This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кабыляне (аг.Нарач) на нешта гадуюць цэлую чараду дзікіх качак.
#ГісторыяБеларусі
#ЗамкіБеларусі
У снежні 1324 года тэўтонскія рыцары напалі на Мядзельскі замак (размяшчаўся на востраве возера Мядзель) і разбурылі яго.
Археалягічныя даследаванні выявілі, што першапачаткова ў X—XI стагодздзях умацаванае драўлянае паселішча знаходзілася на найбуйнейшым востраве возера Мядзел — Замак.
У пісьмовых крыніцах Мядзел упершыню згадваецца ў пачатку XIV стагодзьдзя ў лацінамоўным лісьце вялікага князя Гедыміна рыжскаму біскупу, у якім ён скардзіцца на агрэсіўныя дзеянні рыцараў-крыжакоў:
Мы паведамляем Вам, … што мір… зараз без якой-небудзь віны нашай па-варожаму парушаны крыжакамі — братамі Тэўтонскага ордэну, якія прычынілі вялікую шкоду землям, якімі мы валодалі. Таксама яны напэўна захапілі б наш замак Медзела, каб не быў ён так добра ўмацаваны, аднак мноства людзей яны забілі і многіх павялі з сабой.
У літаратуры найчасцей сустракаецца датаванне гэтага ліста 1324 годам. У апошні час даследчыкі Мікалай Волкаў і Мікалай Плавінскі сцвердзілі, што дадзеную крыніцу трэба датаваць 1325 годам.
«Лівонская хроніка» Герамана Вартбэрга паведамляе пра працяг крыжацкай агрэсіі ў 1378 годзе: «У 1378 годзе брат Вільгельм, магістар лівонскі, паслаў ляндмаршала, брата Робіна супраць рутэнаў (г. зн. праваслаўных) у вобласьці замка Мэ(н)дэлена, якія былі вернымі язычнікам і падтрымлівалі іх. Ён напаў у нядзелю пасля Епіфанія (10 студзеня), і спусташаў старану два дні, вынішчаючы людзей, спальваючы жытло, забіваючы скаціну; а забралі з сабой 300 рутэнаў абедзьвюх плоцяў і 400 коней».
У 1410 годзе адбыўся разгром крыжакаў пад Грунвальдам. Аднак падчас працэсу 1412—1413 гг. польска-ліцьвінскі бок абвінаваціў крыжакаў, што пасля заключэньня міру (1411 г.), яны «fraudulenter et dolose teras et provincias dicti domini ducis Vitholdi subintrantes, districus videlicet Medeli, Swyre et Brachslaw et Poloczsko invaserunt et depopulaverunt».
Прыблізны пераклад гучыць наступным чынам: «вераломствам і падманам землі і правінцыі да ўдзелу вялікага князя прыналежачых, паветы Мядзел, Сьвір, і Браслаў, і Полацак уварваліся і спустошылі». Агульныя страты склалі 2000 коп грошаў прускіх.
У канцы XIV — пачатку XV стагодздзяў з нявысветленых да канца акалічнасцяў Мядзел перанеслі на паўночна-ўсходні бераг возера Мястра (за 10 км ад былога месцазнаходжаньня). Імаверна, прычынай гэтаму стаўся мор. Насельнікі, што здолелі выжыць падчас эпідэміі, заснавалі новае паселішча са старой назвай ужо на беразе возера Мястра

#ПобытБеларусаў
З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
Пра дажынкі. І пра жмудзінаў ))
Вось вам і жмудзіны, якія жылі больш заможна, чым літоўцы і беларусы 😁

Forwarded from Лёгкая Мова
У вас ужо пачалося? 😅
ДÁЦЬ РÁДЫ (-У) можна каму ці чаму. А мае гэты выраз наступныя значэньні:
1. ДАЦЬ РАДУ: Парадзіць, параіць.
🔸️Табе раду я дам, як бяду ашукаць. (Купала).
2. ДАЦЬ РАДЫ: Адолець, управіцца з кім-, чым-н.
🔸️Кабанам цяжка было даць рады, яны раўлі, як зьвяры, і не хацелі ці не маглі падняцца. (Чорны).

Forwarded from Палявая пошта
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ялінка ў рэтра-стылі
Дзяліцеся сваімі ў каментарах
Дзяліцеся сваімі ў каментарах
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыгожая Рыга ў роліку. Але мяне больш песня зачапіла, ніколі не чула. Можа хто ведае, што за выканаўца?
Добрай нядзелькі вам. Апошняй у гэтым годзе.

🔥 Мы тут пісалі, што беларуская выцінанка трапіла ў спіс нематэрыяльнай каштоўнай спадчыны ЮНЭСКА.
У тыкток мне трапілася старонка украінскай майстрыцы выцінанкі. Упэўнена, вас таксама ўразяць яе работы! Гэта вам не сняжыначкі павыразаць!
Крыніца відэа

🔥 ВАЖНАЕ!
Паважанае спадарства!
Ужо больш года мінула з таго моманту, калі я вырашыла стварыць гэты беларускамоўны канал. Рашэнне гэта ўзнікла не спантанна, я да яго ішла пэўны час, калі беларускамоўныя рэсурсы, якія я спажывала, адзін за другім траплялі ў спіс забароненых, а замест іх ніхто нічога не прапанаваў. Выглядае гэта сумна, але і зараз сітуацыя такая ж. Беларуская мова знікае нават з адзінага нібыта беларускага канала тэлебачання. Але.....
Але нажаль, з новага года часу на Верашчаку ў мяне ўжо не застанецца. Усё ж кантэнт трэба не толькі кінуць на канал, але і знайсці яго, і перапрацаваць, часам перакласці з рускай на беларускую мову. Таму ў нас з вамі апошнія дні.
❤️ Не засмучайцеся вельмі, зносіць канал я не буду. Тым больш, што з вамі застанецца яшчэ адзін адмін. Проста пастаянных публікацый і рубрык тут ужо не будзе дакладна. Калі патраплю на што цікавае, то падзялюся з вамі, а не, то і не.
👉 Калі хто з падпісчыкаў мае жаданне дапамагчы ў вядзенні канала каб ён працягваў публікавацца як і раней, то пішыце @zoya_sereda , абмяркуем.
❤️ Ну вось неяк так. Люблю, буськаю, ваша Зоя С.

#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі
Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.
Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.
Мар’ян Дубецкі - польскі гісторык і пісьменнік, педагог, грамадскі і палітычны дзеяч. У час вучобы ў Кіеўскім ўніверсітэце далучыўся да тайнай арганізацыі «Тройніцкі саюз», якая выступала за перадачу сялянам зямлі і прадастаўленне ім свабоды выбару месца жыхарства і аднаўленне дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Пасля тайная арганізацыя перарасла ў цэлы палітычны кірунак так званых «хлапаманаў». Пасля далучыўся да кірунку, які выступаў за аднаўленне Рэчы Паспалітай у якасці федэрацыі трох народаў.
Бенедыкт Дыбоўскі - расійскі, беларускі і польскі заолаг, прыродазнавец, урач. Член-карэспандэнт АН СССР (1928). Яго шматлікія артыкулы па заалогіі надрукаваны ў рускіх, польскіх, нямецкіх часопісах. Паводле светапогляду Дыбоўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам. Змагаўся супраць рэлігійных забабонаў, клерыкалаў і розных рэакцыянераў. Ён адзін з першых у Еўропе стаў прыхільнікам і прапагандыстам эвалюцыйнай тэорыі Чарлза Дарвіна. Даследаваў гісторыю і этнаграфію беларусаў. Памёр вучоны ў 1930 г. і яго, як удзельніка паўстання 1863 г., хавалі з вялікімі вайсковымі пашанамі.
Працяг будзе...

Пра вопратку і знешнасць беларусаў і літоўцаў - адрозненні і агульнасці.
Беларусы, як бачым, фізіяноміяй трохі не вышлі 😂 а літоўкі, аказваецца, самыя прыгожыя ))
Ну, і пра гарэлку. Нашы продкі таксама любілі выпіць 😁

Forwarded from ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На Суле заўсёды ўшаноўваюць беларускія традыцыі. Сёння гутарка пойдзе пра народны лялечны тэатр, які часта паказвалі падчас калядных свят 🌟
У батлейцы распавядалі як пра біблейскія сюжэты (нарадженне Хрыста), так і народныя гісторыі з элементамі гумару.
Калядныя звычаі — гэта больш, чым фальклор. Гэта наша гісторыя, якая жыве у сэрцах, кнігах і песнях.
Узнаўляючы абрады, мы заховаем сувязь з мінулым і перакідваем масток у будучыню.
Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️