свет прыцягальным і цікавым для ўсіх, хто прыязджае да нас у госці!

За беларусаў! За Беларусь! За мір ва ўсім свеце!🥂
Audio
З Новым Годам! З Новым фактам!

🎄 У лесе жыла Елачка...

Іменна матыў гэтай нямецкай нацыянальнай песьні ХІХ-га стагодзьдзя быў паложаны ў аснову песьні аб Елачке... А яшчэ, у аснову гімна Мікранэзіі! О, як!

#музыка #Сьвята
#ХвілінкаГумару
#НамПішуць

Грынч не украдзе свята нашае... 😊😁😉🔥
#НамПішуць
#ХвілінкаГумару

Са святам, беларусы. Быў, ёсць, буду!!!🔥🔥🔥
Forwarded from Yury
Паважаныя сябры!
Віншую Вас з надыходзячым Новым годам!
Няхай гэтае свята прынясе ўсё самае светлае, прыемнае і неабходнае ў вашыя дамы. Няхай шчасце ідзе з вамі побач, няхай выканаюцца ўсе жаданні і мары, і мірнае неба назаўжды застанецца з намі! Няхай кожны з дванаццаці месяцаў выканае вашы жаданні, упрыгожыць ваш свет усмешкамі і ахіне коўдрай з часцінак кахання, цяпла і ласкі. Няхай Новы год будзе шчодрым на падарункі, знайдзіце пад елкай шчасце, радасць, усмешкі і выдатны настрой. Няхай сустрэча Новага года будзе самай яркай і запамінальнай. Няхай будзе мноства шчаслівых гадзін і хвілін і менш непатрэбных клопатаў!
З надыходзячым Новым годам!
☃️ Загадвайце пажаданні на наступны год!

Я загадала, каб у 2025-ым годзе нашы палітыкі, міністры, навукоўцы, артысты, журналісты, чыноўнікі, настаўнікі, дэпутаты і актывісты пачалі размаўляць па-беларуску! Каб беларускамоўны канал паказваў па-беларуску ўсё, а не толькі навіны. Каб беларускае кіно здымалася на беларускай мове. І каб дзеці, якія скончылі беларускамоўныя школкі маглі атрымаць вышэйшую адукацыю на роднай мове!

Як лічыце, гэта неверагоднае пажаданне? Калі нават і так, то і няхай. А раптам недзе там у сусвеце нехта яго пачуе....

Зоя С
З Новым годам, сябры 🎄

Няхай 2025 год прынясе новыя выданні па-беларуску, цікавыя апытанкі, выставы, спектаклі і, вядома, добрыя навіны!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Маёй маме 72 гады. Калі паслухалі віншаванне Прэзідэнта, яна першая задала пытанне: "А чаму ён не па-беларуску выступае?"
Не думаю, што на гэтую загадку ёсці адказы.

Каб хоць неяк выправіць сітуацыю, апублікуем навагодняе віншаванне ад Прэзідэнта ў беларускім варыянце 👇
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM