Светлана Тихановская
22.2K subscribers
3.12K photos
809 videos
1 file
2.33K links
加入频道
Устранить административные и юридические препятствия для беларусов в изгнании: ПАСЕ приняла резолюцию по Беларуси

Вчера Светлана Тихановская выступила на заседании Парламентской ассамблеи Совета Европы, где призвала депутатов ПАРЕ проголосовать за принятие резолюции о защите беларусов в изгнании. И отметила важность того, чтобы рекомендации из резолюции нашли свое отражение на уровне отдельных стран.

После Тихановской на заседании ПАСЕ выступил «Вольный хор» исполнив две песни – «Погоню» и «Жыве Беларусь!».

На голосовании по резолюции о решении проблем беларусов в изгнании абсолютное большинство депутатов выступили за ее принятие. Текст резолюции подготовлен на основании доклад депутата из Люксембурга Пола Галя.

В резолюции говорится о необходимости устранить административные и юридические препятствия для беларусов в изгнании и обеспечить людям соответствующий уровень защиты. Также предлагается выдавать гуманитарные визы во всех посольствах/консульствах, которые продолжают работать в Минске.
Спрашчэнне візавых і міграцыйных працэдураў, дапамога палітвязням, падтрымка беларускай культуры: як прайшоў візіт у Страсбург

19-20 чэрвеня Святлана Ціханоўская знаходзілася ў Страсбургу, дзе ўзяла ўдзел у слуханнях ПАРЕ, выступіла перад Палітычным камітэтам і жанчынамі ПАРЕ, а таксама амбасадарамі краінаў Рады Еўропы. Адбыліся сустрэчы з нацыянальнымі дэлегацыямі, партыйнымі групамі і кіраўніцтвам Рады Еўропы.

📍Што было зроблена падчас візіту:

– ПАРЕ прыняла рэзалюцыю па падтрымцы беларусаў за мяжой. У рэзалюцыі даюцца рэкамендацыі краінам па палягчэнні жыцця беларусаў і паляпшэнні для іх міграцыйных умоваў, якія будуць перададзеныя ў іншыя міжнародныя арганізацыі і нацыянальныя ўрады.

– Прайшла сустрэча Кантактнай групы паміж Радай Еўропы і дэмакратычнай Беларуссю. Група зацвердзіла праекты і план працы на бліжэйшыя месяцы.

– ПАРЕ прыняла рэзалюцыю па недапушчэнні беларускіх спартоўцаў, якія падтрымалі вайну і Лукашэнку да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

– Адбылася прэзентацыя кнігі Максіма Знака «Зэкамерон» з удзелам беларускай дыяспары і літаратуразнаўцаў. Святлана Ціханоўская заклікала падтрымліваць беларускіх палітвязняў і іх сем’і.

Больш вынікаў – на сайце.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нам трэба больш пляцовак для сустрэчаў!

На мінулым тыдні ў Варшаве прайшла імпрэза «Яднайся!», якая сабрала больш за 20 беларускіх грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў. Падчас імпрэзы выступалі беларускія музыкі, былі праведзеныя панельныя дыскусіі, а ініцыятывы распавядалі беларусам пра сваю дзейнасць.

Падрабязней пра тое, як прайшла імпрэза – глядзіце ў відэа.
Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская прыняла рашэнне правесці слуханні ў Каардынацыйнай Радзе да 1 жніўня, каб заслухаць справаздачы і ўзгадніць кандыдатуры прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

@CabinetBelarus
Комитет по правам человека ООН рассмотрит жалобу Светланы Тихановской

9 июня 2023 года Комитет по правам человека ООН зарегистрировал жалобу Светланы Тихановской. Она была подготовлена правозащитной организацией Respect - Protect - Fulfill, которая также представляет Тихановскую в Комитете.

В жалобе утверждается, что власти Беларуси нарушили право Светланы Тихановской быть избранной на честных выборах, право на справедливое судебное разбирательство и право не подвергаться пыткам, что проявилось в насильном изгнании её из страны. В жалобе собраны многочисленные свидетельства того, как власти препятствовали избирательной кампании Тихановской в 2020 году, а также представлены данные от инициатив Голос, Зубр и Честные люди, которые доказывают, что результаты выборов, объявленные ЦИК, не соответствуют тому, как голосовали беларусы на самом деле.

По словам Никиты Матющенкова, юриста RPF, нет сомнений в том, что Комитет установит нарушение прав Светланы Тихановской. Решение по этой жалобе имеет большое значение для всех нас, поскольку оно является юридическим подтверждением нелегитимности Лукашенко, в отличие от политических заявлений. А выводы Комитета могут быть использованы в различных международных контекстах, например, при определении обязательств и ответственности Беларуси, возникающих в результате действий режима Лукашенко.
❗️Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ў найбліжэйшы час правядзе экстраннае пасяджанне з нагоды надзвычайнай сітуацыі ў Расіі.

@CabinetBelarus
«Выгнаць расійскіх вайскоўцаў з нашай краіны». Ціханоўская – арміі, чыноўнікам і сілавікам

https://youtu.be/T76gUONhYeA
«Причина наших проблем – сидит во дворце Независимости»

Светлана Тихановская обратилась к беларусам и беларускам.

https://youtu.be/ih_SKA7nLVQ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская – пра дыслакацыю ПВК Вагнер у Беларусі

«
Нам, беларусам, не патрэбныя ні прыгожынскія галаварэзы, ні расійскія ядзерныя ракеты, ні моцная рука. Пуцін і Лукашэнка ператвараюць нашую краіну ў ізгоя і ваенны палігон. Хоць яны папсавалі ўсім нам шмат крыві, але гэта не нагода скласці рукі. Ні мне, ні вам.

Сёння я еду ў Брусель, дзе буду абмяркоўваць стратэгію ЕС па Беларусі, якая прадугледжвае захады па спыненні пераўтварэння Беларусі ў расійскую калонію.

Таксама мы з Кабінетам актыўна рыхтуемся да Саміту НАТА, дзе будзем абмяркоўваць механізмы прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці, супрацьдзеяння размяшчэнню ядзернай зброі, стратэгію бяспекі нашага рэгіёна.

Я хачу яшчэ раз паўтарыць – я не саступлю ніводнай пазіцыі, што тычыцца нашых нацыянальных інтарэсаў, бяспекі і незалежнасці Беларусі».
Ціханоўская, Латушка і Кавалеўскі сустрэліся з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем

Зараз Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета знаходзіцца ў Бруселі.

На сустрэчы з прэзідэнтам ЕР бакі абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю ўнутры краіны, прыезд Прыгожына і групы «Вагнер» у Беларусь, размяшчэнне ядзернай зброі і наступствы для рэгіянальнай бяспекі.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што беларусы супраць знаходжання расійскіх наймітаў і ядзернай зброі ў Беларусі. У сваю чаргу Валер Кавалеўскі заклікаў падтрымліваць беларусаў у барацьбе за вызваленне Беларусі ад дыктатуры і расійскай прысутнасці. Павел Латушка звярнуў увагу на неабходнасць санкцый супраць Лукашэнкі і яго атачэння.

Беларуская лідарка папрасіла Шарля Мішэля ўзняць пытанне Беларусі падчас пасяджэнняў Еўрапейскай рады.
Павялічыць падтрымку для Беларусі: Святлана Ціханоўская сустрэлася з Еўракамісарам Оліверам Варгелі

Падчас учорашняй сустрэчы з Еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ціханоўская прапанавала Еўрапейскаму Саюзу павялічыць падтрымку рэпрэсаваным, праваабаронцам, незалежным медыя і грамадзянскай супольнасці.

«Мы не збіраемся здавацца. Мы будзем працягваць працу па абароне незалежнасці і ўмацаванні беларускага грамадства. Еўрапейскі Саюз з'яўляецца нашым партнёрам і саюзнікам», – адзначыла беларуская лідарка.

Таксама Святлана Ціханоўская наведала Місію дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі і сустрэлася з беларусамі.
У Бруселі адбылося першае пасяджэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз» з удзелам Вярхоўнага камісара ЕС Жазэпа Барэля

У пасяджэнні прынялі ўдзел нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская, яе намеснікі па Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка і Валер Кавалеўскі, намеснік прадстаўніка па замежных справах Кабінета Уладзімір Астапенка, чальцы Каардынацыйнай рады і Офіса Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежнай прэсы, праваабарончых арганізацый, бізнес-згуртаванняў.

Удзельнікі абмеркавалі пагрозу для Беларусі з боку расійскіх узброеных сіл і ад магчымага прыбыцця наёмнікаў групы «Вагнер», праблему незаконнага размяшчэння расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі краіны, ролю рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны і інш. Асобная ўвага была нададзеная рэалізацыі праекта «Пашпарт новай Беларусі», распрацоўкай якога займаецца Аб’яднаны Пераходны Кабінет.

Ва ўступным слове Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што дэмакратычныя сілы Беларусі сумесна з еўрапейскімі партнёрамі павінны знайсці рашэнне як для сур'ёзных бягучых праблем, так і для планавання транзітнага перыяду і пачатковых рэформ у дэмакратычнай Беларусі.

«Еўрапейская перспектыва для Беларусі з’яўляецца асобным стратэгічным прыярытэтам, які можа быць рэалізаваны сумесна з Групай усебакова і сістэматычна», – адзначыла нацыянальная лідарка.

Святлана Ціханоўская выказалася наконт неабходнасці хуткіх і рашучых дзеянняў і прапанавала Жазэпу Барэлю прызначыць Спецыяльнага прадстаўніка Еўрасаюза па Беларусі для вырашэння шматлікіх задач, з якімі сутыкаюцца беларусы.

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў панядзелак

Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай Ціханоўскай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZUkcumtpj4pHtwdqtYQ1pynPoqwFigBKSII

Размова пройдзе ў панядзелак, 3 ліпеня, з 20:20 да 21:20 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему.

Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах. Падкрэслім, што гэтыя размовы бяспечныя як для беларусаў замежжа, гэтак і для беларусаў у краіне.

Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.
Стварэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз», павелічэнне падтрымкі для Беларусі, спецпрадстаўнік ЕС па Беларусі: як прайшоў візіт у Брусель

27-29 чэрвеня Святлана Ціханоўская знаходзілася ў Бруселі, дзе сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапейскай рады, Вярхоўным камісарам ЕС, Еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства, а таксама з беларусамі. Разам з ёй былі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі, Павел Латушка і Уладзімір Астапенка. У Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі адбылася сустрэча беларусаў Бельгіі з удзельнікамі Кансультацыйнай групы «Беларусь – Еўрасаюз».

📍Што было зроблена падчас візіту:

– Была створаная Кансультатыўная група «Беларусь – Еўрасаюз» і адбылося першае пасяджэнне з удзелам чальцоў Каардынацыйнай рады, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежнай прэсы, праваабарончых арганізацый, бізнес-згуртаванняў. Абмяркоўвалі Стратэгію ЕС па Беларусі, дапамогу рэпрэсаваным, падтрымку культурных ініцыятываў і медыя.

– Святлана Ціханоўская прапанавала лідарам Еўрасаюза павялічыць падтрымку рэпрэсаваным, праваабаронцам, незалежным медыя і грамадзянскай супольнасці, спрасціць візавы рэжым і міграцыйныя працэдуры для беларусаў за мяжой.

– Па выніках сустрэчаў Еўрапейская рада прыняла заяву, у якой заклікала спыніць размяшчэнне расійскіх вайскоўцаў і ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі.

– Беларуская лідарка прапанавала Жазэпу Барэлю прызначыць Спецыяльнага прадстаўніка Еўрасаюза па Беларусі, а таксама прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і саўдзел рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны.
Адбылася прэм'ера пастаноўкі «Ціхары», якую наведала Святлана Ціханоўская

Учора ў Вільні Святлана Ціханоўская наведала прэм'еру пастаноўкі «Ціхары» па п'есе аднаго з сучасных беларускіх пісьменнікаў Сашы Філіпенкі. У аснове сюжэту – гісторыя пра беларускага лекара, які ў 2020 годзе адмовіўся лячыць амапаўца, і за гэта яго судзяць праз 10 гадоў.

Святлана Ціханоўская: «Цяжка выказаць тыя эмоцыі, якія я адчула падчас спектакля. Я нібыта зноў перажыла 2020 год. Вытанчаная праца на тэму злачынцаў і ахвяраў, дабра і зла, праўды і хлусні.

Мяне ўразіла, як у пастаноўцы спалучаюцца неймаверна балючыя гісторыі з неймаверна добрым гумарам. Асобна хачу адзначыць ігру актораў: Андруса Даралы, Марыны Здаронкавай, Іллі Ясінскага, Аляксандры Метальнікавай, Сяргея Толсцікава, Ніёлы Макутэнайтэ, Аляксандра Рацько, Віталя Леонава, Аляксандра Філіпенкі – моцна, трапна і чула. Вашыя асабістыя аповеды ў канцы спектакля – вартыя асобных авацыяў. Немагчыма было стрымаць слёзы, слухаючы гісторыі рэпрэсіяў з боку рэжыму супраць нашых найбольш таленавітых прадстаўнікоў культуры. Я ганаруся кожным і кожнай з вас, мой нізкі вам паклон.

Дзякуй украінскай рэжысёрцы Сашы Дзянісавай за цудоўную пастаноўку, дзякуй Аляксандры Лер за прадзюсарскую працу і, вядома, дзякуй Літоўскаму Старому Тэатру за падтрымку. Спадзяюся, што гэты спектакль з'явіцца яшчэ не ў адным тэатры свету і абавязкова – у вольнай Беларусі».