🌟 Віншуем каталіцкіх вернікаў на Святой Вячэрай і надыходзячымі Калядамі.
Дзень перад святам — вігілія, што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае «начное чуванне». Раней гэта быў дзень сціслага посту, калі здаровым дарослым людзям можна прыступаць да ежы толькі адзін раз.
На стол кладуць сена ці салому, засцілаюць бялюткім абрусам у знак таго, што Езус прыйшоў на свет у хляве, дзе стаяла скаціна. Адначасова белы абрус сімвалізуе чысціню алтара, на якім Езус кожны дзень прыносіць нам сябе ў бяскроўную Ахвяру.
Вігілійная вячэра звычайна адбываецца пасля таго, як у небе загарыцца першая зорка. Тады сям'я сядае за стол, запрашаючы за яго таксама нечаканых гасцей, якім лёс не дазволіў сустракаць свята разам з роднымі.
Пасля малітвы і чытання тэкста з Евангелля, які распавядае пра Нараджэнне Хрыста, усе дзеляцца асвечанай аплаткай і віншуюць адзін аднаго са святам.
Галоўная і абавязковая страва на вігійным стале — посная, ці «галодная», куцця.
Крыніца

#КухняБеларусі
#ПобытБеларусі
Куцця — традыцыйная каша з пшанічнай ці ячневай крупы, зараз яе таксама можна рабіць з рысу.
2 шклянкі ячных круп
5 шклянак вады
масла паводле густу
соль
Крупы заліць вадой у вялікай місе і пакінуць на ноч. Укінуць у рондаль з падсоленым кіпнем і гатаваць, пакуль крупы не набрыняюць. Зліць лішнюю ваду. Запячы ў духоўцы пры 160˚С каля 40 хвілін. (4-5 порцый)
Куццю, якую ад беларусаў пазычылі суседзі на поўначы і захадзе, падавалі з маслам ці макавым малаком.
400 г маку
½ шклянкі мёду (цукру)
Насыпаць мак у місу, заліць кіпенем, і даць пастаяць некалькі гадзін. Зліць ваду і 2–3 разы перамалоць у кухонным камбайне, ужываючы вельмі вострыя нажы, пакуль макавая маса не набудзе крыху белаваты колер ад соку. Закіпяціць 1,5 літры вады і заліць мак, дадаць мёд або цукар і пакінуць у халодным месцы.
Куцця таксама цудоўна сімвалізуе еднасць беларускага народа, нягледзячы на канфесійныя падзелы — гэта калядная ежа і для беларускіх католікаў, і для праваслаўных.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ціхай каляднай ночы, спадарства!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З Калядамі віншуем каталіцкіх вернікаў!
Усім астатнім проста добрай песні ў стужку
Усім астатнім проста добрай песні ў стужку
#КухняБеларусі
Кусачанка з бульбянымі клёцкамі
Склад:
● бульба,
● цыбуля,
● морква,
● алей,
● курыца,
● памідоры,
● зеляніна.
Гатаванне
Свежую моркву, цыбулю, бульбу нарэзаць саломкай і абсмажыць на свежым сметанковым масле.
Адварыць курыны булён, курыцу дробна нарэзаць і вярнуць у булён.
Дадаць абсмажаныя гародніну і бульбу, варыць да гатовасці, за 5 хвілін да канца гатавання дадаць свежыя вострыя прыправы і нарэзаныя памідоры

Forwarded from Звязда
Наша непахісная надзея
За вігілійным сталом мы дзяліліся аплаткай, выказвалі сваю дабрыню, павагу і любоў да нашых родных і блізкіх. Складаючы калядныя пажаданні, мы глядзелі адно аднаму ў вочы, жадаючы блізкаму чалавеку здароўя і радасці, душэўнага спакою і надзеі. Мы ўспаміналі сваё дзяцінства, успаміналі тых, хто ўжо адышоў да Пана, можа, нашага бацьку ці нашую маці. Гэта яны вучылі нас веры, хрысціянскім каштоўнасцям і традыцыям, вучылі, што мы, як аплаткай, павінны дзяліцца сваім сэрцам.
Сапраўды, так і павінна быць, бо Пан Бог даў нам сэрца, каб падзяліцца ім, як аплаткай у вігілію Божага Нараджэння. Ён хоча, каб ты быў сапраўдным бацькам, была сапраўднай маці, сынам, дачкою. Бог жадае, каб вы стварылі святую сям’ю, падтрымлівалі адно аднаго, каб кожны з нас быў чалавекам, на якога заўсёды можна разлічваць, якому заўсёды можна давяраць.
Чытайце цалкам на zviazda.by

Forwarded from Палявая пошта
Беларуская паштоўка да зімовых сьвятаў, 1950-ыя, Кліўлэнд, ЗША
Віншую, спадарства🌝❤️
(крыніца: калекцыя БІНіМ)
#друкнаэміграцыі
Віншую, спадарства🌝❤️
(крыніца: калекцыя БІНіМ)
#друкнаэміграцыі
Forwarded from Звязда
Віншаванне Прэзідэнта хрысціянам, якія адзначаюць Раство 25 снежня
Гэтае свята ўсяляе ў нашы душы веру ў сілу любові і чалавечнасці. Добрымі справамі і ўчынкамі, нястомным клопатам аб бліжніх мы папаўняем свае духоўныя сілы і далучаемся да вечных ісцін.
У такія дні па-асабліваму ўспрымаецца значнасць міру і згоды, шчырасці і ўзаемаразумення. Упэўнены, што шанаванне хрысціянскіх каштоўнасцяў будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню адзінства на беларускай зямлі.
Няхай урачыстасць нараджэння Збаўцы падорыць дабрабыт вашым сем’ям, прынясе цяпло і ўтульнасць у кожны дом.
zviazda.by

#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа
Сядзіба Навіцкіх у Савейках
Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці
Непадалёк ад Начы знаходзіцца яшчэ адна славутасць Ляхавіцкага раёна – закінутая сядзіба Навіцкіх у Савейках, пабудаваная на стыку XVIII–XIX стагоддзяў.
Агледзеўшы сядзібны дом, які, дарэчы, вельмі нядрэнна захаваўся, адпраўляйся на павольны шпацыр па мясцовым парку з вадаёмамі – па шляху адшукаеш яшчэ некалькі гаспадарчых пабудоў.

#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі
Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.
Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.
Францішак Багушэвіч - тут без каментарыяў, і так усім усё пра яго вядома, у гонар яго і плошчы названы, і помнікі яму стаяць.
Юліян Бакшанскі - яшчэ ў 1847 г. зрабіў спробу падняць паўстанне смаргонскіх сялян. У сваім звароце да іх заклікаў аб’яднацца з гарадской беднатой і салдатамі і выступіць супраць памешчыкаў, чыноўнікаў і афіцэраў, за што быў арыштаваны і асуджаны да 12 гадоў катаргі. У 1863 годзе арганізаваў і ўзначаліў атрад паўстанцаў і ў сутычцы з урадавымі войскамі на Віленшчыне загінуў.
Адольф Белакоз - адносіўся да «чырвоных». У беластоцкай падпольнай друкарні надрукаваў некалькі рэвалюцыйных выданняў, сярод іх — «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка двух суседаў» (вядомы 4 нумары; па сутнасці, гэта было першае перыядычнае выданне на беларускай мове). У пачатку 1863 года стаў паўстанцкім начальнікам Беластока.
Працяг будзе...

https://yangx.top/ratannihilator/5593
Ай-яй-яй, як не прыгожа вырываць з кантэксту асобны тэкст. А чаму ўвесь пост крысалоў не выцягнуў? Можа б што цікавага даведаўся пра ўдзельнікаў паўстання, пра іх сувязь з простымі беларусамі, з іх поглядамі, а? А яшчэ б лепш паглядзеў апошняе відэа Марзалюка на гэту тэму.
А так, атрымаўся ў крысалова чарговы маніпулятыўны зблёў на гэту тэму. Дзюкаў, Гігін і Азаронак вам на дапамогу 😏
Цікава, калі ўжо скончацца гэтыя танныя маніпуляцыі па тэме паўстання 1863 г.? Мабыць пакуль сам прэзідэнт не навядзе парадак...

Telegram
КрысолOFF
🐔Баб Зой, окстись. Как это «не мае»? Еще как мае! Шляхтюки хотели загнать белорусов в польское стойло и безнаказанно сдирать с них кожу на конюшне в Ржачипосполитой. Поэтому авансом вешали белорусских беременных крестьянок и белорусских православных священников.…
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Кушлянская балада
Вось і мара яго расстраляна,
Ды вісельняў жах не спужаў. Здаецца, учора ў Кушлянах
Яшчэ конь Каліноўскага ржаў.
Здаецца, учора ў Кушлянах...
Сумна мужыцкая скрыпка пяе,
Над крывавай палянай
Крывавае сонца ўстае.
У дарогу сабраны пажыткі,
Аж заходзіцца плачам смычок.
Запяе на ўвесь свет
па-мужыцку
І Мацей Бурачок.
...Гоніць холад турэмнага склепу, Ды вісельняў жах не спужаў.
Яшчэ доўга ва ўкраінскім
стэпе
Яму конь Каліноўскага ржаў...
Алесь Пісьмянкоў
На фота Багушэвіч у 1863 годзе.
#смаргоншчына

Forwarded from papury.bel | кнігі на беларускай мове
Гісторыка-псіхалагічны раман пра з'яўленне на Беларусі ў XVI стагоддзі чалавека, які па воле акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Ісуса Хрыста і ў выніку стаў абаронцам пакрыўджаных і абражаных.
Уладзімір Караткевіч, які пісаў раман у эпоху ваяўнічага атэізму, здолеў расквеціць свой твор цытатамі з Евангелля і апісаннямі цудаў, якія творыць гарадзенскі Хрыстос. Не забыўся пісьменнік і пра цмокаў, што насялялі калісьці Лепельскае возера.
Урэшце Караткевіч прывёў свайго героя ў рай, які вельмі нагадвае заможны беларускі падворак…
oz.by | wildberries | biblio.by | alfavit.eu

https://yangx.top/AzarenokCTV/42170
Не, Рыгор, так не пойдзе. Прыведзеныя словы Сергеенкі - гэта аднабокі падыход. Гэта вырваныя з кантэксту гісторыі асобныя адзіныя факты, вельмі не прыемныя. Такія эпізоды можна знайсці ў любых гістарычных падзеях. Гэта таксама падыход тых, хто жадае раскалоць наша грамадства.
У адказ выкладаем нядаўна выказаную пазіцыю нашага вядомага гісторыка і дэпутата Вярхоўнага савета РБ - Ігара Марзалюка, самая аб'ектыўная пазіцыя на тыя падзеі:
https://belta.by/society/view/odin-geroj-drugoj-ischadie-ada-marzaljuk-pro-obrazy-kalinovskogo-i-muravjeva-681472-2024/

Азарёнок. СТВ. Беларусь
Баба Зоя, не лепи горбатого. Все оценки даны, акценты расставлены.
- Потому что сфальсифицированный образ национального героя способен в равной степени как объединить, так и расколоть общество. Пример тому – созданный в советской историографии миф о Калиновском.....…
- Потому что сфальсифицированный образ национального героя способен в равной степени как объединить, так и расколоть общество. Пример тому – созданный в советской историографии миф о Калиновском.....…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем вас, сябры!
Беларускія дзеці спяваюць беларускія песні. Цудоўна!