Светлана Варяница
246 subscribers
24K photos
4.32K videos
21 files
4.97K links
Этот канал полностью поддерживает государство: Республику Беларусь 🇧🇾
加入频道
А.Блок ў перакладзе на беларускую мову.

Ночь, улица, фонарь, аптека,
Бессмысленный и тусклый свет.
Живи ещё хоть четверть века —
Всё будет так. Исхода нет.

Умрёшь — начнёшь опять сначала
И повторится всё, как встарь:
Ночь, ледяная рябь канала,
Аптека, улица, фонарь.
10.10.1912

Ноч, вуліца, ліхтар, аптэка,
Сляпое, цьмянае святло.
Здаецца, так было спрадвеку -
Інакш адбыцца не магло.

Памрэш - пачнеш усё спачатку,
Але дарэмна. Ночы твар
Нязменна выдае нашчадкам
Аптэку, вуліцу, ліхтар.
С.Махнач 07.10.2012

Доброе утро всем добрым людям!

#марафон_кахання
#марафонкахання
ПЯТРУСЬ БРОЎКА. НАДЗЯ-НАДЗЕЙКА. #МАРАФОНКАХАННЯ
«Буйныя ветры, лютыя буры...
Ходзіць па лесе хлопец пануры.
— Надзя! Надзейка!..— плача жалейка.
З лісцем пажоўклым горкія слёзы
Падаюць, сыплюцца з белай бярозы:
— Хлопец-юнача, смутныя вочы,
Зрэж мяне, белую, цёмнаю ноччу,—
Цяжка стаяць мне з горам дзявочым.
Помню я смех ваш,
Гулі-гулянкі,
Песні-вяснянкі
Аж да світанку.
Хлопец жалобу носіць на полі.

— Як наляцела цемра-навала,
Ходзіць па лесе, пушчах, дубровах
Хлопец разгневаны, хлопец суровы:
— Скора вярнуся
Разам з сябрамі,
Грукнем маланкамі
Ды перунамі,
Выпечам змеяў жалезам калёным,
Неба ачысцім, хмары разгонім,
Дзеўчыну ўславім,
Голле расправім,
Травы абсыплем чыстай слязою,
Чыстай слязою,
Быццам расою.
Надзя! Надзейка!..— кліча жалейка.”
1943
Малюнак – рэпрадукцыя карціны В.К.Бялыніцкага-Бірулі “Зноў зацвіла вясна” (1947 г.)
🌺 Да Дня роднай мовы
Сяргей Панізнік «Купалле
»

Спеў зямлі, уваскрэсні,
разбудзі цішыню.
Мы жывучыя песні
данясём да агню.

І вясёлыя хвалі
раскачаюць вянкі.
Толькі раз, на Купалле,
ажываюць вякі.

Мы не стомімся весліць
на чароўнай вадзе.
І купальскія песні
не разгубім нідзе.

Кветка-папараць ярка
выкрасае іскру.
Сёння наша Купалка —
гэта Белая Русь!

Зноў зямля — таямніца
у высокай красе.
Сіла злая скарыцца,
бо мы любім — усе.

Хутка сонца зайграе
над пражылкамі рэк.
Хто яшчэ не кахае —
пакахае навек!

На фота: «Папараць-кветка», А.Сілівончык, 2021

#марафон_кахання #марафонкахання
Сёння Герою Савецкага Саюза Івану Куставу споўнілася б 99 гадоў. Івана Ільіча не стала ў мінулым годзе, 3 сакавіка.

Мой сённяшні ўдзел у #марафон_кахання прысвечаны яму і ветэранам.

Генадзь Кляўко
Ветэраны вайны

Хоць нашу ласку і пашану
Ім аддаём усю спаўна,
Ўсё меней, меней ветэранаў,
Нанова крываточаць раны –
Да іх вяртаецца вайна.
Ідуць яны няспешным крокам –
Герой Дняпра,
Герой Дзвіны...
Ўсё аддавалі нам да кроплі,
На іх грудзях уся Еўропа
Далёкім водгуллем звініць.
І немагчымае б магчымым
Зрабіць,
Каб век іх быў даўжэй!
Як нам без іх у дялячынях?
Нашчадкі іх – за іх плячыма
І разумней мы,
І дужэй.
І нам такімі б быць заўсёды,
І нам так жыць і працаваць –
Прайсці праз золь і непагоду
І перад сонечным заходам
Унукам так усё аддаць.©

#марафонкахання
ЯНКА КУПАЛА. СНЕГ. #МАРАФОНКАХАННЯ
@Канстанцін Петрыман : “Я не ведаю, што казаць, але не падзяліцца з вамі, дарагія сябры, такім шыкоўным творам не магу! Мяне гэты верш навучыў па новаму адчуваць паэзію нашага класіка Янкі Купалы!
«Залягла, як пасцель,
Лебядзіная бель
На загон, на курган.
І кажан, і груган
Занямеў не на смех:
Гэта снег, толькі снег...
За старухай-зямлёй
Ты пасцель, дружа мой,
Узваліў на душу,
Як бы крыж на мяжу,
І ўжо рад не на смех:
Гэта снег, толькі снег...
Думкі, сэрца, паглёд
Абліў лёд, скаваў лёд.
Так спавіў, спавіў сам,
Каб лягчэй было там,
Дзе жыццё не на смех:
Гэта снег, толькі снег...
Ты і жыў, і любіў,
Ты не ўмёр — і забыў,
Каб нічога не дбаць,
Смела ўдаль паглядаць,
Быць самым не на смех...
Гэта снег, толькі снег...
Хтось — сваяк, не сваяк —
Як жыў, скончыўся так.
Прагудзеў поп і звон,
Ідзі з памяці вон:
Бой за хлеб не на смех!
Гэта снег, толькі снег...
Мо і лёгкія дні...
Не зачэпяць ані
Ні бяда, ні нуда,
Ні агонь, ні вада...
Само шчасце, сам смех!
Гэта снег, толькі снег...”
🌱 Да Міжнароднага Дня роднай мовы

Рыгор Барадулін
Уцякала зіма ад вясны...

Уцякала зіма ад вясны
Па кустах вербалозаў рагатых,–
Ёй каптан абарвалі яны,
І на голлі матляецца вата.

Уцякала зіма ад вясны,
Уцякала па рэках, азёрах,
Лёд затрэскаў, закрэктаў, заныў,
Здрадзіў лёд – і вада на прасторы.

Толькі звон крыгалому ачах –
Брод шукаюць бярозы-бяглянкі
І трымаюць на ніцых плячах,
Як дзяцей палахлівых, буслянкі.

А вясна даганяла зіму;
Заяц скочыў у лужу блакіту,
Бо на хвост наступіла яму,
І пралескі распырскаў, раскідаў.

І ўцякала зіма ад вясны,
Пад нагамі ламачча затлела,
Парастрэсла па сцежках лясных
Снег апошні свой
з ландышаў белых.

Уцякала зіма ад вясны –
Уцякала...

🌱 Вось такія пралескі я ўбачыла ўчора, нават вярнулася, как зрабіць фотаздымкі. Бо так і ёсць: яшчэ адна субота і нядзеля – і вясна!

t.me/matulya_Belarus

#марафонкахання #марафон_кахання
Forwarded from ПОСУСЕКАМ
"O Бeлapycь, мaя шыпшынa, зялёны лicт, чыpвoны цвeт!
У вeтpы дзiкiм нe зaгiнeш, чapнoбылeм нe зapacцeш.

Пялёcткaмi твaiмi cтaнy, нa дзiды cэpцa нaкaлю.
Tвaix вaчэй – пaд кoлep cтaлi – пpaмeннe яcнae люблю".

Улaдзiмip Дyбoўкa
1925

#марафонкахання
УСЕ-УСЕ-УСЕ !!!!!!!! УДЗЕЛЬНІКІ праекта #МАРАФОНКАХАННЯ - шчыра віншую ВАС з Днём роднай мовы, з Тыднем роднай мовы і ўсім ўдзячу за падтымку паэтычнай беларускамоўнай акцыі ад Наташа Бардзілоўская !!!!!!!!! Я ведаю, што каб прыняць удзел у маёй ініцыятыве - ВЫ знайшлі час, ВЫ знайшлі верш, Вы знайшлі...смеласць (на фоне тых крытык і здзекаванняў, якія рабіліся ў Сацсетках да нашага беларускага слова). Мы з ВАМІ стварылі АНТАЛОГІЮ БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ !!! Мы з ВАМІ раззнаёміліся і яшчэ больш згуртаваліся !!! А колькі новых таленавітых аўтараў адкрыў наш з ВАМІ #МАРАФОНКАХАННЯ !!! Ганна Атрошчанка Вильгельмина Руппель Ирина Громова Константин Петриман Наталля Плакса Жанна Сенкевич Canstantsin Shaukouski
Liuda Nik Svetlana Lana Оксана Хомко Андрей Петрович Юля Митько Елена Брицкая Маргарита Прибылева Таисия Бочкарёва Алёна Любашевская Любовь Ларченко Бахарева Светлана Елена Шамина Артём Бобрович Ольга Данилова Алена Басікірская Алёна Гойко Народный Любительский Коллектив Вербачка Alena Kru Stanislav Valodzka Светлана Варяница Станіслава Вальчык Lilia Voronova Татьяна Зыкунова Елена Гинько Liudmila Kurilovich, а яшчэ Ліда Мяльніцкая, Святаслава Сонцава, Любоў Ляпко, Ніна Захарэвіч, жыхары дома-інтэрната "Вытокі"...ДЗЯКУЙ ВАМ ЎСІМ - УСЕ будзьце здаровыя, моцныя, шчаслівыя і паспяховыя !!! І ...да наступных сустрэч !!! Наш #МАРАФОНКАХАННЯ - працяг мець БУДЗЕ !!!!