УЧИТЕЛЯ столицы
9.88K subscribers
40.4K photos
1.96K videos
16 files
5.36K links
Учителя столицы, Беларусь
加入频道
⚡️Гімназія 9 запрашае ў музей воінаў-інтэрнацыяналістаў імя Сяргея Іванавіча Грыцаўца

Музей налічвае 360 экспанатаў, 246 з іх - асноўны фонд.
Музейныя экспазіцыі:
🔍Двойчы Герой Савецкага Саюза Сяргей Іванавіч Грыцавец
🔍І буду жыць у кароткім слове памяць...
🔍Прабач, мой сябар, што ты загінуў, а я ўсяго паранены;
🔍Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца... .

Вашай увазе прапануецца:
🔺Аглядная экскурсія. Подзвіг С.І.Грыцаўца;
🔺Музейны квэст “Аб героях былых часоў”
🔺Конкурс прэзентацый "Экскурсійныя маршруты Мінска"
да Сусветнага дня гарадоў "
🔺Кінавячора "Памяць Афгана";
🔺Інтэрактыўныя гістарычныя гульні.

У 2020 годзе праведзена поўная рэканструкцыя, музей набыў сучасны выгляд. Кіруе музеем настаўнік гісторыі Ганна Аляксандраўна Качаванава.

💯Нам ёсць аб чым расказаць і што паказаць!

📌Наш адрас: г. Мінск, вул.Сядых,10
☎️Папярэдні запіс па тэлефоне: +375292713757.

#гімназія9
#школьныя_музеі
#музейная_педагогіка
⚡️Музей "Беларуская хатка" гімназіі 9

Жыццё імкліва ляціць наперад.☝️І, здабываючы кожны дзень нешта новае для сябе, мы непрыкметна губляем тое святое,🌟 спрадвечнае, 💫што нашы продкі называлі непарыўнай повяззю часоў, – нашу спадчыну.

Гімназічны музей "Беларуская хатка"🏡 ў рамках правядзення Тыдня музеяў шчыра запрашае ў госці.☘️

У музеі прадстаўлена каля 230 экспанатаў, некаторыя ў некалькіх экзэмплярах. 📝Яны маюць сваю гісторыю, у свой час добра паслужылі былым гаспадарам.

☝️Калі зазірнуць у бабулін або прабабчын стары куфар, то можна знайсці там шмат цікавых рэчаў: старадаўнія ўпрыгажэнні, адзенне, прадметы побыту або старадаўнія цацкі... Яны могуць здацца нам нават чароўнымі, калі даведацца пра іх больш...

Вашай увазе прапануецца ўдзел у наступных мерапрыемствах:

▶️ Тэматычная экскурсія “Ручнік як сімвал лёсу і жыцця”
▶️ Аглядная экскурсія “Беларуская хатка”
▶️ Web-квэст “Ягадкі і ягады”
▶️ Квэст “Загадкі старога куфару”.

Экскурсіі праводзяцца членамі аб'яднання па інтарэсах "Музейная справа: экскурсійная дзейнасць" на беларускай і англійскай мовах. 📌

💯Нам ёсць аб чым расказаць і што паказаць!

📌Наш адрас: г. Мінск, вул.Сядых,10
☎️Папярэдні запіс па тэлефоне: +375292713757.

#гімназія9
#школьныя_музеі
#музейная_педагогіка
☝️"Мая будучыня - бяспека працы маіх бацькоў"💥

⚡️Пад такім дэвізам праходзіць у гімназіі 9 🏢 конкурс-выстава дзіцячага малюнка.🌠

👫Дзеці з малых год павінны разумець, што ❗️бяспечныя ўмовы працы - гэта аснова якаснай працы і , у першую чаргу, здароўя людзей!‼️

🎇Работа кожнага ўдзельніка атрымалася па-свойму цікавай💫, а 👍 конкурс яшчэ раз напомніў пра важнасць выканання тэхнікі бяспекі.❗️

🏆Работы пераможцаў гімназічнага этапа конкурсу прымуць удзел у раённым конкурсе.🥇🥈🥉

🌟 Жадаем усім удзельнікам конкурсу новых цікавых творчых праектаў.💥

#гімназія9
#лепшыядзеці
#бяспека
#конкурсмалюнкаў
🇧🇾Патрыятызм - фундамент дзяржаўнасці

☝️Педагогі і навучэнцы гімназіі 9 прынялі актыўны ўдзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні праекта Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022-2025 гг. 🎤Госцем інфармацыйнай студыі стаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, лідар ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Сяргеевіч Гайдукевіч.

⁉️Падчас мерапрыемства былі абмеркаваны наступныя пытанні:
асноўныя формы рэалізацыі напрамкаў патрыятычнага выхавання;
прынцыпы і інструменты рэалізацыі Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022–2025 гады;
прыярытэтныя мерапрыемствы, якія забяспечаць рэалізацыю праграмы.

🔆📚Дырэктар гімназіі Таццяна Іосіфаўна Касцюк адзначыла важнасць патрыятычнага выхавання з дзяцінства і падкрэсліла ролю педагогаў і бацькоў у фарміраванні самасвядомасці падрастаючага пакалення.

#гімназія9
#патрыятычнаевыхаванне
#дыялогаваяпляцоўка
🎄❄️Час цудаў і падарункаў❄️🎄

☃️🎄Новы год і Каляды - самая чароўная пара года, час, калі з кожным можа здарыцца цуд! ❄️🌟

☝️Сёння, 4️⃣ снежня, 🇧🇾Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя далі старт🎉 сумеснай дабрачыннай акцыі “Цуды на каляды”.🎁🎊☃️

👫👫Валанцёры, цімураўцы, піянеры, лідары БРСМ гімназіі 9🏢 актыўна далучыліся да гэтай акцыі. Для нашых навучэнцаў удзел у дабрачынных мерапрымствах — своеасаблівы ўрок талерантнасці, спагады і міласэрнасці. 💥

🌟Сімвалам акцыі традыцыйна сталі чырвоныя рукавічкі, 🎄якія адлюстроўваюць імкненне дзяцей і моладзі акружыць клопатам і увагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні.🎄❄️

🎉Рабіць дабро іншым - не абавязак. 🎎Гэта – радасць, якая дорыць асаблівае шчасце! ☃️❄️Не чакайце цуда - стварайце калядны цуд🎇 самі і разам з намі, 🌠дарыце яго тым, хто побач!

❤️🌟Дабрыні і спагады ўсім нам!🌟❤️

#гімназія9
#часдапамагаць
#чудесанарождество
“І будзеш жыць у кароткім слове...памяць”🔖

☝️Пад такой назвай на базе гімназічнага музея воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І.Грыцаўца прайшла экскурсійная праграма з квэстам "Мой сябар" для навучэнцаў сярэдняй школы №70,🧑🏼‍💻👩‍💻якія, дарэчы, з'яўляюцца частымі наведвальнікамі гімназічных музеяў. 🤝👍

👩‍🎓Для юных наведвальнікаў квэст у музеі - гэта спосаб далучэння да свету музеяў,🙋‍♂️ а экскурсія ў гульнявой форме музейнага квэста дапамагае лёгка запомніць цікавыя факты. 💯Мерапрыемства прайшло “на адным дыханні”.💥🌟

👋👋Сардэчна запрашаем усіх жадаючых наведаць музей воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І.Грыцаўца ў Гімназіі №9!🏢

🔸Вашай увазе прапануем удзел у наступных мерапрыемствах🔸

▶️Аглядныя экскурсіі. Подзвіг С.І.Грыцаўца;
▶️Музейныя квэсты “Аб героях былых часоў”
▶️Кінавячора "Памяць Афгана";
▶️Інтэрактыўныя гістарычныя гульні і інш.
💫💫💫
🔹Экскурсіі праводзяцца членамі аб'яднання па інтарэсах "Музейная справа: экскурсійная дзейнасць" на рускай і беларускай мовах.

💯Нам ёсць аб чым расказаць і што паказаць!💯

📌Наш адрас: г. Мінск, вул.Сядых,10
☎️Папярэдні запіс па тэлефоне: +375292713757.

#гімназія9
#дзень_памяці_воінаў_інтэрнацыяналістаў
#музейная_педагогіка
🔥1 САКАВІКАМІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ БАРАЦЬБЫ З НАРКАМАНІЯЙ🆘💪

📣Сёння навучэнцы👩‍🎓🧑‍🎓 гімназіі 9 🏢 актыўна далучыліся да нацыянальнага флэшмобу 💥 "Беларусь супраць наркотыкаў", ☝️мэта якога – прыцягненне ўвагі да праблемы наркаманіі, фарміраванне негатыўнага стаўлення да наркаспажывання і далучэнне да здаровага ладу жыцця.👍💯

💥☝️На працягу дня ў вучэбных кабінетах і холе транслююцца відэаролікі прафілактычнай накіраванасці "Мы - супраць наркотыкаў", праходзяць пяціхвілінкі бяспекі📌, ⛔️ валанцёры гімназічнага атрада "ДабраВолец" праводзяць на перапынках акцыю 💥 "Мы выбіраем здаровы лад жыцця" і ладзяць флэшмоб пад хэштэгам #Беларусь_против_наркотиков.💯⛔️

❗️⛔️Мы супраць наркотыкаў⛔️❗️

💚Беражыце сябе!💚

#гімназія9
#флэшмоб
#Беларусь_против_наркотиков
#стоп_наркотики
🕯АКЦЫЯ «Успомніць усё. Памятаць кожнага»

👍Навучэнцы гімназіі 9 🏢 працягваюць вывучаць гісторыю, наведваючы памятныя мясціны, звязаныя з Вялікай  Айчыннай  вайной.🔥

📸У фотааб'ектыве  дня гімназічны актыў БРПА ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец»  на месцы страшнай чалавечай трагедыі
: 🔥тут фашыстамі знішчаліся мірныя жыхары, ваеннапалонныя, а таксама яўрэі  з іншых краін.

‼️Захаваць памяць і праўду, якой бы страшнай яна не была, - задача цяперашняга пакалення.👆

💚 Пакуль мы памятаем мінулае, у нас ёсць будучыня!!!💚

🕊Цэнім мір, памятаем гісторыю!🕊️

#памяць_народа
#генацыд
#гімназія9