The Belarus Times
346 subscribers
4.82K photos
802 videos
327 links
Обратная связь: https://yangx.top/tbtfeedback_bot
加入频道
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Я знаю, что может стать символом мира. Это вовсе не нью-йоркское здание ООН. С его высоких этажей англосакские элиты надменно смотрят на всю планету. Вообще не надо глубинных смыслов искать в заморской стороне. Доискались. Символом мира может стать минское пространство — Ратуша. С одной стороны наш православный Собор виленского барокко и костёл того же стиля архитектурного. А политическая архитектура Беларуси была, есть и останется самой миролюбивой. Если мы и воюем, то только с милитаризацией."

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Ни это ли метаморфозы современного Содома? Начиная от прогрессивности в образовании заканчивая прагматичностью ВТО. Реформы морали и всего социально - ориентированного. 20-й год испытание, которое стало спасением. Скажу непопулярно: а не избавляет ли СВО Россию от иуд своего Отечества? Не исход ли этого глубинного славянского народа в библейском понимании с египетского плена, в современном прочтении с западного плена? С одной стороны от котлов с мясами — в нашем случае философия потребительства, а с другой — рабство, прикрытое ценностями и кумирами. Вся мировая финансовая система обеспечивает благополучие доллара. Это ли не рабство? Все системы информационной логистики завязаны на одного провайдера — США. Это ли не рабство? Исход из него болезненный и тяжёлый. Но, как говорят, выходим из западного плена — выйдет ли западный плен из нашего сознания?"

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
У сэрцы кожнага беларуса гучаць зразумелыя і пераможныя: «Пол-Европы, прошагали полземли. Этот день мы приближали, как могли...» Калі гучаць высокія ноты Дня Перамогі, то ўвесь свет разумее. Гэта марш Жыцця. Марш Памяці. Марш удзячных нашчадкаў Пераможцаў. Ідуць тыя, хто павінен быў застацца ў мінулым.
🔹
Беларусь памятае Вялікую Айчынную вайну. Памятае сваю вялікую гісторыю. Перад вачыма, нібы кінаплёнка, асада драпежнікамі Слуцка. Ужо тады нашы продкі выратавалі Еўропу ад, кажучы сучаснай мовай, міграцыйнага крызісу. Перад вачыма, нібы кінаплёнка, пераможны кліч Грунвальда. Тады хапіла рыцарам жалезных крыжоў аж на паўтысячагоддзя розуму не ісці са зброяй далей Буга. Перад вачыма, нібы кінаплёнка, бітва пад Лясной з самай лепшай еўрапейскай армадай Карла XІІ. Менавіта гэтая перамога стала маці вядомай Палтаўскай бітвы. І ў памяці застаўся сэнс выказвання: «як швед пад Палтавай». А што да тых найлепшых еўрапейскіх армад, дык іх чарговы крах памятаюць воды Бярэзіны. Шмат вады ўцякло. А «C'est la berezіna» французы альбо швейцарцы крычаць, калі ім дрэнна альбо балюча.

І зноў хвалі ўжо беларускага Буга праглынулі моц і веліч непераможных арыйцаў. «Я — Брэст, вяду бой» рэхам праляцела па ўсёй ужо скоранай Еўропе. Па тым барэлеўскім садзе, што схіліў ажно да зямлі свае галіны перад катамі і акупантамі. А мы яшчэ здзіўляемся, чаму чэхі, палякі ды французы так лакейнічаюць перад англасаксам. Акупацыя і ўдзел у абозах «дранг нах остэн» для іх — звыклая справа. Таму зносяць абеліскі. Сорамна і агідна. У іх не было і не будзе такой Перамогі.

Бо брамай неўміручасці стаў Брэст. Бо ў знішчаным Мінску стралялі руіны. Бо за дымам Буйніцкага поля можна было разгледзець абаронцаў Сталінграда. Бо «ўсёпаглынальная» палеская багна праглынула дзясяткі эшалонаў «вызваліцеляў», а ад «цёплага» прыёму лепельска-расонскіх партызанаў у холад кідала генералаў і фельдмаршалаў нават у гітлераўскім бункеры. Бо з няскоранага: «Я — Брэст, вяду бой» і пачыналася кароткая — нібы стрэл — заява: «Перамога!»

Але вайна — гэта не бравада. Гэта бухенвальдскі набат. Гэта пахаванкі ў руках мільёнаў маці і жонак. Гэта тысячы хатынскіх хлявоў па ўсёй тэрыторыі нашай краіны. Гэта калі не дайшоў да сваёй мэты кожны трэці. Гэта пустыя калыскі. І вочы, мокрыя ад жалю. Гэта трэба ўцяміць, зразумець, пражыць. Каб больш не было ганебных старонак. Каб не было тых, хто кідае камяні ў сваіх франтавікоў, у мемарыялы і абеліскі. У Памяць.

Памятаеце гэтыя «маршы»? Перагрэтых на сонцы і «закіпелых» ад інтэрнэт-тэхналогій. Сорам дый толькі: не пасаромеліся назвацца «пераможцамі». Ды пад палотнамі калабарантаў-карнікаў. Тых, што палілі і гвалтавалі, тых, што лізалі абцасы акупантаў... Ды толькі за тое, што для іх Дзень Перамогі — гэта дзень жалобы, за імі нават пыл трэба было змыць з нашых праспектаў. Партызанскага, Пераможцаў, Незалежнасці.

Менавіта ўжо ў гэтых назвах адлюстраваны наш код дзяржаўнасці. Перамога, нібы пупавіна з роднай зямлёй, знітавала ўсе нашы перамогі. Над акупантамі і захопнікамі, над радыяцыяй і санкцыямі. Над усімі ворагамі і іспытамі гісторыі. Некалі Купала спытаў: «А хто там ідзе?» Больш ніхто не спытае, бо ведаюць: ідзём мы — беларусы. Мірныя. Але калі спатрэбіцца зноў адстойваць права «людзьмі звацца», то не сумнявайцеся, што пойдзем у атаку — усім народам.

Каб была магчымасць выйсці на праспект Незалежнасці, прыйсці з кветкамі на плошчу Перамогі, каб патанцаваць на пляцоўках уздоўж праспекта Пераможцаў. Ды проста дыхаць. Яны, 1418 дзён і начэй у акопах, у рукапашнай, у атаках, праз балоты, па мінных палях, пад дротам, кароткімі перабежкамі пад бамбёжкамі, па-пластунску... Дайшлі! Каб з гонарам і ўдзячнасцю іх нашчадкі стаялі каля мартэнаўскіх печаў і на спартыўных пляцоўках, уставалі да світання, каб засяваць шырокія палі на добры ўраджай. Каб жыць — за кожнага трэцяга. Каб пад мірным небам пад белымі крыламі прайсці дарогай жыцця.

Рушым далей. Няспынным Маршам Перамогі.
#Пустовой #МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Перемены, европейская миграция, селфи на заморских берегах и чашечка кофе с видом на Эйфелеву башню. Подписота в инстаграме с сотнями к. Мы ищем счастья. И не находим. Потому что потеряли себя, связь с предками. Оборвалась та нить рода, а значит — Родины. Гляньте на пожелтевшие фотографии фронтовиков, если вы их не спрятали под картинками из заграничных отпусков. Я знаю, что такое счастье. Счастье — это утром Победы прибежать к родному дедушке с букетом цветов и помочь ему надеть пиджак с медалями. Знаете, они так приятно звенят? Словно церковные колокола во время Пасхального Канона. Потому что день Победы — это День жизни"

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Белорусы, эта неделя показала вообще кто есть кто: змагар, беглый, невероятный, гуманист, вне политики — да называй себя как угодно. Скажи, как ты относишься ко дню Победы, и я скажу кто ты. У тех, кому 9 Мая не праздник — у них нет будущего. Они же проиграли. Это же на поверхности. Те, кому 9 Мая не праздник — в 41-ом пекли пироги для встречи коллективного европейского Гитлера и румянили свои щёчки для офицеров в плащах из человеческой кожи, а до этого они писали доносы Сталину, которого ненавидели, но писали. Потому что своего соседа они ненавидели еще больше, как сейчас ненавидят соседа по государственной границе — Россию. В эпистолярном жанре они упражнялись сначала при НКВД, а затем при Гестапо. А потом, в ненавистном Союзе, по головам других карабкались наверх. К карточкам, к высоким кабинетам, к возможности затариваться в "Берёзке" и выезжать из "совка" на европейские импрэзы"

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
​​​​Яўген Пуставой:
"Нашых дзяцей выхоўвалі і намагаюцца выхоўваць. На жаль, не толькі бацькі, настаўнікі ды ўвогуле нераўнадушныя і добрыя людзі, дзяржава. Нашых дзяцей выхоўвалі і спрабуюць выхоўваць тыя, хто прагне намі ўладарыць. Як уладараць прамысловымі і гандлёвымі рынкамі суседніх дзяржаў Балтыі альбо сэрцамі і галовамі суседзяў-украінцаў. Калі мы ўсю моц нашай краіны і грамадства не накіруем на выхаванне моладзі, то ўсё астатняе будзе марна.
...Карціна амаль гэтых дзён. Нядзельны настрой і сапраўднае майскае надвор'е на вуліцах сталіцы. Па галоўнай артэрыі па графіку рухаецца аўтобус-«сотка». У салоне шмат людзей з маленькімі дзецьмі. Стаіць маленькая такая інтэлігентная жанчына, мабыць, настаўніца ў мінулым, а насупраць сядзіць малады хлопец. Што называецца — сустрэча пакаленняў. Яна стаяла, а ён сядзеў. Стаяла прадстаўніца таго пакалення, якое адбудоўвала пасляваенную Беларусь, «узяло» цаліну і космас. Таго, што не дало разгубіцца краіне і грамадству, калі мы аказаліся на геапалітычным перакрыжаванні 1990-х. Ён сядзеў — як і ўсё маладое пакаленне. На ўсім гатовым. Моднік знайшоў словы апраўдання: «А чаго вы не сказалі, каб месца ўступіў?»
Так, мы шмат што не сказалі нашай моладзі. І ўжо якое пакаленне запар. У 1990-я акцябраты і піянеры — сышлі ў гісторыю, камсамол — запэцкалі брудам. Школа сышла з дыстанцыі ідэйнага выхавацеля. А бацькі? А што бацькі — у іх з-пад ног таксама выбілі глебу іх жа ідэалаў. Бацькі з торбамі стаялі ў чэргах па «дэфіцыт» альбо ў якасці чаўнакоў на мяжы з Польшчай. Вось і атрымалася тое пакаленне — пакаленнем матэрыяльных інтарэсаў. А ўжо потым тое пакаленне выхоўвала іншае. У 2020-х — калі краіна была ўжо накормленая. Калі бацька ў хаце — дзеці не бядуюць. Але ж сытым пакаленням падавай каштоўнасці па набліжаных да Захаду мадэлях выхавання. І ў медыя, і ў школе, а пасля — і праз сацыяльныя сеткі. Так, ёсць і пазітыўныя моманты. Але шмат што насцярожвае, менавіта таму трэба крычаць «ратуйце».
Таму што выхавалі закаваных у ідэалагічныя англіцызмы касмапалітаў, якія далёкія ад працы сваімі рукамі (нельга не тое што на ўборцы бульбы, а і нават у школьным агародчыку задзейнічаць). Яны больш прывыклі сядзець — на плячах бацькоў, дзяржавы і ў аўтобусах побач са сталымі людзьмі. Выхавалі «індывідуумаў», якім усе і ўсё «завінаваціліся». Бацькі і дзяржава. З аднаго боку дзеці павінны жыць лепш за бацькоў. З іншага — яшчэ Біблія папярэджвала: не стварайце са сваіх дзяцей куміраў, бажкоў, бо яны будуць расці і патрабаваць усё большых ахвяр. І бацькі для іх — «саўкі ды калгаснікі», і дзяржава — тая, што паставіла на крылы, — ненавісная, бо не дапасуецца да гаджэтаў самай апошняй мадыфікацыі.
Шчокі надзьмула і тупае нагамі дзіця, якое патрабуе ад бацькоў новую цацку. Карціна не вельмі прывабная, калі тому малечы гадоў пяць-шэсць. А калі яму 20 гадоў і ён ужо «гуляе ў палітыку»?
Згушчаць хмары на светлым майскім небе не буду. Хапае ў нас і адэкватнай моладзі. Патрыятычнай і паважлівай, бо засталася ў нас у памяці, на дзяржаўным і ментальным узроўні Вялікая Перамога. Але ці засталася яна ў галаве і сэрцы новага пакалення?
🔹
Таму не трэба здзіўляцца, што ў галовах «пакалення ванільнага латэ» — «шляхетнасць» і «еўрапейскасць». Праўда, у перайначаным, постмадэрновым разуменні. Бо ад пачатку еўрапейскасць — гэта не канфармізм, не гіперіндывідуальнасць, гэта — самаахвярнасць, гэта — паслухмянасць бацькам і ўменне ўзяць чужы боль. Ды і сапраўднае шляхецтва — гатоўнасць загінуць за Радзіму і род.
І «пагоня»— не сімвал беглых калабарантаў з неакаланіялістамі, а вершнік, што імчыць супраць юдаў свайго народа, роду, Радзімы.
Дзякуй богу, у беларускіх школах не выкладаюць «гендарныя перспектывы». Але налепак фонду USАІD яшчэ хапае ў адукацыйных установах. І садраць іх са сцен значна лягчэй, чым з самасвядомасці нашай моладзі. Дзіцячая псіхіка «ў зубах» хагі-вагі. «Ювеналка», «хэлаўіны», дні валянцінаў — і вось ужо «руліць» інстытут сям'і без роду і племені, а цяпер яшчэ і без полу. А «балонскія працэсы» бяруць на мушку інстытут дзяржавы."
#Пустовой #МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Лукашенко и Путин слишком "токсично цисгендерны" в геополитике. Есть еще Си, Эрдоган, иранский аятолла и лидеры азиатских и африканских государств, венгерский премьер и президенты латиноамериканских стран. Но Лукашенко и Путин — единственная объединённая в своем роде сила. Триггер для раздражения тех, кто играет роль гегемона, но уже недотягивает. Они же так не могут. Как пример: пока жёсткий диктатор Лукашенко милует тех, кто словом и делом участвовал в уничтожении страны и пока они сейчас на свободе и в Тайланде, те кто им поверил – в окопах на Украине. Они в эти же дни продолжают вводить против  нас санкции. Против чекистов, прокуроров, судей, депутатов.  В этот список попал и я. Наконец-то. Угрожают уголовным делом за поддержку Лукашенко и дискредитацию западных политиков"

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"У кожнай краіны — свой шлях. У кожнага народа — свая дарога. Цяпер мы дайшлі да Беларусі. Суседзі губляюць сябе і сваю самастойнасць. А мы дайшлі да Беларусі. Дайшлі таму, што паабапал таго шляху — жытнёвыя палеткі нашай роднай краіны. Жыта — значыць жыццё.
Мне пашчасціла. Маці вучыла любіць, берагчы, паважаць хлеб. Натхняцца роднымі палеткамі. Мне пашчасціла на вясковае дзяцінства. Родную хату, нібыта леснічоўку, падковай апаясваў лес. Наша пушча. А далей — неабсяжная далячынь палеткаў. Канешне, не стэпавы размах. Але мне хапала для «разгону» дзіцячай душы да нябёсаў. Я рос разам з жытам. Як і рунь, узбагачаўся моцай зямлі нашай.
Мне пашчасціла. Працаваць у пуле Першага. І падарожнічаць па нашай краіне. Што ні траса, што ні магістраль — абапал хлебныя нівы. Вось і зараз у дарозе. Зялёныя шаты векавых пушчаў, шумныя гаі, вірлівыя рэчкі і гарэзлівыя рачулкі, дагледжаныя вёскі. Пейзаж мірнай і такой сваёй Беларусі. Твар сапраўднай і дзейснай Еўропы. А яшчэ помнікі загінулым землякам, пераможцам. Тым, хто здабыў нам магчымасць «людзьмі звацца». Вырошчваць хлеб.
Мы — цывілізацыя хлеба. Сейбіты, аратыя. Адзін з пачынальнікаў нашай літаратуры і нацыянальнай ідэі Францішак Багушэвіч з сялянскім гонарам пісаў: «Не цурайся мяне, панічок, // Што далонь пакрываюць мазолі. // Мазоль — працавіты значок. // Не заразіць цябе ён ніколі». А з нашых напрацаваных рук усю гісторыю намагаюцца вырваць плуг. Каб у свае руплівыя рукі беларусы — нібы тыя лёкаі — узялі начныя гаршкі альбо вопратку тэўтонскага рыцара, шведскага жаўнера, французскага гусара, польскага пана, нямецкага бургера, англасакса. Усе яны паасобку і разам палілі нашы палеткі, каб уладарыць на нашай зямлі. Не выйшла. Не атрымалася. Што ні стагоддзе, то кожнага чацвёртага, трэцяга, другога беларуса захопнікі знішчалі. Бо мы цывілізацыя хлеба, а не тратылу. А зямля наша — перакрыжаванне цывілізацый — заўжды прыцягвае геапалітычныя маланкі і навальніцы. Але, нягледзячы на ўсе гэтыя выпрабаванні, зярняткі нашай нацыі заўжды прарасталі ў роднай глебе. Каласіліся.
Добра, што не ўсе мы ператварыліся ў бізнесменаў, фрылансераў і валацуг па іншаземных берагах ды кафэ. Мы засталіся сейбітамі. Таму і вытрымалі 2020 год. Амаль адзіныя ў свеце. Ніхто лепей пасля «каляровых хваляванняў» жыць не стаў. Ні людзі, ні краіны. Беларусы не адарваліся ад пупавіны, якая знітаваная з бацькоўскімі палеткамі. Таму ў 1994-м
10 ліпеня амаль у адзіным парыве выбралі Сейбіта.
🔹
Сёння Лукашэнка — сусветны палітык. Але яшчэ і душэўны. Бо не забывае пах жытнёвага поля. Бо чула адносіцца да слоў аб Радзіме і буслах у небе Беларусі. Гэта я пра прызнанні эстрадных зорак на фестывалі ў Александрыі.
Ці не таму вучыць «Купалле» ў Александрыі? Няма больш такога фестывалю ў свеце, які б так вучыў паважаць свае карані. Бохан свайго хлеба. Купалле — гэта заўжды пра еднасць чалавека з прыродай, з родам, раднёй, Радзімай. У свяце зашыфраваны код хлеба. Сапраўднага. Калі змяняюць код хлеба, то «перапрашываюць» і самога чалавека.
Але тое не пра нас. Мы сапраўдныя. Там, дзе былі плацдармы Вялікай Айчыннай, цяпер каласіцца жыта. Сімвал жыцця. Мы працавітыя людзі. Нас не трэба пугай выганяць у поле. Там, дзе намагаліся над нашымі паўгалоднымі продкамі ўладарыць паны, сёння водар роднага хлеба — фестываль «Бацькава булка». Замест разбэшчанага «Еўрабачання» гучыць мелодыя сяброўства «Славянскі базар». Замест разбуральнай «прыхватызацыі» — мелодыя жыцця на прадпрыемствах і заводах.
Бо ўсё пачалося з намаганняў Сейбіта зберагчы свой хлеб. Зараз гэта не толькі пра эканоміку. Зараз гэта — увогуле пра лад жыцця. Традыцыйны лад.
Абапал шашы золата Беларусі — жытнёвыя палеткі. Ужо пачалі шчыраваць камбайны. У сінявокай вышыні буслы, а пад іх крыламі — караблі палёў. Гледзячы на такую карціну, разумееш, што Беларусь рухаецца ў правільным напрамку. Па краіне лунае водар хлеба. У Александрыі гучаць спрадвечныя песні продкаў. Круціцца кола жыцця. Колас шэпчацца з нябёсамі. Сапраўдны дыялог вечнасці."

#Пустовой
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Тэма «Паланэза» загучала з новай сілай. У сучасным выкананні. Бо з'ехалі не толькі радыкалы, крымінальныя элементы ды аўтары мяцяжу. Ёсць і летуценнікі — дзяўчынкі з філалагічных факультэтаў, хлопчыкі ў пошуках сябе. Даверлівыя. Да сацыяльных сетак, схільныя да эмацыянальнага ўздзеяння. Час прайшоў. Кропкі расстаўлены. Для палітычных мігрантаў еўрапейская рэчаіснасць аказалася не такой ветлівай, як на бліскучай турыстычнай паштоўцы. Там насамрэч хостэлы і пошук заробкаў. Расчараванні ў ідэях і дзеяннях лідараў пратэсту. Іх адэпты ператварыліся ў пешак, якімі спрабавалі гандляваць. Аднак калі няма вынікаў, то няма грошай — капіталізм.
Дарэчы, літоўскіх ды варшаўскіх «экспэртаў» трымаюць яшчэ і для таго, каб кіраваць суполкай так званых змагароў. А тыя прыходзяць у прытомнасць. Усё больш здагадваюцца пра падман і здраду. На гэтае «свята жыцця» іх не запрасілі. Нават у якасці абслугі. Пад носам — вопыт Украіны. На памежжы працягваюць бадзяцца натоўпы мігрантаў з Блізкага Усходу. Большасць з іх — тыя самыя змагары, мяцежнікі, якія падтрымалі амерыканскага гаспадара. Гаспадар збег, а Захад сустракае іх кулямі, гумавымі палкамі, цкуе сабакамі. Сапраўдная пастка заходняй «дэмакратыі».
Але нам трэба выцягваць сваіх, якія назвалі і дагэтуль лічаць нас чужынцамі. У гэтым мы і адрозніваемся. Мы для іх «пачвары рэжыму». Яны для нас — палітычныя небаракі, якія маюць патрэбу ў дапамозе. І тут жорстка — альбо да бацькоўскага парога, альбо ў акопы. «Неверагодны» час мінуў хутка. Яны былі патрэбныя для карцінкі функцыянерам Еўрасаюза. Не спрацавала. Таму вызваліце месца для чарговай партыі «пакутнікаў».
Здраднікаў не паважаюць нават самыя беспрынцыповыя гаспадары. Гэта звычайны метад капіталізму. Палітычнага капіталізму. Рыначных зносін у палітыцы і нават сярод людзей. А нашы «неверагодныя» гэтак жа імкнуліся да тога рынку. Вось і сталі цяпер таварам палітычнай біржы.
А мы ж з Азаронкам неаднаразова папярэджвалі вас, што ад чужога хлеба сыты не будзеш. Чакае толькі роля хамаў. Вось і бадзяюцца тыя палітычныя жабракі. Але і з гэтай прорвы, у якую яны самі сябе загналі, ёсць выхад. Так ні ў адной краіне не робяць. У нас зрабілі. Легітымізавалі вяртанне дадому. Пры Генпракуратуры працуе спецыяльная камісія. І адзін з колішніх шэф-рэдактараў дэструктыўных тэлеграм-каналаў сёння свабодна шпацыруе па сталічных праспектах «самай жорсткай дыктатуры Еўропы». Вось і з роднай маці нарэшце сустрэўся. І гэта ўбачыў увесь свет.
Я чалавек чулы. І за тое, каб дзеці, нават непаслухмяныя, сустракаліся з бацькамі на роднай зямлі. Але ці гэтая зямля стала для іх насамрэч роднай? Вось гэта мяне і турбуе. Бо я чалавек не толькі чулы, а яшчэ і разважлівы.
Такі ў нас рэжым. Спагадлівы. Мы старонку перагарнулі. А яны? Час пакажа. Але мо і ўцямілі і галавой, і сэрцам, што такое Радзіма. Розумам прааналізуюць, што такое сапраўднае, а не візітнае жыццё ў Еўропе. І хто вас ды, галоўнае, дзе чакае. Сэрцам адчуюць глыбіню страты, кожную ноту таго самага «Паланэза».
Не трэба слоў і слёз пакаяння. Дастаткова прыйсці на могілкі продкаў ды завітаць да роднага парога. Убачыць світанак над раллёй і зялёнымі імшарамі, выпіць смачнай сцюдзёнай вады з роднага калодзежа альбо крынічкі. Да Радзімы можна рукой дацягнуцца — праз пісьмовы ці электронны зварот у Генпракуратуру. Галоўнае, каб сэрцам адчуваць бацькоўскі куточак."

#Пустовой #МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"За гульнямі дзяцей, асабліва на свежым паветры, назіраць прыемна. Гэта вельмі добрая прыкмета часу. Радасна, калі дзеці забаўляюцца, а не хаваюцца ад бамбёжак. Бамбёжкі — гэта ўжо гульні дарослых у геапалітыку. У «дэмакратыю». Менавіта хлусліва «гуляюць». Бо нават спартыўныя арэны скінулі з алімпу чалавечнасці. У старажытнасці падчас алімпійскіх гульняў спынялі войны. Памятаеце: «О спорт, ты — мір!». У сэнсе прасторы — свет, ну і становішча, вядома. А сёння сучасныя ўладары заходняга «мэйнстрыму» спартыўныя пляцоўкі ператварылі ў палі баёў.

Функцыянеры, з кім ваюеце? Са спартсменамі? Выцерлі ногі аб мары людзей, якія ўсё свядомае жыццё чакалі тых стартаў, усё сваё жыццё падпарадкоўвалі інтарэсам спаборніцтваў. І тут такое. Не па-людску!
Функцыянеры, з кім ваюеце? Са славянамі? А мо яны проста пабойваюцца нашых спартсменаў і іх дасягненняў? Так дрыжаць, што нават забаранілі наш сцяг. Як бы яны ні стараліся — ён заўжды на вышыні. І чаму ўмоўныя тры працэнты заходняга свету дыктуюць сваю волю сусветнай супольнасці?
Такое ўражанне, што пра «сад і джунглі» сказаў Барэль, а думаюць так усе чыноўнікі міжнародных інстытутаў — ад АБСЕ да МАК. Паводзяць сябе, як акупанты — захапілі ў палон міжнародныя трыбуны і з іх лямантуюць, выстаўляюць умовы ўсяму чалавецтву.
Функцыянеры, з кім ваюеце? З думкай, з сумленнем, са здыровым сэнсам? Дарэмна намагаецеся схаваць ад міжнароднай супольнасці дзяржаўны сцяг нашай краіны. Ён ужо — сцяг перамогі. Лунае па-над рэчаіснасцю згубленага і загубленага Захаду. Бо толькі страчаная Еўропа можа налажыць санкцыіі на відовішчныя спаборніцтвы, ваяваць супраць спартыўнага духу. Адбіраць у гледачоў і балельшчыкаў свята, незабыўныя ўражанні і прыемныя моманты.
Беларусь дэманструе, што такое Еўропа. Па-беларуску мы гэты выклік прынялі. І адказваем. Разважліва. Мы — бязвіз. Яны — жалезную заслону. Дзясяткі гадоў запар крытыкуючы Берлінскую сцяну, такія ж муры яны ўзвялі ў сэрцы самага рэліктавага лесу Еўропы. Дзеля таго каб тую заслону перасунуць на Усход, амерыканцы разубрылі цэлую імперыю і надзеі мільёнаў людзей. Дык што ім той спартыўны дух знішчыць. Звычайная «гульня ў гегемона».
Але ёсць Беларусь з сапраўднай культурай, традыцыйнай сям’ёй. Наша краіна зберажэ яшчэ і спартыўныя арэны — ласкава запрашаем на ІІ Гульні краін СНД. Тое, што мы не заходнія сталіцы — мы не крадзем свята спорту, мы яго ствараем — вядома ўсяму кантынету. У многіх у памяці засталіся ІІ Еўрапейскія гульні — свайго роду Алімпіяда кантынента, якую праводзіла Беларусь. Яны былі не толькі грандыёзнымі, а яшчэ душэўнымі. У абдымкі беларускай гасціннасці прынялі гасцей з усёй шырынёй беларускай душы. Цяпер паўторым. Для спартсменаў і турыстаў з дзясяткаў краін. Да гэтага беларусы падышлі сур’ёзна. Нават у паветры лунае свята спорту. Але для нас звыклая справа прымаць такія фэсты. Бо спартыўная інфраструктура на ўзроўні. У гэтым праяўляецца беларускасць. Гаспадарскі падыход. Гульні пройдуць — беларусам спартыўныя пляцоўкі застануцца. Толькі карыстайся на здароўе!
Але насамрэч карысць ад гульняў не толькі ў тым. Модна казаць аб эканамічных складніках. Дык уявіце, колькі турыстаў прыедзе. Спартыўныя спаборніцтвы — яшчэ і піяр краіны, яе турыстычных магчымасцяў. Калі спадабаецца, то госці будуць вяртацца зноў і зноў. А суседзі па Саюзнай дзяржаве дык і ўвогуле. Нарэшце замест тога ж турэцкага берага рускі чалавек пазнаёміцца з Браслаўскімі азёрамі, мелавымі кар’ерамі пад Ваўкавыскам, загадкавай Прыпяццю. Беларускім замкам турысты сапраўды не даюць «заплюшчыць вочы» і пагрузіцца ў сны іх сівой даўніны. шматлюдна і ў вялікіх цэнтральных універмагах, і ў маленькіх крамках. Заўжды свецяцца вокны ў нашых атэлях. І гэта гульні яшчэ не пачаліся!
А пра імідж дый казаць не трэба. Адно — «лайкаць інфу» ў сацыяльных сетках, іншая справа — адчуць дух краіны самастойна. Няхай едуць вандроўнікі з розных краін і ўбачаць на свае вочы, як жыве Беларусь! Кажучы па-спартыўнаму, мы ў выдатнай форме! І ў святочным дрэс-кодзе."
#Пустовой