Верашчака
478 subscribers
9.04K photos
1.44K videos
5 files
2.32K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Паставы, краявід горада
1930 / 2024

(фота: inst xskrimx)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ялінка ў рэтра-стылі

Дзяліцеся сваімі ў каментарах
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыгожая Рыга ў роліку. Але мяне больш песня зачапіла, ніколі не чула. Можа хто ведае, што за выканаўца?

Добрай нядзелькі вам. Апошняй у гэтым годзе.
🔥 Мы тут пісалі, што беларуская выцінанка трапіла ў спіс нематэрыяльнай каштоўнай спадчыны ЮНЭСКА.

У тыкток мне трапілася старонка украінскай майстрыцы выцінанкі. Упэўнена, вас таксама ўразяць яе работы! Гэта вам не сняжыначкі павыразаць!

Крыніца відэа
🔥 ВАЖНАЕ!

Паважанае спадарства!

Ужо больш года мінула з таго моманту, калі я вырашыла стварыць гэты беларускамоўны канал. Рашэнне гэта ўзнікла не спантанна, я да яго ішла пэўны час, калі беларускамоўныя рэсурсы, якія я спажывала, адзін за другім траплялі ў спіс забароненых, а замест іх ніхто нічога не прапанаваў. Выглядае гэта сумна, але і зараз сітуацыя такая ж. Беларуская мова знікае нават з адзінага нібыта беларускага канала тэлебачання. Але.....

Але нажаль, з новага года часу на Верашчаку ў мяне ўжо не застанецца. Усё ж кантэнт трэба не толькі кінуць на канал, але і знайсці яго, і перапрацаваць, часам перакласці з рускай на беларускую мову. Таму ў нас з вамі апошнія дні.

❤️ Не засмучайцеся вельмі, зносіць канал я не буду. Тым больш, што з вамі застанецца яшчэ адзін адмін. Проста пастаянных публікацый і рубрык тут ужо не будзе дакладна. Калі патраплю на што цікавае, то падзялюся з вамі, а не, то і не.

👉 Калі хто з падпісчыкаў мае жаданне дапамагчы ў вядзенні канала каб ён працягваў публікавацца як і раней, то пішыце @zoya_sereda , абмяркуем.

❤️ Ну вось неяк так. Люблю, буськаю, ваша Зоя С.
Верашчака pinned «🔥 ВАЖНАЕ! Паважанае спадарства! Ужо больш года мінула з таго моманту, калі я вырашыла стварыць гэты беларускамоўны канал. Рашэнне гэта ўзнікла не спантанна, я да яго ішла пэўны час, калі беларускамоўныя рэсурсы, якія я спажывала, адзін за другім траплялі…»
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Мар’ян Дубецкі - польскі гісторык і пісьменнік, педагог, грамадскі і палітычны дзеяч. У час вучобы ў Кіеўскім ўніверсітэце далучыўся да тайнай арганізацыі «Тройніцкі саюз», якая выступала за перадачу сялянам зямлі і прадастаўленне ім свабоды выбару месца жыхарства і аднаўленне дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Пасля тайная арганізацыя перарасла ў цэлы палітычны кірунак так званых «хлапаманаў». Пасля далучыўся да кірунку, які выступаў за аднаўленне Рэчы Паспалітай у якасці федэрацыі трох народаў

Бенедыкт Дыбоўскі - расійскі, беларускі і польскі заолаг, прыродазнавец, урач. Член-карэспандэнт АН СССР (1928). Яго шматлікія артыкулы па заалогіі надрукаваны ў рускіх, польскіх, нямецкіх часопісах. Паводле светапогляду Дыбоўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам. Змагаўся супраць рэлігійных забабонаў, клерыкалаў і розных рэакцыянераў. Ён адзін з першых у Еўропе стаў прыхільнікам і прапагандыстам эвалюцыйнай тэорыі Чарлза Дарвіна. Даследаваў гісторыю і этнаграфію беларусаў.  Памёр вучоны ў 1930 г. і яго, як удзельніка паўстання 1863 г., хавалі з вялікімі вайсковымі пашанамі.

Працяг будзе...
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра вопратку і знешнасць беларусаў і літоўцаў - адрозненні і агульнасці.

Беларусы, як бачым, фізіяноміяй трохі не вышлі 😂 а літоўкі, аказваецца, самыя прыгожыя ))

Ну, і пра гарэлку. Нашы продкі таксама любілі выпіць 😁
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На Суле заўсёды ўшаноўваюць беларускія традыцыі. Сёння гутарка пойдзе пра народны лялечны тэатр, які часта паказвалі падчас калядных свят 🌟

У батлейцы распавядалі як пра біблейскія сюжэты (нарадженне Хрыста), так і народныя гісторыі з элементамі гумару.

Калядныя звычаі — гэта больш, чым фальклор. Гэта наша гісторыя, якая жыве у сэрцах, кнігах і песнях.

Узнаўляючы абрады, мы заховаем сувязь з мінулым і перакідваем масток у будучыню.

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Спадарства!
Яшчэ аднаму дзіцяці патрабуецца наша дапамога!

Саша Астрога з Баранавіч. Дыягназ: СМА 1 тыпу

Пасля таго, як мы ўсе разам змаглі дапамагчы Вераніцы і яна робіць значныя зрухі ў фізічным развіцця пасля атрымання прэпарату, я веру, што калі мы разам, то можам стварыць нават немагчымае!

Уся інфармацыя і рэквізіты па спасылцы ніжэй 👇

https://taplink.cc/sacha_sma1

Калі ў вас складана з аказаннем грашовай падтрымкі, то падтрымайце рэпостам гэтага паста
🎉🎉🎉 З юбілеем, ці як гэта называецца? 😁

Ну вось як можна скасаваць Верашчаку, калі вас тут столькі!?

🥰
#ПобытБеларусаў

🔥 Паганства - гэта не рэлігія, гэта светапогляд чалавека, калі ён існуе нараўне з прыродай

Відэа працяглае, але калі знойдзеце час паслухаць, то не пашкадуеце. Тут пра тыя традыцыі, якія знікаюць і якія яшчэ паспелі сабраць. Пра наш сакральны беларускі свет.

https://youtu.be/WqQyeoLgM9s?si=G7m2SbqNzKVKaM8h
🔥 Дынама Мінск абыграла Лакаматыў 4:1

Агонь!
#ДумкіЎслых
#НамПішуць

На скрыне разважанні падпісчыка.
Але чамусці мяне не здзіўляе ад Рыгора ўжо нічога. Цікава толькі адно: імкненне дзяліць і расколваць гэта наўмысна або ад адсутнасці магчымасці думаць?

Зоя С