Святлана Ціханоўская – пра фарс, які зладзіў рэжым 25 сакавіка
«Учора, пакуль беларусы па ўсім свеце святкавалі Дзень Волі, Лукашэнка правёў так званую «інаўгурацыю» – пусты, бессэнсоўны спектакль, у якім самотны чалавек чарговы раз прысягнуў сам сабе. Гэта не быў акт народнага прызнання ці легітымнай перадачы ўлады – гэта было пашытае з адчаяння шоу рэжыму ў спробе пераканаць народ у яго ж падтрымцы.
Дзяржаўныя СМІ гучна называлі тое, што адбывалася, «палітычнай падзеяй года». І пры Лукашэнку гэта сапраўды так – максімум, на што ён здольны, гэта загнаць сваіх прыслужнікаў у адну залу і стварыць бачнасць улады. «Вы – усё маё жыццё», – сказаў Лукашэнка падчас сваёй прамовы. У гэты момант ён звяртаўся не да беларускага народа, а да чыноўнікаў і сілавікоў, якія працягваюць выконваць яго загады з-за страху. Вось і ўсё яго жыццё – стомленыя, азлобленыя і запалоханыя людзі, што ціха гадаюць, колькі яшчэ вытрымае хісткі рэжым.
Інаўгурацыя 25 сакавіка – гэта не дэманстрацыя сілы, а прызнанне трывогі. Лукашэнка баіцца Дня Волі, баіцца гістарычнай памяці, баіцца праўды. Але Беларусь – гэта не ён. Беларусь – гэта людзі, якія не забудуць гвалт, не даруюць здраду і не прымуць хлусні прапаганды. Гэта людзі, якія шануюць сваю ідэнтычнасць, культуру і незалежнасць. Ніякія фармальныя цырымоніі і паказныя прысягі не здольныя змяніць гэты факт.
Учорашні дзень стаў яшчэ адной спробай рэжыму зарэтушаваць нашу гісторыю. І зноў безвынікова. Насуперак намаганням рэжыму гэты дзень не стаў днём страху і прымусу, а застаўся Днём Волі і годнасці. Пакуль вуліцы Мінска пуставалі насуперак спектаклям рэжыму, беларусы па ўсім свеце выйшлі на вуліцы, арганізавалі маршы, лекцыі, выставы і канцэрты ў гонар сапраўднага свята – Дня Волі. У той момант, калі рэжым зваліцца, беларусы возьмуцца за рукі і пойдуць па праспекце, гучна скандуючы: «Жыве Беларусь!»

Міжнародныя палітыкі і дыпламаты выказалі салідарнасць з беларусамі ў Дзень Волі
Дзень Волі, акрамя сваёй гістарычнай сутнасці, стаў сімвалам міжнароднай салідарнасці з беларусамі, якія працягваюць змагацца за дэмакратычную Беларусь. 25 сакавіка прагучалі словы падтрымкі тым, хто не спыняе барацьбу, хто застаецца няскораным у турмах, вымушана жыве ў выгнанні альбо працягвае супраціў унутры краіны. Палітыкі, дыпламаты, урады дэмакратычных краінаў і міжнародныя арганізацыі ў чарговы раз паказалі: беларусы не адны.
Офіс Святланы Ціханоўскай цытуе выказванні салідарнасці – паглядзіце, як свет падтрымлівае Беларусь.

Віталь Малчанаў з важнымі навінамі для беларусаў пра фінскія візы
З 24 сакавіка 2025 года беларусы могуць часова падаваць дакументы на фінскую візу ў візавых цэнтрах VFS у Расіі. Рашэнне дапаможа тым, хто плануе запытаць візу – па працы, па вучобе, да блізкіх сваякоў і не толькі.
Рашэнне стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням Згуртавання Беларусаў у Фінляндыі і Офіса Святланы Ціханоўскай.
Падрабязней па спасылцы.

Анатоль Лябедзька: «Пачалася праца над законапраектам, які кардынальна зменіць статус беларускіх добраахвотнікаў і ветэранаў ва Украіне»
Ва Украіне пачалася праца над законапраектам, які павінен вырашыць істотныя для беларускіх добраахвотнікаў пытанні – ад грамадзянства да матэрыяльнага забеспячэння.
Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву, распавядае пра вынікі круглага стала, які быў арганізаваны разам з Украінскай прызмай – радай знешняй палітыкі. У дыскусіі бралі ўдзел Міхаіл Падаляк, дарадца Офіса Прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, а таксама дэпутаты Вярхоўнай Рады і намеснік міністра па справах ветэранаў.
Падрабязней пра вынікі круглага стала – глядзіце ў відэа!

YouTube
Праца над законам для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне!
Ва Украіне пачалася праца над законапраектам, які павінен вырашыць істотныя для беларускіх добраахвотнікаў пытанні – ад грамадзянства да матэрыяльнага забеспячэння.
Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву, распавядае…

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Чэлендж #месяцроднаймовы завяршае Франак Вячорка – галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай
Ужо пяты тыдзень запар супрацоўнікі і супрацоўніцы Офіса распавядаюць розныя цікавосткі пра нашую родную мову. Мы ўжо даведаліся:
▫️ лайфхакі, як натуральна ўвесці беларускую мову ў паўсядзённае жыццё ад Святланы Ціханоўскай;
▫️ тры захапляльныя беларускія словы з гісторыяй ад Дзяніса Кучынскага;
▫️ што абірае Станіслава Гліннік у беларускай мове ў паўсядзённасці;
▫️ як гучыць беларускі слэнг ад Маргарыты Ворыхавай.
Завяршае чэлендж Франак Вячорка, які літаральна за хвіліну распавядае пра наркамаўку, тарашкевіцу і лацінку – у чым розніца і якая з формаў найбольш блізкая яму самому. А ў якасці бонусу Франак падрыхтаваў для вас загадку, на якую амаль ніхто ў Офісе не змог адказаць без гугла!
Глядзіце відэа, каб даведацца!
Ужо пяты тыдзень запар супрацоўнікі і супрацоўніцы Офіса распавядаюць розныя цікавосткі пра нашую родную мову. Мы ўжо даведаліся:
Завяршае чэлендж Франак Вячорка, які літаральна за хвіліну распавядае пра наркамаўку, тарашкевіцу і лацінку – у чым розніца і якая з формаў найбольш блізкая яму самому. А ў якасці бонусу Франак падрыхтаваў для вас загадку, на якую амаль ніхто ў Офісе не змог адказаць без гугла!
Глядзіце відэа, каб даведацца!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM