Светлана Варяница
251 subscribers
24.8K photos
4.51K videos
21 files
5.2K links
Этот канал полностью поддерживает государство: Республику Беларусь 🇧🇾
加入频道
💐 #вёсачка Трокенікі Астравецкага раёна адзначыла 560 гадоў з дня заснавання.
З нагоды юбілею ад “Белай Русі” падарунак атрымала самая сталая жыхарка Трокенік Зофія Таргонская і самы маленькі жыхар Назар Тарашкевіч.

Што гавораць самі жыхары вёскі?
🍒 Зофія Таргонская:

– Нарадзілася я ў Трокеніках, самая старэйшая ў сям’і была, чацвёра дзяцей маю і ўжо 17 праўнукаў. З 15 гадоў пайшла даяркай на ферму працаваць. Цяпер адна жыву. Мужа пахавала, у дзяцей свае сем’і – усе яны недалёка жывуць і часта да мяне прыязджаюць.

Трокенікі я люблю – гэта ж мая радзіма, а яе трэба любіць Даўно казана: “Той мілы куток, дзе рэзаны пупок”.

🍒 Эвеліна Тарашкевіч, маладая маці:

– У Трокеніках жылі мае маці і бабуля, тут нарадзілася я, а цяпер і мой сынок Назар, якому 2 гадкі і які з’яўляецца самым маленькім жыхаром аграгарадка.

Трокенікі – месца маёй сілы, мне тут спакойна і ўтульна. Роднай вёсцы жадаю квітнець і маладзець!

🌾 Будзе жыць вёска - будзе жыць і Беларусь! Якую б мы назву ні давалі нашым гадам: Год народнага адзінства, Год гістарычнай памяці, Год культуры ці Год дзіцяці, – усё роўна мы звяртаемся да сваіх вытокаў, да роднай зямлі.

Віншую са святам усіх жыхароў Трокенік . А ўсім добрым людзям – добрага дня!

@roobelayarus
Фото: Астравецкая праўда
#белая_русь #БелаяРусь