Telegram Info Беларусь
178 subscribers
103 photos
27 videos
248 links
Беларускае люстэрка @tginfo

Усё пра бэта-версіі: @betainfobe

Усё пра TON: @infoton

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Чат для абмеркавання: @tginfochaten
加入频道
NFT — не юзэрнэйм

Аўкцыён Fragment адмаўляецца ад адказнасці за кампенсацыю страт пакупнікам NFT. Напрыклад, калі брэнд запатрабуе ад Telegram перадачу юзернейма са сваім імем, уладальнік NFT можа застацца ні з чым. Telegram можа адвязаць NFT ад юзэрнэйму ў мэсэнджэры, і такі зыход цалкам рэальны.

Арцём Абаеў, заснавальнік платформы Finpanda, каментуе: «Каб абараніць правы пакупнікоў, Fragment трэба прапрацаваць палітыку вяртання сродкаў. [...] Да таго часу, пакуль правілы гульні застаюцца размытымі, купля такіх імёнаў як @‍dior, на мой погляд, будзе з'яўляцца рызыковай здзелкай».

Рэдакцыя @tginfo падрыхтавала падрабязны аналіз умоў платформы Fragment, у якім разбірае мноства іншых рызык, такіх як блакіроўка акаўнта і зняцце NFT з продажу, а таксама распавядае аб нядаўнім інцыдэнце з блакіроўкай канала, які набыў юзернейм вядомага брэнда для асабістай выгады.

Чытаць на сайце: https://tginfo.me/nft-is-not-a-username/

#аўкцыён
Рэклама Fragment ад Telegram

Афіцыйны акаўнт сэрвісных апавяшчэнняў месэнджэра разаслаў карыстальнікам інфармацыю аб магчымасці бясплатна выставіць на продаж юзернэймы праз платформу Fragment:

«Карыстальнікі Telegram цяпер могуць выстаўляць свае імёны-публічныя спасылкі на аўкцыён праз Fragment бясплатна, не робячы першай стаўкі:

• Пасля выстаўлення імя будзе заставацца размешчаным неабмежаваны час – пакуль нехта не зробіць першую стаўку.
• Сямідзённы аўкцыён пачынаецца адразу жа пасля першай стаўкі.
• Па сканчэнні аўкцыёна з фінальнай стаўкі аднімаецца камісія за аўкцыён і аднаразовы плацеж за канвертацыю імені ў калекцыйнае.

Даведацца больш: https://fragment.com/about#auctioning-basic-usernames

Калі вы ўжо валодаеце калекцыйным імем карыстальніка, то вы можаце прадаць яго або пачаць аўкцыён у любы момант, без плацяжу за канвертацыю.»

Нагадаем, што на аўкцыёне па-ранейшаму даступныя толькі імёны, якія пачынаюцца з A і да Q.

#аўкцыён
Новыя юзернеймы на Fragment

Платформа аўкцыёну Fragment павялічыла спіс даступных да продажу і куплі юзэрнеймаў.

На старце былі даступныя юзернеймы, якія пачынаюцца з A да H, пазней выйшлі на продаж ад I да Q. Цяпер да іх дадаліся юзернеймы ад R да Z.

Як мы пісалі на нашым канале @ infoton, юзернеймы прадаюцца ў выглядзе NFT на базе TON. Іх можна захоўваць у крыптакашальках і выстаўляць на продаж як на маркетплейсах, так і на афіцыйнай пляцоўцы Telegram.

#аўкцыён
Продаж віртуальных нумароў на платформе «Fragment», і шматлікае іншае

У зыходным кодзе платформы аўкцыёнаў «Fragment» былі заўважаныя нумары у продажы.

Што вядома:
• Сервер сам выдасць гэты нумар.
• Асобная старонка для атрымання кода аўтарызацыі.
• Убудаваны крыптакашалёк.

Ці будзе атрыманне кодаў рэалізавана на тэхналогіях блокчейна, ці Telegram будзе напрамую ўзаемадзейнічаць з Fragment, пакуль невядома.

#TON #аўкцыён