Telegram Info Беларусь
191 subscribers
100 photos
27 videos
245 links
Беларускае люстэрка @tginfo

Усё пра бэта-версіі: @betainfobe

Усё пра TON: @infoton

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Чат для абмеркавання: @tginfochaten
加入频道
Змяненне назвы набору эмодзі і стыкераў

У афіцыйным боце для стварэння набораў эмодзі і стыкераў з'явілася магчымасць змяніць назву ўжо створаных набораў.

Для гэтага дзеяння трэба перайсці ў дыялог з @Stickers і даслаць каманду /renamepack.

Нагадаем, што ў траўні 2017 года ў назве набораў юзэрнеймы сталі клікабельнымі.
Скід пошты для ўваходу

Карыстальнікі паведамляюць, што ў дадатку Telegram для Android з'явілася магчымасць скінуць пошту, указаную раней для атрымання аднаразовых кодаў аўтарызацыі.

Судзячы па скрыншотах, падпісанты Telegram Premium могуць скінуць пошту маментальна, а для астатніх карыстачоў пошта скідаецца на працягу 7 сутак.

#аўтарызацыя #прэміум
Запуск Wallet Pay і яго падтрымка ў Telegram

Сёння быў анансаваны Wallet Pay для аплаты тавараў і паслуг крыптавалютай ўнутры Telegram. Аплата адбываецца праз бот @wallet прама ў мэсэнджэры.

Карыстальнікі могуць расплачвацца за тавары і паслугі, выкарыстоўваючы TON, USDT і BTC. Калі ў момант аплаты ў карыстальніка яшчэ няма криптовалюты, то набыць яе можна непасрэдна ў працэсе пакупкі ў Wallet.
Адказы 2.0, гібкія налады спасылак, персанальныя колеры і шмат іншага

Telegram для Android
, iOS і MacOS абнавіўся да версіі 10.2. Telegram Desktop абнавішся да версіі 4.11

⚠️ Астатнія кліенты Telegram атрымаюць новую версію у бліжэйшы час. Напэўна, абнаўленне будзе прыхадзіць карыстальнікам паступова.

⭐️ Персанальныя колеры
• Каб падкрэсліць індывідуальнасць ўліковага запісу, Premium-карыстальнікі могуць выбраць сабе персанальны колер ці камбінацыю з некалькіх колераў.
• У гэты колер будзе афарбована Ваша імя ва ўсіх групах, а таксама дасланыя Вамі спасылкі і цытаты Вашых паведамленняў у адказах.
• Вы таксама можаце выбраць любы аднакаляровы эмодзі, што будзе адлюстроўвацца на фоне адказаў на Вашы паведамленні.
• Каб задаць ці змяніць свой асобны колер, перайдзіце ў меню Налады > Налады чатаў > Змяніць колер імені (на Android) ці Налады > Афармленне > Колер імені (на iOS).
• Гэты налады таксама даступны каналам, што дасягнулі узроўня 5 ці вышэй, атрымаўшы дастатковую колькасць галасоў ад падпісчыкаў.

Адказы 2.0
• Цяпер пры адказе можна цытаваць вызначаную частку паведамлення субяседніка.
• Пры пераходзе з адказу тэкст цытаты ў арыгінальным паведамленні прыгожа адсвеціцца.
• Каб працытаваць частку паведамлення, трэба націснуць на зыходнае паведамленне (на iOS – заціснуць паведамленне пальцам), выдзеліць патрэбны тэкст і выбрать пункт «Цытата».
• Адказы таксама можна дасылаць і ў іншыя чаты — напрыклад, калі вы хочаце адказаць каму-небудзь асобны ці перанесці абмеркаванне ў іншую групу ці канал.
• Пры націсканні на тэкст цытаты зыходнае паведамленне адкрыецца ў тым чаце, у якім яно было апублікавана (калі ў карыстальніка ёсць да яго доступ).
• Каб даслаць адказ на паведамленне ў іншы чат, трэба націснуць на панель над полем для ўвода тэксту, выбраць у меню наладу Адказаць ў іншым чаце» і знайсці патрэбны чат.

Цытаты у тэксце паведамленняў
• Акрамя прамога цытавання іншых карыстальнікаў вы таксама можаце оаформіць любы тэкст у відзе цытаты.
• У адно паведамленне можна дадаць адразу некалькі фрагментаў.
• Вы можаце дадаткова фармаціраваць тэкст унутры блокаў цытат, выдзеліўшы яго, напрыклад, тоўстым ці курсівам.

Налады для спасылак
• Цяпер можна размяшчаць перадпрагляд спасылкі над ці пад тэкстам паведамлення, змяняць памер фота ў ім, а таксама выбіраць спасылку для перадпрагляду, калі ў паведамленні іх некалькі.
• Перахадзіць па спасылкам стала яшчэ зручней — цяпер для гэтага дастаткова націснуць у любым месцы вобласці перадпрагляду.
• Калі ў паведамленні змяшчаецца некалькі спасылак, па націсканні на спасылку ў акне яе наладжвання можна пазначыць, з якой будзе згенерыраван блок перадпрагляду.
• Каб адкрыць перадпрагляд спасылкі і наладзіць яе від, неабходна уставіць спасылку ў поле ввода паведамлення і потым націснуць на спецыяльную плашку над напісаным паведамленнем.

Налады адказаў, перасылкі паведамленняў і перадпрагляд спасылак
• Каб карыстальнікам было зручней карыстацца шматлікімі новымі магчымасцямі, Telegram дадаў для іх кантэкстнае меню.
• Яно даступна, калі вы адказваеце на паведамлення, перасылаеце іх, дадаяце спасылкі ці робіце ўсё гэта адначасова.
Пераключацца паміж экранамі перадпрагляду магчыма пры дапамозе свайпаў улева ці управа, а таксама націсканнем на назвы ўкладак.

Іншыя новаўвядзення
• Магчымасць перамоткі гісторый наперад ці назад зацісканнем пальца.
Вспышка для селфі-камеры ў гісторыях з гібкімі наладамі яркасці і колера.
• Адлюстраванне подсказки з асноўнымі жэстамі навігацыі пры першым запуске гісторый.
• Падсветка кода ў паведамленнях.
• Новы спосаб фарматавання тэксту на экране рэдагавання медыя (на Android).

Артыкул: telegram.org/blog/reply-revolution/be

Android: Google Play, APK з афіцыйнага сайта ці верыфіцыраванага канала.
iOS: App Store.
Desktop: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.
macOS: App Store, з афіцыйнага сайта ці з верыфіцыраванага канала.
Unigram для Windows 10+: Microsoft Store | Прамая загрузка | Інструкцыя па ўсталёўцы

#абнаўленне #Android #iOS #Desktop #macOS #Unigram
Telegram працуе нестабільна

Нашы падпісчыкі паведамляюць, што дата-цэнтр Telegram у Еўропе (DC2), пачынаючы з 20:20 па Мінску, даступны з перабоямі.

Сімптомы: адлюстраванне надпісу «Абнаўленне...» у загалоўку і іншыя непаладкі.

#збоі
Bot API абнавіўся да версіі 7.5

Зоркі Тэлеграм:
• Боты могуць выкарыстоўваць метад getStarTransactions для атрымання дадзеных аб транзакцыях і вывадзе зорак.

Тэлеграм для бізнесу:
• Паведамленні, адпраўленыя ад імя бізнэс-акаўнтаў, зараз падтрымліваюць inline callback кнопкі.
• Дададзена падтрымка рэдагавання паведамленняў бізнес-акаўнтаў.

Поўны спіс змен - на афіцыйным сайце.

#абнаўленне #BotAPI