Telegram Info Беларусь
191 subscribers
100 photos
27 videos
245 links
Беларускае люстэрка @tginfo

Усё пра бэта-версіі: @betainfobe

Усё пра TON: @infoton

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Чат для абмеркавання: @tginfochaten
加入频道
Рэклама Fragment ад Telegram

Афіцыйны акаўнт сэрвісных апавяшчэнняў месэнджэра разаслаў карыстальнікам інфармацыю аб магчымасці куплі-продажу юзернеймаў праз платформу Fragment.

Цяпер на платформе размешчаны 1358 унікальных юзернеймаў - з іх 351 ужо куплена на аўкцыёне.
Палепшаная навігацыя па тэмах

Telegram для Android абнавіўся да версіі 9.1.3, Telegram для iOS абнавіўся да версіі 9.1.1

• Цяпер можна замацаваць 5 топікаў (тэм) унутры форума.
• Апавяшчэнні тэмы ў спісе чатаў. Націснуўшы на яго, можна хутка перайсці да апошняга паведамлення, адпраўленаму ў паказаны топік.
• Апавяшчэнні тэмы пры праглядзе чата ў фармаце адзінай галінкі. Функцыя дазваляе візуальна вызначыць, у які топік было адпраўлена паведамленне, і хутка перайсці ў гэтае абмеркаванне.
• Выпраўлена праблема з загрузкай топікаў тэм (Android).

#абнаўленне #Android #iOS
Анонс навінак для малых груп

Акаўнт Telegram у Twitter паведаміў, што зараз камандай месэнджэра рыхтуюцца опцыі, асабліва карысныя для невялікіх групавых чатаў.

«Зараз рыхтуецца нешта больш прыдатнае для невялікіх груп. Сачыце за навінамі», — распавядаецца ў сацсетцы.

Раней у блогу Telegram ужо адзначалася, што да канца года запланаваны выпуск новых інструментаў для арганізацыі зносін. Мяркуецца, што навінкі як найлепш падыдуць менавіта маленькім гуртам. Падрабязнасцяў аб будучых функцыях пакуль няма.

Сачыць за падрыхтоўваемымі абнаўленнямі і тэстыстыруемымі опцыямі можна ў канале @betainfobe.
Продаж юзернейма без стартавай стаўкі

Платформа аўкцыёнаў Fragment змяніла правілы выстаўлення юзернеймаў. Цяпер карыстальніку не абавязкова рабіць першую стаўку для запуску таргоў.

Гэта, у першую чаргу, карысна для тых, хто хацеў прадаць свае юзернэймы, але не мог выставіць іх на пляцоўку з-за страху страціць 5 TON + 5% з продажу. Акрамя таго, гэта можа быць цікава і тым, хто жадае купіць адрас, бо да ўсталявання пачатковай стаўкі няма часавага абмежавання ў 1 тыдзень.
Канал "Беларускі Тэлеграм" быў прызнаны экстрэмісцкім

Сёння судом Цэнтральнага раёна горада Мінска, тэлеграм-канал "Беларускі Тэлеграм" і ягоная інфармацыйная прадукцыя былі прызначаны экстрэмісцкімі матэрыяламі. Канал быў агрэгатарам навін асяроддзя беларускіх тэлеграм-каналаў, штомесячна вызначаў змяненні ў спісах лідараў па падпісчыкам і асвятляў дзейнасць малавядомых каналаў пра культуру, музыку і інш.

Адной з прычын, чаму канал быў прызначаны экстрэмісцкім могуць быць спасылкі на іншыя экстрэмісцкія выданні і групы ў Telegram.
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.3.2

Што новага ў 4.3.2:
— Дададзена магчымасць перакладу паведамленняў у раздзеле Налады > Мова.
— Дададзена магчымасць хуткага пераходу да апошняй абноўленай тэмы.
— Выпраўленні памылак і іншыя дробныя паляпшэнні.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#абнаўленне #desktop
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.3.3

Што новага:
— Выпраўлена праблема з аўтазагрузкай медыя (Windows).
— Выпраўлена праблема пасля пераключэння акаўнтаў у разгорнутым акне.
— Выпраўлена размяшчэння радкоў архіва ў згорнутым выглядзе.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#абнаўленне #desktop
NFT — не юзэрнэйм

Аўкцыён Fragment адмаўляецца ад адказнасці за кампенсацыю страт пакупнікам NFT. Напрыклад, калі брэнд запатрабуе ад Telegram перадачу юзернейма са сваім імем, уладальнік NFT можа застацца ні з чым. Telegram можа адвязаць NFT ад юзэрнэйму ў мэсэнджэры, і такі зыход цалкам рэальны.

Арцём Абаеў, заснавальнік платформы Finpanda, каментуе: «Каб абараніць правы пакупнікоў, Fragment трэба прапрацаваць палітыку вяртання сродкаў. [...] Да таго часу, пакуль правілы гульні застаюцца размытымі, купля такіх імёнаў як @‍dior, на мой погляд, будзе з'яўляцца рызыковай здзелкай».

Рэдакцыя @tginfo падрыхтавала падрабязны аналіз умоў платформы Fragment, у якім разбірае мноства іншых рызык, такіх як блакіроўка акаўнта і зняцце NFT з продажу, а таксама распавядае аб нядаўнім інцыдэнце з блакіроўкай канала, які набыў юзернейм вядомага брэнда для асабістай выгады.

Чытаць на сайце: https://tginfo.me/nft-is-not-a-username/

#аўкцыён
Месяц аўкцыёну юзернеймаў Fragment. Статыстыка

З запуску платформы Fragment, на якой можна прадаваць юзернеймы Telegram, прайшоў роўна месяц.

Антон Працэнка з @digital_review расказвае пра статыстыку з аўкцыёну:

— Уладальнікаў NFT-юзернеймаў ужо 5,5 тысячы.

— Fragment зарабіў больш 46 мільёнаў долараў

Па некаторых ацэнках, гэта акупіць прыкладна два месяцы працы Telegram, і кратна перавышае даход ад платнай падпіскі.

— Пяці самым буйным уладальнікам належыць 10% усіх выпушчаных юзэрнеймаў.

У першага ў спісе 362 брэндавых, імянных і чатырохлітарных юзернэймаў, другі выкупіў 112 юзернэймаў, звязаных з букмекерскімі канторамі, а трэці цікавы тым, што акрамя юзернэймаў у Telegram выкупляў і розныя TON-дамены. У пяці тысяч карыстальнікаў (91%) па адным юзэрнейме.

— Самы дарагі юзернейм сышоў за $1,76 млн. Гэта быў юзернейм @news і сышоў ён да ўладальніка стану ў 33 млн даляраў TON.
Рэклама Fragment ад Telegram

Афіцыйны акаўнт сэрвісных апавяшчэнняў месэнджэра разаслаў карыстальнікам інфармацыю аб магчымасці бясплатна выставіць на продаж юзернэймы праз платформу Fragment:

«Карыстальнікі Telegram цяпер могуць выстаўляць свае імёны-публічныя спасылкі на аўкцыён праз Fragment бясплатна, не робячы першай стаўкі:

• Пасля выстаўлення імя будзе заставацца размешчаным неабмежаваны час – пакуль нехта не зробіць першую стаўку.
• Сямідзённы аўкцыён пачынаецца адразу жа пасля першай стаўкі.
• Па сканчэнні аўкцыёна з фінальнай стаўкі аднімаецца камісія за аўкцыён і аднаразовы плацеж за канвертацыю імені ў калекцыйнае.

Даведацца больш: https://fragment.com/about#auctioning-basic-usernames

Калі вы ўжо валодаеце калекцыйным імем карыстальніка, то вы можаце прадаць яго або пачаць аўкцыён у любы момант, без плацяжу за канвертацыю.»

Нагадаем, што на аўкцыёне па-ранейшаму даступныя толькі імёны, якія пачынаюцца з A і да Q.

#аўкцыён
Telegram раскрыў уладам Індыі імёны, нумары тэлефонаў і IP-адрасы адмінаў пірацкіх каналаў

Па рашэнні Вярхоўнага суда Дэлі, Telegram раскрыў дадзеныя адміністратараў пірацкіх каналаў, якія публікавалі навучальныя матэрыялы кампаніі Campus Private Limited і яе выкладчыка Ніту Сінгх для розных конкурсных экзаменаў. Суддзя адпрэчыў аргументы месэнджэра аб тым, што серверы, на якіх захоўваецца гэтая інфармацыя, размешчаны ў Сінгапуры і не трапляюць пад індыйскую юрысдыкцыю.

30 жніўня Вярхоўны суд Дэлі запатрабаваў перадаць уладам Індыі імёны, нумары тэлефонаў і IP-адрасы адміністратараў мясцовых каналаў, якіх абвінавачваюць у распаўсюджванні пірацкага кантэнту.

#Індыя
Скам-здзелкі з TON-даменамі на GetGems

У маркетплейсе GetGems быў заўважаны карыстальнік, які выкарыстоўваў функцыю платформы «Оффер» для падманнага набыцця прыгожых .ton-даменаў. Кашалёк ашуканца ўжо адзначаны платформай як скам-кашалёк.

Схема простая: ашуканец прапануе ўладальніку NFT (.ton-дамена), для прыкладу, 3.999 TON, што раўнасільна $6.84. Кароткі тэрмін актуальнасці прапановы і візуальны падман сумы (3.999 TON ≈ 4 TON, а не 4000 TON) прыводзілі ў зман уладальнікаў дарагіх NFT, з-за чаго абмены адбыліся. У выніку, каштоўныя дамена купляліся ашуканцам за капейкі і тут жа прадаваліся за сотні тысяч манет.

Рэдакцыя @tginfo і @DeepTon просяць быць уважлівымі да сумы здзелкі. Кропкі пасля першай лічбы не адлучаюць тысячы ад драбнейшых сум, як гэта прынята ў замежных прапановах, а адлучаюць дзелі Toncoin.
Новыя юзернеймы на Fragment

Платформа аўкцыёну Fragment павялічыла спіс даступных да продажу і куплі юзэрнеймаў.

На старце былі даступныя юзернеймы, якія пачынаюцца з A да H, пазней выйшлі на продаж ад I да Q. Цяпер да іх дадаліся юзернеймы ад R да Z.

Як мы пісалі на нашым канале @ infoton, юзернеймы прадаюцца ў выглядзе NFT на базе TON. Іх можна захоўваць у крыптакашальках і выстаўляць на продаж як на маркетплейсах, так і на афіцыйнай пляцоўцы Telegram.

#аўкцыён
Павел Дураў распавёў аб будучыні Telegram і дэцэнтралізацыі

У сваім англамоўным Telegram-канале Павел Дураў распавёў пра блокчэйн-індустрыю, дэцэнтралізацыю і будучыню Telegram.

Прывядзем кароткія тэзы:
• Павел лічыць, што блокчэйн-індустрыя ў асноўным аказалася засяроджанай у руках тых, хто «пачаў злоўжываць сваёй уладай». (гаворка ішла аб нядаўнім банкруцтве біржы FTX, заўв.рэд.)
• Карыстальнікі крыптавалюты павінны перайсці на trustless транзакцыі і аўтаномныя кашалькі, якія не належаць ні на адзін трэці бок.
• Запатрабавалася ўсяго 5 тыдняў і 5 чалавек (уключаючы самога Паўла Дурова) для рэалізацыі дэцэнтралізаванай платформы Fragment, якая заснавана на TON.
• Менш чым за месяц было прададзена юзэрнэймаў на агульную суму 50 мільёнаў даляраў, а на гэтым тыдні Fragment выйдзе за рамкі куплі і продажу імёнаў карыстальнікаў (меркавана, гаворка ідзе пра ананімныя нумары).
• Наступны крок Telegram – стварэнне набору дэцэнтралізаваных інструментаў, уключаючы некастадыяльны кашалёк і дэцэнтралізаваныя біржы, каб мільёны людзей маглі бяспечна гандляваць і захоўваць крыптавалюты. Такім чынам, будуць выпраўленыя памылкі, выкліканыя празмернай цэнтралізацыяй, якая падвяла сотні тысяч карыстальнікаў крыптавалют.

#TON
Продаж віртуальных нумароў на платформе «Fragment», і шматлікае іншае

У зыходным кодзе платформы аўкцыёнаў «Fragment» былі заўважаныя нумары у продажы.

Што вядома:
• Сервер сам выдасць гэты нумар.
• Асобная старонка для атрымання кода аўтарызацыі.
• Убудаваны крыптакашалёк.

Ці будзе атрыманне кодаў рэалізавана на тэхналогіях блокчейна, ці Telegram будзе напрамую ўзаемадзейнічаць з Fragment, пакуль невядома.

#TON #аўкцыён
Менш строгія абмежаванні для падпісчыкаў Telegram Premium і больш інфармацыі ад @SpamBot

Цяпер пры абмежаваннях у Telegram @SpamBot адпраўляе абноўлены тэкст, у якім прадстаўлена больш інфармацыі, у тым ліку аб магчымым чынніку блакавання.

Акрамя гэтага, бот прапануе купіць падпіску Telegram Premium, каб у будучыні ў акаўнта было менш абмежаванняў, а першая блакіроўка доўжылася менш.

Рэдакцыя Telegram Info мяркуе, што пасля абнаўлення Telegram да версіі 9.2 можа адбыцца рост памылковых блакіровак, у сувязі з новай антыспам сістэмай.

Для больш дэталёвага аналізу новых правіл антыспам-сістэмы просім адправіць у робата зваротнай сувязі @infowritebot тэксты адказаў ад @SpamBot.

#бан #прэміум
Рэгістрацыя ў Telegram без фізічнай SIM-карты

Цяпер акаўнт у Telegram можна зарэгістраваць без фізічнай SIM-карты, скарыстаўшыся ананімнымі нумарамі на базе блокчэйну. Набыць такія нумары можна на платформе Fragment, рандомны каштуе 9 TON.

Атрыманы выпадковым чынам нумар можна таксама выставіць на аўкцыёне, як і юзэрнеймы.

#TON
⭐️ 1 мільён карыстальнікаў Telegram Premium

Павел Дураў распавёў аб манетызацыі Telegram і аб тым, як вынікі перасягнулі чаканні каманды месэнджэра.

Кароткія тэзісы:

• Ніякія асабістыя дадзеныя карыстальнікаў не выкарыстоўваліся і не павінны выкарыстоўвацца для рэкламы. Таксама рэклама павінна з'яўляцца толькі ў публічных каналах;

• За 5 месяцаў свайго існавання Telegram Premium перавысіў 1 мільён карыстальнікаў і стаў "адным з самых паспяховых прыкладаў падпіскі ў сацыяльных сетках";

• Telegram Premium няўхільна расце з кожным днём і "калі-небудзь зможа прыносіць даходу больш, чым рэклама";

• Функцыі, над якімі каманда Telegram працуе зараз, закладуць аснову для далейшага фінансавага росту Telegram у 2023 годзе.
Telegram запусціў бота для зваротнай сувязі

Уладальнікі групавых чатаў паведамляюць, што пачалі атрымліваць паведамленні верыфікаванага акаўнта "Feedback Bot".

Ён прапануе уладальнікам груп ўключаць тэмы чатах і просіць даць водгук аб гэтай функцыі.

Рэдакцыя @tginfo лічыць, што такім чынам Telegram хоча наладзіць зваротную сувязь з карыстальнікамі і даведвацца меркаванне аб новаўвядзеннях месэнджара.

У цяперашні час знайсці акаўнт Feedback Bot і пачаць з ім дыялог немагчыма: ён ініцыюе дыялог самастойна.
Тэмы для ўсіх чатаў

Telegram прыбраў ліміт на колькасць карыстальнікаў у групе для ўключэння тэм.

Цяпер для стварэння тэм неабавязкова чакаць набору 100 удзельнікаў у групавым чаце.

У групах, прывязаных да каналаў, уключэнне тэм па-ранейшаму недаступна.
Выявы ў высокай якасці ў Telegram

У зыходным кодзе Telegram Desktop заўважаная новая опцыя, змяняе параметр

Гэта значыць, што неўзабаве Telegram дазволіць адпраўляць выявы ў больш высокім дазволе.

Рэдакцыя @tginfo мяркуе што ў будучыні гэтая змена закране і відэа.

#desktop