Верашчака
476 subscribers
8.88K photos
1.42K videos
5 files
2.28K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Спадарства!
Яшчэ аднаму дзіцяці патрабуецца наша дапамога!

Саша Астрога з Баранавіч. Дыягназ: СМА 1 тыпу

Пасля таго, як мы ўсе разам змаглі дапамагчы Вераніцы і яна робіць значныя зрухі ў фізічным развіцця пасля атрымання прэпарату, я веру, што калі мы разам, то можам стварыць нават немагчымае!

Уся інфармацыя і рэквізіты па спасылцы ніжэй 👇

https://taplink.cc/sacha_sma1

Калі ў вас складана з аказаннем грашовай падтрымкі, то падтрымайце рэпостам гэтага паста
🎉🎉🎉 З юбілеем, ці як гэта называецца? 😁

Ну вось як можна скасаваць Верашчаку, калі вас тут столькі!?

🥰
#ПобытБеларусаў

🔥 Паганства - гэта не рэлігія, гэта светапогляд чалавека, калі ён існуе нараўне з прыродай

Відэа працяглае, але калі знойдзеце час паслухаць, то не пашкадуеце. Тут пра тыя традыцыі, якія знікаюць і якія яшчэ паспелі сабраць. Пра наш сакральны беларускі свет.

https://youtu.be/WqQyeoLgM9s?si=G7m2SbqNzKVKaM8h
🔥 Дынама Мінск абыграла Лакаматыў 4:1

Агонь!
#ДумкіЎслых
#НамПішуць

На скрыне разважанні падпісчыка.
Але чамусці мяне не здзіўляе ад Рыгора ўжо нічога. Цікава толькі адно: імкненне дзяліць і расколваць гэта наўмысна або ад адсутнасці магчымасці думаць?

Зоя С
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, сябры! Ну што, з пачаткам гэтага кароткага працоўнага тыдня! Дабра вам усім!

Спявае хлопец якога завуць Мікіта. Г.Лунінец
Крыніца відэа ў тыкток
#КухняБеларусі

Шматок мяса з журавіным соусам

Склад:
● кавалак мяса (стэйк) з ялавічыны / свініны / курынага філе;

марынад:
● цыбуля (1 шт.),
● гарчыца ў зернях,
● алей сланечнікавы (3 ст. л.),
● сок ½ цытрыны,
● соль,
● спецыі, зеляніна;

ягадны соус:
● ягады (200 г),
● вада (100 мл),
● крухмал (2 ч. л.),
● цукар па смаку,
● молаты цынамон (½ ч. л.).

Гатаванне
Адбіць мяса. Для марынада: змяшаць з дапамогай блэндара ўсе інгрэдыенты. Атрымліваецца вельмі духмяная, кашападобная маса. Дадаць гэту масу да мяса і пакінуць на пару гадзін марынавацца.

Ягады прамыць і паставіць у сатэйнік на агонь. Дадаць вады і накрыць вечкам. Варыць 5–10 хвілін. Дадаць у ягадную масу крухмал, цукар (па смаку) і молаты цынамон.

Мясныя стэйкі змясціць у рашотку-грыль і гатаваць на вуглях. Падаваць з ягадным соусам.
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Заслаўе - гэта горад у Мінскім раёне, Мінскай вобласці Беларусі, адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, упершыню згадваецца ў 1127 годзе.

У горадзе Заслаўе захавалася некалькі вельмі каштоўных гістарычных, культурных і архітэктурных славутасцяў і выбітнасцяў.

Найбольш каштоўнай і важнай сярод іх з'яўляецца Праваслаўны Сабор Праабражэння Гасподняга. Гэты каменны сабор быў пабудаваны ў 1577 годзе і размясціўся на тэрыторыі старажытнага гарадзішча (замчышча).

Першапачаткова храм быў кальвінісцкім, затым каталіцкім, пазней уніяцкім, і нарэшце праваслаўным. Падчас Другой Сусветнай Вайны царква была часткова пашкоджаная. У 1972 годзе храм быў адрэстаўраваны і прыстасаваны пад музей народных рамёстваў і промыслаў.

У 1980-ых гадах храм вярнулі Праваслаўнай Царкве. Сёння гэты храм у горадзе Заслаўе з'яўляецца другім кафедральным саборам Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

https://youtu.be/xnt2VaxuXgM?si=cgVrGS-lazDQwHGc
#ГісторыяБеларусі
#БССР

30 снежня 1918 года адбылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая адкрылася ў Смаленску.

На канферэнцыі была створана Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б). Канферэнцыя аб'явіла сябе I з'ездам КП(б)Б.

 І З’езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі ў гэты ж дзень абвясціў рэзалюцыю аб старэнні Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі (БССР). У рэзалюцыі пісалася:

«Каб забяспечыць свабоду працоўным масам і адраджаючымся народам і проціставіцца акружаючым нас бандам наймітаў змрочных сіл імперыялізму, VI Абласная канферэнцыя бальшавікоў лічыць неабходным стварэнне самастойнай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларускай».

Больш падрабязна пра падзеі таго часу і ўтварэнне БССР тут
#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Людвік Звяждоўскі - капітан расійскай арміі, быў прадстаўніком «чырвоных» ў Вільні. Падчас паўстання камандаваў паўстанцкім аддзелам у Магілёўскай губерні, які быў сабраны з студэнтаў Горы-Горацкі земляробчага інстытута. Сутыкнуўшыся з нядобразычлівасцю і нежаданнем ваяваць з боку мясцовых жыхароў, распусціў свой аддзел і выехаў у Царства Польскае. Матэрыял пра Звяждоўскага змешчаны ў экспазіцыі Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея і музея гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Аляксандр Дамінікавіч Лапа - грамадскі дзеяч, буйны землеўласнік на Беларусі. У сваім маёнтку сабраў добрую бібліятэку, якой мог карыстацца любы жадаючы, у тым ліку і селянін. Яго сяляне былі дастаткова забяспечаны зямлёй: дзесяціна пад дом і агароды плюс на кожнага работніка ў сям'і — 6 дзесяцін пашні і 3 — сенакосаў. Сялянам не забаранялася рыбачыць, паляваць і збіраць грыбы ў панскіх валоданнях, карыстацца лесам для будаўніцтва хат і іншага. Для пастарэлых сялян Аляксандр стварыў дамы дабрачыннасці. Шляхі і масты ў маёнтках Лапы былі ў выдатным стане. У панскім двары меліся 2 вінакурныя заводы, карчма, 5 малацільных машын, вадзяныя млыны, крупарушка і сукнавальня. Ва ўсіх адносінах гэта была заможная і квітнеючая гаспадарка. Сам Дунін-Марцінкевіч пісаў пра яго так: "Бог жыве з тымі людзьмі! Не панская тут, але бацькоўская кіруе рука! Каму ж тады, уласна, магу прысвяціць гэту працу, як не апекуну слабых, як не бацьку сялян?" 

Працяг будзе...
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

30 снежня 1296 года - мяркуемая дата нараджэння Альгерда, вялікага князя літоўскага (1345-77) .

Каля 1318 года ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй Яраславаўнай і стаў віцебскім князем.

Паспяхова вёў палітыку, накіраваную на канчатковае аб'яднанне ўсходнеславянскіх земляў у адзінай дзяржаве. Да ВКЛ было далучана Чарнігава-Северскае княства, у палітычнай залежнасці ад яго аказалася Смаленскае княства.

Шмат разоў узначальваў войскі для адпору агрэсіі Тэўтонскага ордэна.

За час яго княжання тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш як у 2 разы, што было выгадна беларускім землям, забяспечвала ім вядучае месца ў дзяржаўным жыцці, садзейнічала развіццю эканомікі і культуры ВКЛ.

Больш падрабязна пра князя Альгерда чытайце тут👇
https://zviazda.by/be/news/20170717/1500306168-knyaz-algerd-1296-1377
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from К.О.Т.ец Фильму
Чую будуть патрабаваць не прызнаваць выборы з за белютнеу.

Будзе вельмi цiкава👍💪👏
#МоваНашаРодная

ПАЛАВІК

Да сённяшняга дня я лічыла, што слова "палавік" беларускае. Аказваецца, у Расіі яно таксама шырока ўжываецца. На фота "половики" расійскай майстрыцы, якая тчэ іх на продаж.

Вось такія вось моўныя цікавосткі!
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра шляхту. Тут, як бачым, нічога новага. "Пінская шляхта" - наша класіка 😁

Ну і хіба многія беларусы не маюць сваіх продкаў з той шляхты? Канешне, маюць )

Вызывае сумневы толькі інфармацыя пра тое, што большая частка мелкай шляхты была пераселена з Польшчы пасля Люблінскай уніі - тут сваёй шляхты хапала. І, здаецца, у гістарычных матэрыялах такія факты не сустракаюцца. Маглі быць толькі асобныя выпадкі такіх пераездаў
#савецкаябеларусь
Сёння сяткуецца 100 гадоў беларускага кіно. Адлік вядзецца ад пастановы СНК БССР ад 17 снежня 1924 года аб стварэнні пры Наркамаце асветы установы "БелДзяржКіно". На пачатку яна займалася пракатам кінастужак на тэрыторыі Беларусі, вытворчасць уласных фільмаў на студыі "БелДзяржКіно" пачалося ў 1926 годзе, назву "Беларусьфільм" яна атрымала ужо пасля вайны ў 1946 годзе.
На ілюстрацыі навіна пра стварэнне "БелДзяржКіно" з газеты "Савецкая Беларусь" №293 1924 года.