Верашчака
459 subscribers
10.1K photos
1.56K videos
6 files
2.6K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Падарожжа
#ПобытБеларусаў

Каханне — моцнае пачуццё ўласцівае чалавеку, літаральна ўсе рэлігіі свету трактуюць каханне, як пачуццё боскае. І, натуральна, у беларускага народа ёсць старадаўнія ўяўленні пра характар гэтага пачуцця, якія захаваліся ў вераваннях ды абрадах і нават — у камянях.

Дзе знаходзяцца гэтыя камяні і што подказваюць закаханым, чытайце ў нашым матэрыяле https://slushna.by/u-veravannyax-dy-abradax-dze-shukali-kaxanne-nashyya-prodki/
#МіфыЛегендыБеларусі

Як скарб з печы выходзіў

Пабудаваў адзін гаспадар хату. Ды вось бяда — жыць перабраўся, а начаваць у новых сценах баіцца. Кожную ноч вылазіць з-пад печы баран і ўсё палохае:
— Выйду! Выйду!
І няма ніякай рады на праклятага рагача. Хочаш не хочаш, а мусіш уцякаць з хаты, бо ўсё роўна да раніцы не заснеш.

Аднойчы заблукаў у гэтую вёску падарожны і просіцца:
— Гаспадарыку, прымі мяне нанач.
— Куды я цябе прытулю? — развёў рукамі селянін. — Сам у гумне начую, бо ў хаце нейкі нячысты завёўся. Ратунку ад яго няма!
— Мне да страхаў не прывыкаць, — сказаў падарожны, — абы страха над галавою.
— То ідзі начуй, — згадзіўся гаспадар.

Зайшоў падарожны у хату. Запаліў лучыну, а сам на цёплую печ залез. Неўзабаве лучына згарэла, зусім цёмна стала. І толькі певень адкукарэкаў поўнач, як пад печчу хтосьці заварушыўся і пагрозліва загукаў:
— Выйду! Выйду!
У падарожнага валасы сталі дыбам — ён жа ў хаце адзін быў. Але як чалавек бывалы, не разгубіўся: схапіў ладны кій і кажа:
— Ну, то выходзь!

Адно так вымавіў — лезе да яго вялізны страшны баран. Не доўга думаючы, уперыў падарожны рагача па лабаціне. Раптам чуе — штосьці зазвінела. Запаліў лучыну, а замест барана — горба золата ляжыць.

Набраў падарожны колькі змог панесці сабе золата, астатняе гаспадару пакінуў і пайшоў далей вандраваць па свеце.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня!

Андрэй Усанаў з вядомай беларускай песняй
Крыніца відэа
#КухняБеларусі

Камякі

Склад:
● бульба (2 кг),
● яйка (1 шт.),
● смятана,
● цыбуля,
● мука (1 ст. л.),
● соль,
● лаўровы ліст,
● сала, мяса, грыбы для начынкі.

Гатаванне
2 кг абабранай бульбы нацерці на дробнай тарцы. Добра адціснуць праз марлю. Адціснутую масу пасаліць, дадаць яйка, 4–5 сталовых лыжак мукі, крухмал з адціснутай бульбы.

Ускіпяціць ½ рондалі вады, дадаць соль, лаўровы ліст. З бульбянога цеста зрабіць круглы ком, размяць на далоні, у сярэдзіну пакласці начынне і завернуць з усіх бакоў. У вар акуратна апусціць злепленыя камы.

Варыць камы 30–40 хвілін, злёгку памешваючы, каб не прыліплі да дна.

З такой колькасці бульбы атрымліваецца 15 сярэдніх камоў.

Начынне
Дробнымі кубікамі наразаць сала, мяса, зпасераваць цыбулю, дробна нарэзаць і абсмажыць грыбы. Усё змешаць, пасаліць, дадаць спецыі па смаку (грыбы могуць быць сушаныя). Начыннем таксама можа быць любы фарш.

Падаваць са смятанай, скваркамі і цыбуляй.
Сёння дзень Святога Мікалая (па юліянскім календары).
На выявах абразы святога Мікалая. Усе творы канца 19 - пач. 20 ст.

Святы Мікола - адзін з самых распаўсюджаных персанажаў сярод святых, што здаўна ўшаноўваюцца на беларускіх землях.
Ён апякун вандроўнікаў, бедных, сірот, а таксама тых, хто абылганы і знаходзіцца ў вязніцах.
А яшчэ менавіта Мікалая Цудатворца чакалі (і цяпер нярэдка чакаюць) дзеці, каб атрымаць падарункі да свята Раства Хрыстова. Бо ён ёсць прататып Санта Клаўса (у перакладзе Санта і азначае — «святы», а Клаўс — «Мікалай»).

А на апошняй выяве можна ўбачыць, што вобраз святога Мікалая быў перамаляваны. І з'явілася Трохручыца (выява Багародзіцы з трыма рукамі). Але ўважлівыя адшукаюць галаўны ўбор Мікалая, кнігу і нават ягоныя рукі.

Усе творы з нашага музейнага збору.
Верашчака
Сёння дзень Святога Мікалая (па юліянскім календары). На выявах абразы святога Мікалая. Усе творы канца 19 - пач. 20 ст. Святы Мікола - адзін з самых распаўсюджаных персанажаў сярод святых, што здаўна ўшаноўваюцца на беларускіх землях. Ён апякун вандроўнікаў…
Свята Святога Мікалая, або Зімовага Міколы, як называюць у нас у народзе, было ўчора. Але нешта мы прамаргалі гэту публікацыю, хоць яна яўна заслугоўвае ўвагі.

Як кажуць, лепш позна, чым ніколі
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Сядзіба Агінскага ў Залессі
Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці

Род Агінскіх валодаў гэтымі землямі яшчэ з пачатку XVIII стагоддзя.

Самы знакаміты прадстаўнік роду – Міхал Клеафас, аўтар таго самага паланэза – вярнуўся ў Залессе ў 1802 годзе (пасля ўдзелу ў паўстанні Касцюшкі яму давялося на некалькі гадоў пакінуць родныя мясціны).

Адразу пасля вяртання гаспадара пачалі актыўна ўзводзіць вытанчаны каменны палац і разбіваць англійскі парк: раней тут была драўляная сядзіба і некалькі гаспадарчых пабудоў.

Праўда, будаўніцтва заняло амаль два дзясяткі гадоў, затое палац атрымаўся цудоўны – з калонамі, парадным уваходам і ўнікальнай аранжарэяй з трапічнымі раслінамі. 

Сам Міхал Клеафас увесь час жыў у Залессі да 1810 года, а пасля – да самай смерці ў 1833 годзе – рэгулярна сюды наведваўся. Тут ён прымаў гасцей, ладзіў літаратурныя чытанні і музычныя вечары. Кажуць, што менавіта ў Залессі ўпершыню прагучаў паланэз «Развітанне з Радзімай».
#СучаснаяБеларусь

У Кабыльніку (аг.Нарач) упрыгожылі навагоднюю ялінку.

Менавіта гэта елачка ўпрыгожана першы раз пасля былога старшыні сельсавета. Падзея.

Дзяліцеся ў каментарах сваімі ялінкамі
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная

Дыялектная мова багацейшая за літаратурную

Слоўнік літаратурнай беларускай мовы налічвае прыкладна 250 000—500 000 слоў. У дыялектнай мове (гэта агульная назва для гаворак людзей у пэўным рэгіёне) — каля 1,5−2 мільёны слоў.
У Лошыцкай сядзібе пройдзе баль па матывах «Дзікага палявання караля Стаха»

21 снежня ў 16:00 у музеі «Лошыцкая сядзіба» пачнецца зімовы баль. Вечар абяцае падарыць наведвальнікам атмасферу музыкі, танцаў і ўспамінаў пра культавы твор беларускай літаратуры.

Праграма балю натхнёная сюжэтамі аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», якая адзначае адразу дзве юбілейныя даты: 60 гадоў з дня яе першай публікацыі і 45 гадоў з дня выхаду аднайменнага фільма. Сувязь з Лошыцкай сядзібай падкрэслівае той факт, што адна са сцэн карціны была знятая на яе тэрыторыі.

Таксама жадаючыя змогуць прыняць удзел у квэсце па выставе, прысвечанай фільму. Падчас гульні наведвальнікі даведаюцца, як стваралася стужка Валерыя Рубінчыка.
#СучаснаяБеларусь
#ШокКантэнтэнт

😱 Мінскія барбершопы прапаноўваюць стрыжку "Гітлерюгент"

Маскоўскі гарадскі партал "Мослента" паведамляе, што ў барбершопах расейскай сталіцы прапануюць стрыжку «Гітлерюгенд». Наогул яны з'явіліся яшчэ ў 2017 годзе і тады выкліча вялікі скандал, які дакаціўся таксама і да Беларусі.

Аказалася, што і цяпер, праз 7 гадоў, некаторыя мінскія салоны ўсё яшчэ выкарыстоўваюць такую тэрміналогію ў апісанні прапанаваных паслуг.

Нагадаем чытачам. "Гітлерюгенд" -моладзевая асацыяцыя Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Германіі, якая існавала ў 1926-1945 гадах. Названая ў гонар Адольфа Гітлера (даслоўна перакладаецца «моладзь Гітлера»).

Прычоску "Гітлерюгенд «таксама называюць» пад Фрыца «або» пад немца", у англамоўных публікацыях такую прычоску часцей называюць Preppy.

Згадку стрыжкі "Гітлерюгенд" знайшлі на сайтах барбершопов BarberHub і студыі прыгажосці а.Сергеенка (на скрынах)

👉 Як лічыце, такая х....ня так і застанецца, ці ўсё ж у Беларусі не месца ёй?

Крыніца матэрыялу
Forwarded from Звязда
🖼️ Выстава Наталлі Сухаверхавай «Каляровы фэст» адкрылася ў Мінску

Фотарэпартаж на zviazda.by 📸