Telegram Info Беларусь
191 subscribers
100 photos
27 videos
245 links
Беларускае люстэрка @tginfo

Усё пра бэта-версіі: @betainfobe

Усё пра TON: @infoton

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Чат для абмеркавання: @tginfochaten
加入频道
Ганконг разглядае магчымасць блакіроўкі Telegram

У аўторак мясцовая газета Sing Tao Daily паведаміла, што ўпаўнаважаны па пытаннях канфідэнцыйнасці персанальных дадзеных разглядае магчымасць абмежавання доступу да Telegram за распаўсюджванне асабістых дадзеных урадавых службоўцаў і грамадзян.

Улады да гэтага часу пазбягалі абмежаванняў у інтэрнэце, падобных да Кітая, дзе мноства замежных сэрвісаў забаронены вялікім кітайскім файрвалам.

Прадстаўнік Telegram пракаментаваў сітуацыю Блумбэргу:
Telegram падтрымлівае свабоду слова і права карыстальнікаў на мірны пратэст. Аднак кантэнт, які раскрывае асабістую інфармацыю без згоды (доксінг), не дапускаецца і рэгулярна выдаляецца.

У 2020 годзе прадстаўнік Telegram Міхаіл Раўдоўнікас паведамляў, што Telegram не мае намеру апрацоўваць якія-небудзь запыты дадзеных, якія адносяцца да сваіх карыстальнікаў у Ганконгу, пакуль не будзе дасягнуты міжнародны кансенсус у дачыненні да бягучых палітычных змен у горадзе.

У верасні Ганконг узмацніў жорсткасць законаў аб канфiдэнцыяльнасцi дадзеных, каб прадухіліць доксінг. Блакаванне Telegram можа стаць лагічным крокам у барацьбе з доксінгам пасля таго, як пратэстуючыя 2019 апублікавалі падрабязнасці аб паліцыянтаў і іншых дзяржаўных служачых.

Чыноўнікі разгледзяць грамадскую думку, перш чым прымаць рашэнне.

Навіны аб Telegram на кітайскай мове чытайце на @tginfocn

#Ганконг #блакіроўкі