Telegram Info Беларусь
191 subscribers
100 photos
27 videos
245 links
Беларускае люстэрка @tginfo

Усё пра бэта-версіі: @betainfobe

Усё пра TON: @infoton

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Чат для абмеркавання: @tginfochaten
加入频道
Telegram Premium зменшыў кошт у Індыі

У сваёй рассылцы для індыйскіх карыстальнікаў мэсанджар паведаміў, што робіць падпіску Telegram Premium больш даступнай у краіне. Так, штомесячная падпіска ў Індыі зараз абыходзіцца кліентам у 179 індыйскіх рупій (2,2 даляра ЗША) - раней яе кошт складала 469 індыйскіх рупій (5,74 даляра ЗША).

Нагадаем, што Індыя зараз выступае адным з найбуйнейшых рынкаў для Telegram. Паводле дадзеных аналітычнай кампаніі data.ai, у гэтай краіне колькасць штомесяц актыўных карыстальнікаў месэнджара складае звыш 120 мільёнаў чалавек, саступаючы толькі WhatsApp.

Цалкам магчыма, што зніжэнне кошту Premium злучана з жаданнем кампаніі "нажыцца" на шырокай карыстацкай базе індыйскіх карыстальнікаў, залучаючы мясцовую аўдыторыю ў набыццё платнай падпіскі па выгодным кошце.

#Індыя #прэміум
Telegram раскрыў уладам Індыі імёны, нумары тэлефонаў і IP-адрасы адмінаў пірацкіх каналаў

Па рашэнні Вярхоўнага суда Дэлі, Telegram раскрыў дадзеныя адміністратараў пірацкіх каналаў, якія публікавалі навучальныя матэрыялы кампаніі Campus Private Limited і яе выкладчыка Ніту Сінгх для розных конкурсных экзаменаў. Суддзя адпрэчыў аргументы месэнджэра аб тым, што серверы, на якіх захоўваецца гэтая інфармацыя, размешчаны ў Сінгапуры і не трапляюць пад індыйскую юрысдыкцыю.

30 жніўня Вярхоўны суд Дэлі запатрабаваў перадаць уладам Індыі імёны, нумары тэлефонаў і IP-адрасы адміністратараў мясцовых каналаў, якіх абвінавачваюць у распаўсюджванні пірацкага кантэнту.

#Індыя