Светлана Варяница
240 subscribers
26.6K photos
4.83K videos
21 files
5.47K links
Этот канал полностью поддерживает государство: Республику Беларусь 🇧🇾
加入频道
#роднае_моднае #вытокі

За беларускую мову таксама дзякуй!
👍3
📖 З вялікім задавальненнем прачытала новае апавяданне Ніны Рыбік «Міколавы дзеці»

Разамлелая ад спякотнага сонца Адэля прыснула ў халадку хаты. Здаецца, толькі змежыла вейкі – і прачнулася ад нязвыклага гуку. Спрасоння падалося, што ў хату ўляцела вялізная муха-«бамбавоз» і дзынкае аб шыбу, спрабуючы вырвацца на волю. Прыслухаўшыся, зразумела: то не ў хаце – на двары. Здаецца, бензапіла? Павіскваючы, угрызаецца ў дрэва, натужна скуголіць, рвучы яго сэрцавіну, радасна ўсхліпвае, справіўшыся з работай. Змаўкае на хвіліну – і зноў пачынае павіскваць, скуголіць, усхліпваць.
Адкуль у іх вёсцы, дзе засталося тры жылыя хаты, з якіх толькі ў адной пахне мужчынам, ды і той без кійка за веснічкі не выйдзе, бензапіла? Адэля ўскінула на плечы старую душагрэйку, усунула ногі ў растаптаныя апоркі і выйшла на вуліцу.
Бензапіла вуркатала на суседскім панадворку, каля апусцелай хаты Міколы Харлана. Гаспадары яе даўно пазміралі, дзеці іх паразбрыдаліся па свеце, а ўнукі не наведваліся сюды з пахавання бабулі.

Далей

#роднае
2👍2