Вячэрні Нарач
Дарэчы, калі гэта курортны пасёлак, то ён вячэрні Нарач ці вячэрняя Нарач?))

#КухняБеларусі
Шчупак фаршыраваны па-асвейску
Склад:
● шчупак,
● сала,
● цыбуля,
● часнок,
● пшанічны хлеб,
● яйкі,
● соль,
● перац.
Гатаванне
Шчупака пачысціць і прамыць. Затым знутры тушкі надразаць рэберныя косткі і аддзяляюць, не праразаючы скуры. Пасля гэтага зразаць мякаць з костак.
Шчупака напаўніць фаршам з мякаці рыбы, сала, цыбулі, часнаку, пшанічнага хлеба, яек, солі, перцу. Запякаць у духоўцы пры тэмпературы 180–200 °С на працягу 30 хвілін.

#Літаратура
Хуткая плынь
Ня трэба, каханая, слоў. Памаўчым.
Нiхто не валодае мовай, якою
Два сэрцы, спавiтыя пешчаў ракою
Размову вядуць, у нябыт плывучы.
Глядзi, якi морак, i шэрань, i стынь
Залеглi наўкола страшлiвай аблогай...
Дык будзем жа моўчкi адно да аднога
Тулiцца.
Хай зносiць нас хуткая плынь.
Алег Мінкін
Хуткая плынь
Ня трэба, каханая, слоў. Памаўчым.
Нiхто не валодае мовай, якою
Два сэрцы, спавiтыя пешчаў ракою
Размову вядуць, у нябыт плывучы.
Глядзi, якi морак, i шэрань, i стынь
Залеглi наўкола страшлiвай аблогай...
Дык будзем жа моўчкi адно да аднога
Тулiцца.
Хай зносiць нас хуткая плынь.
Алег Мінкін
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа
Сядзіба Тышкевічаў у Лагойску
Мінская вобласць
Пару стагоддзяў таму ў Лагойску ўсім запраўлялі Тышкевічы. Першы замак сям'і быў разбураны, таму ў XIX стагоддзі Пій Тышкевіч заняўся ўзвядзеннем каменнага палаца. Вакол палаца быў разбіты англійскі парк з ручаямі і масткамі.
У 1842 годзе браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы адкрылі ў Лагойску музей старажытнасцяў – ён займаў некалькі пакояў палаца.
Да нашых дзён дайшло няшмат, але скласці ўяўленне пра тое, як усё тут выглядала ў лепшыя часы, можна па малюнках Напалеона Орды.
Сёння Лагойскі парк выдатна пасуе для кароткай вылазкі з Менска – асабліва калі хочаш адпачыць душой.

#НамПішуць
#ЗробленаЎБеларусі
Падпісчыкі нам даслалі інфармацыю аб тым, што ў сталічнай моладзі папулярнымі сталі ўпрыгожванні з нацыянальнымі матывамі.
Набыць такое можна тут
https://ego-art.by/catalog/koltsa/?PAGEN_1=5