#КухняБеларусі
Шчупак фаршыраваны па-асвейску
Склад:
● шчупак,
● сала,
● цыбуля,
● часнок,
● пшанічны хлеб,
● яйкі,
● соль,
● перац.
Гатаванне
Шчупака пачысціць і прамыць. Затым знутры тушкі надразаць рэберныя косткі і аддзяляюць, не праразаючы скуры. Пасля гэтага зразаць мякаць з костак.
Шчупака напаўніць фаршам з мякаці рыбы, сала, цыбулі, часнаку, пшанічнага хлеба, яек, солі, перцу. Запякаць у духоўцы пры тэмпературы 180–200 °С на працягу 30 хвілін.

#Літаратура
Хуткая плынь
Ня трэба, каханая, слоў. Памаўчым.
Нiхто не валодае мовай, якою
Два сэрцы, спавiтыя пешчаў ракою
Размову вядуць, у нябыт плывучы.
Глядзi, якi морак, i шэрань, i стынь
Залеглi наўкола страшлiвай аблогай...
Дык будзем жа моўчкi адно да аднога
Тулiцца.
Хай зносiць нас хуткая плынь.
Алег Мінкін
Хуткая плынь
Ня трэба, каханая, слоў. Памаўчым.
Нiхто не валодае мовай, якою
Два сэрцы, спавiтыя пешчаў ракою
Размову вядуць, у нябыт плывучы.
Глядзi, якi морак, i шэрань, i стынь
Залеглi наўкола страшлiвай аблогай...
Дык будзем жа моўчкi адно да аднога
Тулiцца.
Хай зносiць нас хуткая плынь.
Алег Мінкін
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа
Сядзіба Тышкевічаў у Лагойску
Мінская вобласць
Пару стагоддзяў таму ў Лагойску ўсім запраўлялі Тышкевічы. Першы замак сям'і быў разбураны, таму ў XIX стагоддзі Пій Тышкевіч заняўся ўзвядзеннем каменнага палаца. Вакол палаца быў разбіты англійскі парк з ручаямі і масткамі.
У 1842 годзе браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы адкрылі ў Лагойску музей старажытнасцяў – ён займаў некалькі пакояў палаца.
Да нашых дзён дайшло няшмат, але скласці ўяўленне пра тое, як усё тут выглядала ў лепшыя часы, можна па малюнках Напалеона Орды.
Сёння Лагойскі парк выдатна пасуе для кароткай вылазкі з Менска – асабліва калі хочаш адпачыць душой.

#НамПішуць
#ЗробленаЎБеларусі
Падпісчыкі нам даслалі інфармацыю аб тым, што ў сталічнай моладзі папулярнымі сталі ўпрыгожванні з нацыянальнымі матывамі.
Набыць такое можна тут
https://ego-art.by/catalog/koltsa/?PAGEN_1=5

Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная
Моўны лікбез
Хвілінка моўнай адукацыі - правільна скланяем жаночыя прозвішчы па-беларуску.

Forwarded from Звязда
Якую шкоду нясе пластыкавае смецце для планеты і чалавека? 🚮
Адной з галоўных экалагічных праблем XXІ стагоддзя, маштабаў якой мы пакуль не ўсведамляем, стала паўсюднае забруджванне мікрапластыкам. Ці думаў пра гэта хто-небудзь у сярэдзіне мінулага стагоддзя, калі пластмасы ўваходзілі ва ўжытак па ўсім свеце і здаваліся ўніверсальным і вельмі практычным матэрыялам, прыдатным усюды?
Навуковых прац аб шкодзе пластыку яшчэ мала — не назапашана дастаткова даных. Загадку для навукоўцаў уяўляе нанапластык, які вакол нас паўсюль.
Колькі яго штодзень трапляе ў наш арганізм? Ці можна знізіць яго ўжыванне? Якія краіны і як зарабляюць на пластыку❓
Разбіраемся на zviazda.by

#СучаснаяБеларусь
У ДАІ аднаго з абласных цэнтраў прыйшла скарга ад пасажыркі міжгародняй маршруткі. Жанчына пісала, што кіроўца мікрааўтобуса парушаў ПДР.
У скарзе, адпраўленай у ДАІ, жанчына адзначыла, што маршрутка не адпавядала патрабаванням бяспекі: нібыта ў аўтобусе зусім не было рамянёў. Таму ёй давялося падвяргаць сваё жыццё небяспецы: бо ўсю дарогу жанчына ехала непрышпіленай.
У ДАІ зварот без увагі не пакінулі. Перавозчык паказаў інспектарам аўтобус, на які паступіла скарга. Інфармацыя не пацвердзілася: усе рамяні былі спраўныя, мала таго, на кожным сядзенні размешчаны налепкі, якія нагадваюць пра неабходнасць прышпіліцца.
Але на гэтым гісторыя не скончылася. Бо пасажырка выразна напісала, што ехала непрышпіленай, — значыць, яна парушала патрабаванні правілаў. Як апавясцілі перавозчыка, менавіта жанчыну прыцягнулі да адказнасці за паездку без рамяня.
Крыніца

Forwarded from Я бачыў Бога (Smiiths)
Беларускі фальклор 📖
Нядаўна я трошкі больш азнаёміўся з беларускімі казкамі, якія ўразілі мяне сваёй красой. Вядома, я не меў шмат матэрыяла для параўнання з фальклорам іншых краін і ўвогуле раблю дылетантскую працу. Са знаёмага я глядзеў часта на рускія казкі, спрабуючы выявіць, што паміж імі рознае і аднолькавае.
👁 Першае, што я заўважыў – сэнс і маральныя прынцыпы, якія перадаюцца па-рознаму. Рускія казкі, на мой погляд часта перадаюць важнасць хітрасці. Яскравы прыклад – калабок. Які збег ад усіх. Хоць і ў канцы ён не пазбег смерці, але ў ёй падкрэсліваецца моц хітрасці. Усё такі з дапамогі яе ён пазбег смерці некалькі раз. У беларускіх казках я заўважыў больш акцэнт на прыняцця абставін і змагання з імі. Спробу змагання праўдай, нават калі яна дапаможа менш, чым падман.
🍎 Мяне ўразіла вартасць прыроды ў беларускім фальклору, фаталізм некаторых гісторый і іх сінтэз (напрыклад легенда пра возера Нарач). Моцнасць прыроды і яе святую аўру ў паданнях немагчыма не падкрэсліць. У беларускіх казках і паданнях яна часта займае цэнтральнае месца. Лес, поле, рэкі і азёры — не проста дэкарацыі, а жывыя ўдзельнікі падзей. Напрыклад, Дрымучыя Лясы, Святыя Крыніцы ці Балоты часта апісваюцца як месцы містычнай сілы. У гэтых апавяданнях чалавек ніколі не супрацьстаіць прыродзе, а жыве ў гармоніі з ёй або спрабуе заслужыць яе прыхільнасць. Часта героем беларускага фальклору з’яўляецца селянін. Ён шмат бярэ ад прыроды і не забывае, хто яго корміць. Ён не забывае пра павагу зямлі, жывёл. Тая асаблівасць нашых казак, якую я хачу падкрэсліць. Гэта асвячае прытокі ў беларусаў паганства, якое і зараз засталося, толькі ўжо як культурная частка нас.
🍎 Таксама заслугоўвае ўвагі пытанне дабра і зла. На мой погляд, у беларускіх казках не так падкрэсліваецца, што дабро павінна заўсёды перамагаць, як тое, што дабро і зло ў жыцці не дзве крайнасці. Яны змешываюцца, ствараючы шэрую мараль. І гэтая барацьба падкрэсліваецца ў нас больш як барацьба з самім сабою, або з знешнімі фактарамі. На мой погляд нашыя казкі вельмі прыгожа і рэалістычна паказваюць важнае правіла нашага жыцця – свет не пра змаганне з абстаркцыяй, а пра цяжкасць выбару, у якога няма правільнага канца.
🍎 Ўвогуле беларускі фальклор — гэта вялікая частка Беларусі, якая, магчыма мала асвечана намі. Гэта містычная старонка нашай культуры, якая зачароўвае адной толькі формай. А калі пачаць глядзець паміж радкоў...
Нядаўна я трошкі больш азнаёміўся з беларускімі казкамі, якія ўразілі мяне сваёй красой. Вядома, я не меў шмат матэрыяла для параўнання з фальклорам іншых краін і ўвогуле раблю дылетантскую працу. Са знаёмага я глядзеў часта на рускія казкі, спрабуючы выявіць, што паміж імі рознае і аднолькавае.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM