Telegram Info Беларусь
191 subscribers
100 photos
27 videos
245 links
Беларускае люстэрка @tginfo

Усё пра бэта-версіі: @betainfobe

Усё пра TON: @infoton

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Чат для абмеркавання: @tginfochaten
加入频道
Telegram Desktop абнавіўся да стабільнай версіі 2.6.1

Што новага:

- Карэктнае капіраванне QR-кода ў начным рэжыме.
- Выпраўлена адлюстраванне даты дзеяння запрашальнай спасылкі.
- Выпраўленая памылка пры адпраўцы запрашальнай спасылкі без каментара.
- Выпраўлены вылет пры рэдагаванні спасылак у Linux.
- Нязначныя выпраўленні і паляпшэння.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта або з GitHub

#Абнаўленне #desktop #stable
Галасавыя чаты 2.0: каналы, мільёны слухачоў, запіс галасавых чатаў і прылады для адміністратараў
⁠⁠
Telegram для Android, iOS і macOS абнавіўся да версіі 7.6, Telegram Desktop абнавіўся да версіі 2.7

Мільёны адначасовых слухачоў
• Неабмежаваная колькасць удзельнікаў галасавых чатаў у групах і каналах.

Запіс галасавых чатаў
• Магчымасць запісу галасавых чатаў для далейшага выкарыстання размовы.
• Падчас запісу побач з назвай з'яўляецца індыкатар ў выглядзе чырвонай кропкі.

Палепшаны спіс удзельнікаў
• Апісанне профілю карыстальнікаў прама спісе ўдзельнікаў аудиочата.
• Магчымасць ўзняцця рукі, каб паказаць адміністратарам, што вы хочаце выступіць.

Інструменты для арганізатараў
• Спецыялізаваныя запрашальныя спасылкі галасавых чатаў для слухачоў або выступоўцаў.
• Магчымасць змены назвы галасавых чатаў для абазначэння тэмы абмеркавання.
• Магчымасць далучыцца да галасавых чатаў ў якасці канала, каб схаваць свой асабісты уліковы запіс.

Налады дзеянняў для свайпа (толькі Android)
• Магчымасць выбару дзеяння, якое будзе выконвацца па свайпу дыялогу налева ў спісе чатаў: Замацаваць, Пазначыць як прачытанае, У архіў, Адключыць гук або Выдаліць.

Падрабязней у артыкуле: telegram.org/blog/voice-chats-on-steroids/ru

Android: Google Play , APK з афіцыйнага сайта або верыфікаванага канала .
iOS: App Store .
TD: з афіцыйнага сайта або з GitHub .
macOS : з App Store або верифицированного канала .

#Абнаўленне #Android #iOS #desktop #macOS
Telegram Desktop абнавіўся да стабільнай версіі 2.7.1

Што новага:
- Выпраўленне налад правоў кіравання галасавымі чатамі для адміністратараў каналаў.
- Выпраўленне адлюстравання верыфікаваць каналаў у спісе ўдзельнікаў аудиочата.
- Права выдаляць і блакаваць каналы ў галасавых чатах.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта або з GitHub < / a>.

#Абнаўленне #desktop #stable
Плацяжы 2.0, адкладзеныя галасавыя чаты і новыя вэб-кліенты

Telegram для Android, iOS і macOS абнавіўся да версіі 7.7, Telegram Desktop абнавіўся да версіі 2.9

плацяжы 2.0
• Тавары і паслугі цяпер можна набываць наўпрост у каналах і групах.
• Прадаўцы могуць выкарыстоўваць адну з 8 плацежных сістэм.
• Telegram не бярэ камісіі з пакупак і не мае доступу да дадзеных Вашай банкаўскай карты.
• Паспрабаваць новыя магчымасці можна ў тэставым канале @TestStore.

Адкладзеныя галасавыя чаты
• Зараз аб маючым адбыцца галасавым чаце можна аб'явіць загадзя.
• Удзельнікі групы ўбачаць зваротны адлік і змогуць падпісацца на апавяшчэнне аб пачатку галасавога чата.

Інфармацыя пра ўдзельнікаў галасавога чата
• З акна галасавога чата зараз можна хутка прагледзець фатаграфію і дадзеныя любога ўдзельніка.
• Адрэдагаваць сваю фатаграфію і дадзеныя аб сабе можна наўпрост з галасавога чата.

Новыя вэб-версіі
• запушчаны дзве новыя версіі Telegram для браўзэраў - з падтрымкай анімаваных стыкераў, начнога рэжыму, папак для чатаў і шмат чаго іншага: t.me/tginfo/2984.

Усталёўка з APK
• Каб хутчэй атрымліваць абнаўлення, Telegram можна ўсталяваць наўпрост з афіцыйнага сайта: t.me/tginfo/2985

Паляпшэнні для прагляду медыя
• Пацягнуўшы двума пальцамі, можна наблізіць фатаграфіі і відэазапісы ў чаце, не адкрываючы іх.
• Відэа можна перамотваць наперад або назад, утрымліваючы пальцам правую або левую частку экрана.
• Падвойным націскам можна пераматаць відэа наперад або назад, на 10 секунд на Android і на 15 на iOS.

Падрабязней у артыкуле: telegram.org/blog/payments-2-0-scheduled-voice-chats/ru

Абнаўленне ўжо даступна карыстальнікам iOS праз App Store, але ў Google паведамілі, што "мадэрацыя дадаткаў займае больш часу, чым звычайна, з-за павышанай нагрузкі". На шчасце, карыстальнікам Android не трэба чакаць, пакуль абнаўленне з'явіцца ў каталозе Google Play.

Android: Google Play , APK з афіцыйнага сайта або верыфікаванага канала .
iOS: App Store .
TD: з афіцыйнага сайта або з GitHub .
macOS : з App Store або з верыфікаванага канала.

#Абнаўленне #Android #iOS #desktop #macOS
Telegram Desktop абноўлены да версіі 2.7.3

Што новага:
— Выпраўлены крытычныя памылкі на некаторых версіях Linux
— Выпраўлена: відэа не спыняецца, калі акно PiP закрыта
— Выпраўлена: паведамленне не пазначаецца як прачытанае, калі сесія Windows заблакавана

Спампаваць: афіцыйны сайт

#абнаўленне #desktop
Telegram Desktop абнавіўся да стабільнае вэрсіі 3.2.0

Што новага:
— Магчымасць ствараць спецыяльныя спасылкі-запрашэнні, якія патрабуюць прыняцця адміністратарам запыту на ўступленне ў групу.
- Адміністратары могуць праглядаць профілі і апісанні якія чакаюць пацверджання карыстальнікаў, націснуўшы на панэль "Join Requests" у верхняй частцы чату.
- Магчымасць надаць назоў запрашальнай спасылцы.
- Убудаваная падтрымка М1 на macOS.
- Натыўны запуск у Apple Silicon (macOS).
- Выпраўленыя запыты да апрацоўкі груп і каналаў.
- Выпраўлены прадпрагляд унутраных спасылак пры дапамозе макету кнопкі «Прагляд змесціва».
- Выпраўлены вылет пры пошуку паведамленняў, калі ў выніках прысутнічалі імпартаваныя паведамленні.
- Не выкарыстоўваецца дробавае маштабаванне карыстацкага інтэрфейсу сістэмы ў Linux.
- Выпраўленыя абразкі запрашальных спасылак у macOS.
- Выпраўленне вылетаў пры зачыненні чата падчас прагортвання (macOS).
- Іншыя выпраўленні вылетаў.

Спампаваць: з афіцыйнага сайту або з GitHub.

#абнаўленне #desktop
Рэвалюцыйныя магчымасці ботаў, гукі апавяшчэнняў і многае іншае

Telegram для Android, iOS, macOS і кліент Unigram абнавіліся да версіі 8.7, Telegram Desktop – да версіі 3.7.

Рэвалюцыйныя магчымасці Web-ботаў
• Распрацоўнікам прадастаўляюцца сродкі для стварэння бясконцай разнастайнасці інтэрфейсаў на JavaScript.
• Telegram-боты новага пакалення могуць стаць паўнавартаснай заменай любому сайту.
• Боты атрымліваюць дадзеныя аб колерах, якія выкарыстоўваюцца ў інтэрфейсе, і могуць маментальна падстроіцца, калі Вы перамыкаецеся паміж дзённым і начным рэжымамі або мяняеце каляровую тэму.
• Апрабаваць новае пакаленне ботаў можна ў дэманстрацыйным прыкладзе @DurgerKingBot.

Карыстальніцкія гукі апавяшчэнняў
• Цяпер любы гук можа стаць апавяшчэннем у вашым Telegram.
• Гукі ў бібліятэцы Telegram даступныя на ўсіх падтрымліваемых платформах і цалкам бясплатныя.
• Гук апавяшчэння можна задаць як для асобнага чата, так і для ўсіх чатаў патрэбнага тыпу (асабістыя чаты, каналы, групы).
• Націсніце на кароткі аўдыёфайл або галасавое паведамленне ў чаце, дадайце яго ў спіс гукаў апавяшчэнняў і выкарыстоўвайце ў любых гутарках.
• У якасці гукаў для апавяшчэнняў можна выкарыстоўваць аўдыёфайлы і галасавыя паведамленні памерам менш за 300 Кб і працягласцю менш за 5 секунд.
• Прыклады прыдатных гукаў сабраны ў @CustomNotificationSounds.
• Каб настроіць апавяшчэнні або дадаць новыя гукі, перайдзіце ў раздзел Налады > Апавяшчэнні і гукі.

Выключэнне апавяшчэнняў на любы тэрмін
• Цяпер паўзу ад апавяшчэнняў можна ўзяць на любы тэрмін.
• У абноўленым меню можна адключыць апавяшчэнні поўнасцю або на час — ці ж адключыць толькі гук і працягнуць атрымліваць бязгучныя апавяшчэнні.
• Каб настроіць працягласць бязгучнага рэжыму на Android, націсніце на значок ⋮ у верхняй панэлі чата. На iOS націсніце "Адключыць гук" у профілі чата.

Новае меню аўтавыдалення ў профілі чата
• Цяпер для ўключэння аўтаматычнага выдалення паведамленняў патрабуецца менш дзеянняў.
• Наладкі таймера сталі больш гнуткімі: можна ўсталяваць яго, напрыклад, на 2 дні, 3 тыдні, 4 месяцы і гэтак далей.
• Уключыце аўтавыдаленне паведамленняў, націснуўшы на значок ⋮ у профілі чата.

Хуткая настройка ботаў-адміністратараў
• Цяпер дадаць бота ў групу або канал карыстальніка можна не выходзячы з профілю бота, праз спецыяльную кнопку.
• Там жа можна адразу наладзіць яго правы і дазволы.
• У каналы ботаў можна дадаваць толькі як адміністратараў, а ў групы - і як адміністратараў, і як удзельнікаў.

Абноўлены рэжым «Малюначак у малюнку» (Android)
• Змяняйце памер акна, расцягваючы або сціскаючы яго двума пальцамі.
• Націсніце на X, калі хочаце хутка закрыць прайгравальнік.
• Рэжым PiP атрымаў новы дызайн са скругленымі кутамі.

Іншыя новаўвядзенні
• Захаванне адказаў на паведамленні пры перасылцы.
• Палепшаны пераклад паведамленняў (iOS).
• Ачыстка гісторыі паведамленняў у групах для ўсіх.
• Новыя анімацыі ў інтэрфейсе змены тэлефоннага нумара.
• Больш аніміраваных эмодзі.

Android: Google Play, APK з афіцыйнага сайта або верыфікаванага канала.
iOS: App Store.
Desktop: з афіцыйнага сайта або з GitHub.
macOS: з App Store або верыфікаванага канала.
Unigram для Windows 10+: Microsoft Store | Прамая загрузка | Інструкцыя па ўстаноўцы

#абнаўленне #Android #iOS #Desktop #macOS #Unigram
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 3.7.1

Што новага:
- Апаратнае кадаванне відэа зараз адключана па змаўчанні: павінен знікнуць баг, калі відэа прайгравалася ў зялёным колеры. Па жаданні, функцыю можна ўключыць зваротна ў "Прасунутых наладах", секцыі "Прадукцыйнасць", калі яна не выклікае праблем.
- Выпраўленні памылак.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#абнаўленне #desktop
Telegram Info Беларусь
700 мільёнаў карыстальнікаў і Telegram Premium ⁠ Telegram для iOS і кліент Unigram абнавіліся да версіі 8.8. ⚠️ Абнаўленні для Android і Telegram Desktop пакуль чакаюцца. Зараз падпіску можна аформіць толькі праз App Store. Telegram Premium • Месэнджар…
Выйшла абнаўленне для Telegram Desktop

Версію 4.0 ужо можна спампаваць з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

Што новага
• Опцыя адкрыцця чатаў у асобных вокнах (Налады › Пашыраныя налады › Эксперыментальныя налады).
• Падтрымка функцый Telegram Premium, уключаючы мульты-акаўнта да шасці карыстальнікаў.
• Палепшаны дызайн некаторых раздзелаў, палепшаны стыль кнопак і абразкоў у наладах тэчак, а таксама дададзены дадатковыя абразкі для тэчак.
• Палепшаны стыль акна для рэдагавання тэчкі.

Поўны спіс зменаў прадстаўлены тут.

#абнаўленне #Desktop
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.0.1

Што новага:
- Выпраўленне загалоўка акна ў Windows 7.
- Выпраўленні памылак і іншыя дробныя паляпшэнні.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта або з GitHub.

#абнаўленне #desktop
Альтэрнатыўныя спосабы аплаты

У Beta-версіі Telegram Desktop з'явілася магчымасць здзяйсняць унутраныя пакупкі (праз платформу Payments 2.0) і набываць Premium-падпіску не толькі па банкаўскай карце, але і з дапамогай сэрвісаў PayPal і Cheque.

Зараз аплаціць куплю праз гэтыя рэсурсы немагчыма - гэты функцыянал знаходзіцца на этапе тэсціравання.

#Desktop
Платформа эмодзі, аўтарскія наборы эмодзі і магчымасць падарыць Telegram Premium

Telegram для Android, iOS і macOS, а таксама кліент Unigram абнавілісь да версіі 8.9. Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.1.

Аўтарскія аніміраваныя эмодзі (толькі для Premium)
• Дадавайце аніміраваныя эмодзі адразу ў тэкст паведамленняў або ў подпісы да медыя для перадачы сваіх эмоцый.
• Premium-карыстальнікам ужо даступныя першыя 10 анімаваных набораў з больш за 500 эмодзі — новыя наборы будуць з'яўляцца рэгулярна.
• Усе карыстальнікі могуць бачыць любыя аніміраваныя эмодзі ад Premium-падпісчыкаў.
• Каб прагледзець наборы, эмодзі з якіх выкарыстоўваў суразмоўца, дастаткова заціснуць і ўтрымліваць паведамленне.
• Пры ўводзе статычнага эмодзі з'явіцца ўсплывальная падказка з аніміраванымі выявамі.
• Апрабаваць новыя анімацыі можна, даслаўшы такія эмодзі ў чат «Захаванае».
• Вы можаце загрузіць уласныя наборы з унікальнымі персанажамі - імі змогуць карыстацца падпісчыкі Telegram Premium.

Інтэрактыўныя аніміраваныя эмодзі
• З многімі папулярнымі эмодзі з аўтарскіх набораў можна ўзаемадзейнічаць у асабістых чатах.
• Калі кожны з суразмоўцаў націсне на паведамленне з эмодзі, абодва ўдзельнікі чата адначасова ўбачаць поўнаэкранную анімацыю.
• Дадатковыя анімацыі ёсць у шырока выкарыстоўваных эмодзі, напрыклад 😂, 😍, 😁, 😱, ❤️, 👍, 🎉, - але сустракаюцца і ў больш рэдкіх: 💸, 🔥, 👻.

Блакіроўка галасавых паведамленняў (толькі для Premium)
• Ва ўладальнікаў падпіскі Telegram Premium з'явілася магчымасць забараняць суразмоўцам адпраўку галасавых і відэа-паведамленняў і іх перасылку ад іншых карыстальнікаў.
• Заблакаваць галасавыя паведамленні і задаць выключэнні для карыстальнікаў або груп карыстальнікаў можна ў меню Налады > Канфідэнцыяльнасць > Галасавыя паведамленні.

Магчымасць падарыць Telegram Premium
• Падарункавая падпіска набываецца на 3, 6 ці 12 месяцаў - па спецыяльнай зніжанай цане.
• Падарунак будзе маментальна дастаўлены ў Ваш чат з атрымальнікам у выглядзе асаблівага паведамлення з аніміраванай падарункавай скрынкай.
• Каб парадаваць карыстальніка падпіскай, адкрыйце Профіль > > Опцыя «Падарыць Premium».

Абноўленая панэль стыкераў (iOS)
• Цяпер можна хутка і лёгка пераключацца паміж стыкерамі, эмодзі і GIF.
• Аптымізавана праца на старых прыладах пры прагортванні стыкераў і эмодзі ў панэлі.
• Калі Вы пачнеце набіраць тэкст паведамлення, абразок панэлі стыкераў заменіцца на кнопку эмодзі.

Новыя інтэрактыўныя эмодзі
• Дадатковую поўнаэкранную анімацыю атрымалі наступныя эмодзі: 🍌, 🤨, ⚡️, 💔, 🏆, 😐.
• Каб убачыць анімацыю, проста дашліце адзін з гэтых эмодзі асобным паведамленнем у асабісты чат, а затым націсніце на вялікі эмодзі на экране:

Артыкул: telegram.org/blog/custom-emoji/be

Android: Google Play, APK з афіцыйнага сайта або верыфікаванага канала.
iOS: App Store.
Desktop: з афіцыйнага сайта або з GitHub.
macOS: з App Store або верыфікаванага канала.
Unigram для Windows 10+: Microsoft Store | Прамая загрузка | Інструкцыя па ўстаноўцы

#абнаўленне #Android #iOS #Desktop #macOS #Unigram
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.1.1

Што новага
:
— Выпраўлена рэдагаванне апісання медыя з аніміраванымі эмодзі.
— Выпраўлены прагляд анімаваных набораў эмодзі ў паведамленнях.
— Выпраўлена адлюстраванне ўсплывальнай падказкі Premium-стыкера ў каментарах да канала.
— Выпраўлена аднаўленне становішча і памеру галоўнага акна пасля перазапуску.
— Іншыя выпраўленні памылак.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#абнаўленне #desktop
Рэакцыі без межаў, эмодзі-статусы і шмат іншага

Telegram для Android, iOS и macOS, а таксама кліент Unigram абнаыіліся да версіі 9.0. Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.2.

Бясконцыя рэакцыі
• Ва ўсіх карыстальнікаў з'явіліся шмат новых рэакцый, у тым ліку тыя, якія раней мага было адсылаць толькі з падпіскай Telegram Premium.
• Абноўленнае меню выбару рэакцый можна раскрываць — каб было зручней праглядваць мноства новых эмодзі.
• Рэакции, якія вы выкарыстоўваеце часцей за ўсё, аўтаматычна перамяшчаюцца ў пачатак спісу.
• Карыстальнікі з падпіскай Premium цяпер могуць выкарыстоўваць у якасці рэакцый любыя з тысяч карыстальніцкіх эмодзі.
• Premium-карыстальнікі могуць адсылаць да 3 реакцый на адно паведамленне.
• Абноўленнае меню реакцый працуе толькі ў лічных чатах і групах.
• Адміністратары груп могуць выбраць, ці будуць даступны карыстальніцкія наборы ў якасці качестве рэакцый.

Эмодзі-статусы профіля
• Карыстальнікі з падпіскай Telegram Premium могуць устанавіць побач з сваім нікам аніміраваны эмодзі-статус.
• Статус пакажа, у якім зараз настроі карыстальнік ці чым ён займаецца.
• Вы можаце устанавіць адзін з сямі стандартных статусаў, якія змяняюць колер у залежнасці ад цемы афармлення Telegram, — ці абраць любы з бясконцага мноства карыстальніцкіх эмодзі.
• Каб устанавіць статус, націсніце на сваю іконку Прэміўма над спісам чатаў ці перайдзіце ў Налады.
• Калі вы хаціце уключыць статус на вызначаны срок, націсніце і утрымлівайце абраны эмодзі.

Паляпшэнні пры ўваходзе ў акаунт
• Карыстальнікі цяпер могуць атрымліваць коды аўтарызацыі не праз СМС, а праз электронную пошту.
• Іншы варыянт — выкарыстоўванне функцыі «Увайсці з дапамогай Apple» ці «Увайсці з дапамогай Google».
• Палепшаны працэс рэгістрацыі і увахода ў акаунт на iOS-прыладах: карыстальнікаў сустракаюць абноўлены інтэрфэйс і плаўныя анімацыі па аналогіі з Android-версіяй.

Новыя спасылкі на профілі карыстальнікаў
• Цяпер у Telegram даступны новы унікальны фармат спасылкі — username.t.me.
• Навінка прызначана для тых, кто хоча зрабіць акцэнт на імені карыстальніка (ці не любіць шукаць сымбаль / на клавіятуры).

Настройка прыярытэту загрузкі на Android
• Цяпер карыстальнікі могуць змяняць парадак загрузак у мэнэджары спампоўваемых файлаў, узнімая ці паніжая іх прыярытэт.
• Для гэтага дастаткова націснуць і утрымліваць патрабуемы радок, а потым перамясціць яго. У першую чаргу заўсёды спампоўваецца файл у пачатку спіса.
• Раней гэта функцыя ўжо была рэалізавана ў праграме для iOS.

Новыя элементы афармлення ў праграме для Android
• Адчыненне, зачыненне і змяненне медыяфайлаў на Android цяпер адбываецца з новай плаўнай анімацыяй.
• Уладальнікі прылад на Android з версіяй сістэмы 13 і вышэй могут абраць тэматычную іконку праграмы Telegram, якая аўтаматычна далучаецца да цёмнай тэмы і асноўны колер на прыладзе.

Артыкул: telegram.org/blog/infinite-reactions-statuses/be

Android: Google Play, APK з афіцыйнага сайта ці верыфіцыраванага канала.
iOS: App Store.
Desktop: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.
macOS: з App Store ці верыфіцыраванага канала.
Unigram для Windows 10+: Microsoft Store | Прамая загрузка | Інструкцыя па усталяванні

#абнаўленне #Android #iOS #Desktop #macOS #Unigram
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.2.3

Што новага:
— Палепшана маштабаванне, абразанне фота і відэафайлаў.
— Палепшана падтрымка сэнсара ў каментарыях да канала.
— Прыгожая анімацыя для спойлераў.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#абнаўленне #desktop
⁠⁠⁠⁠⁠⁠Платныя запісы ў Telegram

У зыходным кодзе TDLib на GitHub былі заўважаныя змены, якія тычацца паведамленняў з медыяфайламі.

У платных паведамленнях Telegram будзе хаваць змесціва прымацаваных да публікацый медыяфайлаў (фота ці відэа) да таго моманту, пакуль карыстальнікам не будзе аплачаны выстаўлены рахунак.

Хутчэй за ўсё, гэтая функцыя будзе інтэграваная ў платформу Payments 2.0.

#desktop
Тэмы ў групах, калекцыйныя публічныя імёны, расшыфроўка відэапаведамленняў і шмат іншага

Telegram для Android, iOS і macOS абнавіліся да версіі 9.1. Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.3.

⚠️ Астатнія кліенты Telegram атрымаюць новую версію ў бліжэйшы час.

Тэмы ў групах
• Каб было зручней сачыць за патокам інфармацыі ў гутарках, адміністратары груп на 200 і больш удзельнікаў зараз могуць арганізаваць абмеркаванні па тэмах.
• Функцыя дазваляе ствараць асобныя чаты ўнутры асноўнай групы для тых ці іншых абмеркаванняў.
• Для кожнай такой тэмы можна асобна наладзіць апавяшчэнні аб новых паведамленнях і хутка прагледзець у раздзеле «Агульныя медыя» медыяфайлы, якія былі апублікаваныя менавіта ў ёй.
• Удзельнікам такіх "тэм" даступны ўвесь арсенал звыклых інструментаў, у тым ліку апытанні, замацаваныя паведамленні і боты.
• Адміністратары могуць уключыць тэмы ў "Наладах групы" і выбраць, каму будзе даступнае стварэнне тэм, у раздзеле "Дазволы".

Пратэставаць опцыю тэм у групах можна ў афіцыйным чаце @TheForum, альбо ў спецыяльнай групе ад Telegram Info - @infotopic.

Калекцыйныя публічныя імёны
• Цяпер да акаўнтаў і чатаў можна прывязаць некалькі калекцыйных публічных імёнаў - у дадатак да аднаго звычайнага.
• Карыстальнікі могуць набыць ці выставіць на продаж каштоўную спасылку для акаўнта ці чата на новай платформе Fragment.
• Калекцыйныя публічныя імёны выглядаюць і працуюць сапраўды гэтак жа, як і звычайныя імёны карыстальнікаў віду @username.
• У адрозненне ад стандартных імёнаў карыстальнікаў, калекцыйныя імёны могуць быць карацейшымі за 5 сімвалаў.
• Купіўшы калекцыйнае публічнае імя, карыстальнік можа распараджацца ім па сваім меркаванні - напрыклад, прадаць або адкласці, каб выкарыстоўваць пазней.
• Любое з набытых публічных імёнаў можна дэактываваць. У гэтым выпадку яго нельга будзе ўбачыць у выніках пошуку, але яно па-ранейшаму застанецца за ўладальнікам.

😀 Расшыфроўка відэапаведамленняў
• Цяпер Premium-карыстальнікам даступная магчымасць імгненна пераводзіць у тэкставы фармат гаворка з відэапаведамленняў.
• Раней, з даданнем у Telegram платнай падпіскі, карыстальнікі маглі расшыфраваць толькі аўдыёпаведамленні — зараз жа опцыя працуе і па стаўленні да «кружочкаў».

⭐️ Новыя наборы эмодзі
• Да гэтага абнаўлення мастакі Telegram падрыхтавалі 12 новых афіцыйных набораў эмодзі, даступных па падпісцы Premium.
• Нагадаем, што карыстальніцкія эмодзі можна выкарыстоўваць у любых паведамленнях і подпісах да медыяфайлаў, а таксама для ўсталявання іх у якасці статусу каля імя.

Новыя інтэрактыўныя эмодзі і рэакцыі
• У Telegram з'явіліся 4 новыя інтэрактыўныя эмодзі: 😴, 👨‍💻, 🤓, 👀.
• Яны суправаджаюцца поўнаэкраннай анімацыяй у асабістых чатах, а таксама могуць выкарыстоўвацца ў якасці рэакцый на паведамленні.
• У гонар Хэлоўіна ўсім карыстальнікам даступныя 3 тэматычныя рэакцыі ў любых чатах: 👻, 🎃, 😭.

Візуальныя змены
• Абноўлены начны рэжым (iOS): падабраны больш збалансаваныя спалучэнні адценняў і палепшаны эфект размыцця ў напаўпразрыстых элементах.
• Настройка памеру тэксту (Android): змяненне памеру тэксту ў меню "Налады чатаў" цяпер прымяняецца да ўсіх элементаў чата, уключаючы прадпрагляд спасылак, службовыя паведамленні і г.д.
• Пры пераходзе паміж экранамі ў Android-дадатку можна бачыць новую анімацыю.
• Рух пальцам налева для адказу на паведамленне зараз суправаджаецца новай анімацыяй.
• Пры націску на нумар тэлефона ў профілі карыстальніка адкрываецца новае меню для выбару тыпу званка.
• На месцы паведамленняў падчас загрузкі чата з'яўляюцца абрысы тэкставых блокаў з новай пульсуючай анімацыяй.

Артыкул: telegram.org/blog/topics-in-groups-collectible-usernames/be

Android: Google Play, APK з афіцыйнага сайта ці верыфікаванага канала.
iOS: App Store.
Desktop: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.
macOS: з App Store ці верыфікаванага канала.
Unigram для Windows 10+: Microsoft Store | Прамая загрузка | Інструкцыя па ўстаноўцы

#абнаўленне #Android #iOS #Desktop #macOS #Unigram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.3.2

Што новага ў 4.3.2:
— Дададзена магчымасць перакладу паведамленняў у раздзеле Налады > Мова.
— Дададзена магчымасць хуткага пераходу да апошняй абноўленай тэмы.
— Выпраўленні памылак і іншыя дробныя паляпшэнні.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#абнаўленне #desktop
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.3.3

Што новага:
— Выпраўлена праблема з аўтазагрузкай медыя (Windows).
— Выпраўлена праблема пасля пераключэння акаўнтаў у разгорнутым акне.
— Выпраўлена размяшчэння радкоў архіва ў згорнутым выглядзе.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#абнаўленне #desktop
Выявы ў высокай якасці ў Telegram

У зыходным кодзе Telegram Desktop заўважаная новая опцыя, змяняе параметр

Гэта значыць, што неўзабаве Telegram дазволіць адпраўляць выявы ў больш высокім дазволе.

Рэдакцыя @tginfo мяркуе што ў будучыні гэтая змена закране і відэа.

#desktop