Tech Lead – навука і тэхналёгіі
1.93K subscribers
1.12K photos
125 videos
575 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
加入频道
Берасьцеец высек ванну зь сямітонавага валуна

3,5 месяца. Камень вагою 7,5 тоны. Ніякае дапамогі — толькі я, інструмэнт і велізарнае жаданьне зрабіць тое, чаго ў Беларусі яшчэ не рабіў ніхто. Гэта быў адзін з самых складаных і маштабных праектаў у маім жыцьці. Я хацеў стварыць ня проста купель — а прадмет сілы, высечаны з суцэльнага каменю, які прастаіць даўжэй, чым я сам”, — напісаў у сваім Instagram Уладзіслаў Саўчанка.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
49🤩15👍13🗿11🔥7🐳4👏2🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Праз Сонечную сыстэму ляціць аб’ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касьмічны карабель

У пачатку ліпеня астраномы выявілі трэці міжзорны аб’ект у гісторыі — камэту 3I/ATLAS, якая прыляцела да нас з-за межаў Сонечнае сыстэмы. І яе паводзіны не даюць навукоўцам спакою.

Аб’ект рухаецца амаль у плоскасьці плянэтаў Сонечнае сыстэмы, але супраць іх руху — такое супадзеньне лічыцца надзвычай рэдкім. На сваім шляху 3I/ATLAS зробіць тры гравітацыйныя манэўры каля Вэнэры, Марса і Юпітэра — звычайна менавіта так касьмічныя апараты набіраюць хуткасьць, а імавернасьць такое траекторыі ў звычайнае камэты — толькі 0,005%.

Аб’ект цяжка заўважыць зь Зямлі, нібы ён сьвядома “хаваецца”, пры гэтым памер у яго немаленькі: каля 20 км у даўжыню. Больш за тое, ён прыляцеў з кірунку Галяктычнага цэнтру, дзе шчыльнасьць зорак ускладняе выяўленьне малых аб’ектаў.

Навукоўцы не сьцвярджаюць, што гэта штучны апарат, створаны іншымі цывілізацыямі, але заклікаюць не адкідваць такую магчымасьць.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌚38😱22🔥106😁2🤝2🕊1
OpenAI дадала рэжым навучньня ў ChatGPT

Кампанія абвясьціла аб запуску новае бясплатнае функцыі Study Mode у ChatGPT. Яна дапамагае студэнтам разьвіваць крытычнае мысьленьне і асэнсавана вучыцца, а ня проста атрымліваць гатовыя адказы на пытаньні.

У рэжыме Study Mode ChatGPT не сьпяшаецца выдаваць гатовыя рашэньні, а замест гэтага задае навадныя пытаньні, правярае ўзровень разуменьня тэмы і стымулюе самастойнае разважаньне карыстальніка. У некаторых выпадках бот можа нават адмовіць у простым адказе, калі студэнт не праяўляе актыўнае уцягнутасьці ў матэрыял, што вывучаецца.

Нядаўняе дасьледаваньне паказала, што ў студэнтаў, якія выкарыстоўваюць ChatGPT для напісаньня твораў, фіксуецца больш нізкая мазгавая актыўнасьць у параўнаньні з тымі, хто карыстаецца вэб-пошукам або ўвогуле не зьвяртаецца да дапамогі лічбавых інструмэнтаў.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
25👍10🔥5😁3
Tech Lead – навука і тэхналёгіі
Упершыню ў гісторыі кампанія дасягнула капіталізацыі ў $4 трыльёны Nvidia першай у гісторыі пераадолела адзнаку ў $4 трлн капіталізацыі – кампанія стала найбуйнейшай у сьвеце, абагнаўшы Apple і Microsoft. Рост адбыўся на фоне імклівага попыту на чыпы для…
Microsoft стала другою ў гісторыі кампаніяй коштам $4 трыльёны

Microsoft дасягнула гістарычнае адзнакі — яе рынкавы кошт перавысіў $4 трыльёны. Гэта стала магчымым пасьля апублікаваньня фінансавых вынікаў, што пераўзышлі чаканьні, і ўпершыню раскрытым зьвесткам па даходах воблачнага сэрвісу Azure — больш за $75 мільярдаў за фінансавы год.

Microsoft стала другою кампаніяю ў сьвеце з такою капіталізацыяй — пасьля Nvidia, якая дасягнула $4 трыльёны раней у гэтым месяцы.

Воблачны бізнэс Azure, што задзейнічаны амаль на ўсіх кірунках працы кампаніі — ад штучнага інтэлекту і Office да Windows і Xbox, — стаў ключавым фактарам росту. У наступным квартале Microsoft плянуе ўкласьці яшчэ $30 мільярдаў у ШІ-інфраструктуру.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
117🗿7🤔2😱2👍1
Кіраўнік OpenAI назваў тэмы, якіх лепш пазьбягаць у гутарцы з ChatGPT

Генэральны дырэктар кампаніі OpenAI Сэм Альтман растлумачыў, што зьвяртацца да ChatGPT па эмацыйную падтрымку — не найлепшая ідэя, і прычына гэтаму вельмі простая.

Рэч у тым, што чат-боты з штучным інтэлектам, такія як ChatGPT, ня маюць абавязку захоўваць канфідэнцыйнасьць, у адрозьненьне ад мэдыцынскіх спэцыялістаў ці псыхатэрапэўтаў.

Паводле Сэма Альтмана, у выпадку неабходнасьці суд можа пастанавіць, каб кампанія раскрыла перапіску карыстальніка з ChatGPT. Гэта варта мець на ўвазе, перш чым дзяліцца з штучным інтэлектам сваімі патаемнымі думкамі, пачуцьцямі ці праблемамі.

Альтман таксама зазначыў, што людзі часта выкарыстоўваюць ШІ ў якасьці псыхалягічнае падтрымкі. Асабліва гэта распаўсюджана сярод моладзі.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁22😱11🗿2🔥1👌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Аўстраліі знайшлі новы від насякомага даўжынёю 40 см

У горных лясах паўночнага Квінслэнду навукоўцы выявілі невядомы раней від палачніка — Acrophylla alta. Ягоная даўжыня дасягае 40 сантымэтраў, а вага пераўзыходзіць вагу гіганцкага таракана-насарога — найцяжэйшага насякомага Аўстраліі (да 35 грамаў).

Адкрыцьцё адбылося дзякуючы фота ў сацыяльных сетках. Навукоўцы некалькі начэй шукалі насякомае і знайшлі вялікую самку высока ў верхавінах дрэваў. Цяпер яны вывучаюць яе яйкі і працягваюць пошук самца, які можа выглядаць зусім інакш.

Мяркуецца, што вялікія памеры палачніка — вынік адаптацыі да халоднага і вільготнага клімату.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
29👻10😱9👍8🥰1
Пачаў вывяржэньне вулькан, які спаў больш за пяць стагодзьдзяў

Сёньня а 04:50 паводле Менскага часу на Камчатцы пачалося вывяржэньне вулькану Крашаніньнікава. Ён спаў палову тысячагодзьдзя: папярэдняе вывяржэньне зафіксаванае ў далёкім 1463 годзе.

Попел выкідвае на вышыню да чатырох кілямэтраў, а шлейф попелу дасягае 5-6 кілямэтраў. Населеныя пункты не пацярпелі.

Вывяржэньне адбылося неўзабаве пасьля моцнага землятрусу з магнітудаю 8,8, эпіцэнтар якога знаходзіўся за 200 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Петрапаўлаўска-Камчацкага. Землятрус, які адбыўся 30 чэрвеня, стаў найбольш магутным на Камчатцы ад 1952 году.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥36👍8👀1
“Доктар у кішэні”: беларусы распрацавалі бясплатную аплікацыю Doctorina

Беларусы стварылі мабільны мэдычны дапаможнік Doctorina — чат-бот, які можа кансультаваць у пытаньнях здароўя, у тым ліку па-беларуску. Цяпер ён даступны для iOS і для Android.

Ідэя ўзьнікла як адказ на глябальную праблему: каля мільярда чалавек жывуць бяз базавага доступу да мэдычнай дапамогі. Інвэстар і натхняльнік праекту — Юры Мельнічак. Доктар Станіслаў Салавей выконвае ў гэтым праекце ролю дасьледніка.

Пасьля рэгістрацыі карыстальнік апісвае сваю праблему тэкстам. Сыстэма пачынае “прыём” — задае пытаньні, удакладняе сымптомы, аналізуе зьвесткі і выдае рэкамэндацыі. Можна загрузіць аналізы або фота мэдычных дакумэнтаў.

Станіслаў Салавей падкрэсьлівае, што аплікацыя ня проста адказвае на пытаньні, як Chat GPT ці іншая вялікая моўная мадэль, яна сама задае правільныя пытаньні, як гэта робіць сапраўдны лекар. Гэта ключавое адрозьненьне аплікацыі, бо 70% дыягназаў ставіцца на падставе размовы з пацыентам.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍39🔥157🤔2
Хаты цяпер друкуюць на 3D-друкарцы ня толькі з бэтону, але і зь зямлі

У японскай прэфэктуры Кумамота зьявіўся незвычайны будынак Lib Earth House Model B, надрукаваны на 3D-друкарцы не з бэтону, а зь зямлі, вапны і натуральных валокнаў. Такія матэрыялы ня толькі экалягічныя, але і дазваляюць дому напрыканцы жыцьцёвага цыклю літаральна вярнуцца ў зямлю без будаўнічага сьмецьця.

Друкарка наносіць сумесь пластамі, як торт, а потым будаўнікі дадаюць вокны, дах і іншыя элемэнты ўтульнасьці. Унутры — сучасна і тэхналягічна: сьветлыя памяшканьні, мінімалізм і тыя самыя 3D-рыфлёныя сьцены.

Хата цалкам аўтаномная — сонечныя панэлі, батарэя Tesla Powerwall і “разумнае” кіраваньне праз смартфон.

Да 2040 году плянуюць збудаваць 10 000 такіх дамкоў, пакуль толькі ў Японіі. Але не зьдзіўляйцеся, калі праз пару гадоў у кагосьці на лецішчы замест бэтонамяшалкі будзе 3D-друкарка, а замест падмурку — добра прасеяная градка.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2411🤝3🤔2😁1💩1
DJI выпусьціла свой першы робат-пыласос

Кампанія DJI, вядомы вытворца дронаў, увайшла на рынак бытавое тэхнікі з новаю прыладаю — робатам-пыласосам Romo. Ягоны корпус можа быць белы або празрысты, апошні дазваляе бачыць усе ўнутраныя модулі: рэзэрвуары і мэханізмы.

Romo абсталяваны тэхналёгіяй навігацыі ад дронаў — з франтальнай камэраю і лязэрнымі датчыкамі, мае дзьве бакавыя шчоткі і магутнасьць усмоктваньня да 25 кПа. Станцыя аўтаматычнага абслугоўваньня забясьпечвае працу да 200 дзён без удзелу карыстальніка.

Продажы ўжо пачаліся ў Кітаі. Цэны — $650 за стандартную мадэль і $950 — за празрыстую.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍22🔥3😱3👎1
OpenAI прэзэнтавала GPT‑5 — новую ўнівэрсальную мадэль штучнага інтэлекту

Кампанія OpenAI афіцыйна выпусьціла GPT‑5 — найноўшую моўную мадэль, што прыйшла на зьмену GPT‑4.1, 4.5 і GPT‑4o. Яна здольная апрацоўваць як тэксты, так і выявы, сама выбірае патрэбную глыбіню аналізу і цяпер даступная нават у бясплатнай вэрсіі ChatGPT.

GPT‑5 істотна дакладнейшая за папярэднія мадэлі: колькасьць «галюцынацыяў» у рэжыме Thinking зьнізілася на 80 %, значна палепшаная праца з кодам, мэдычнымі і навуковымі задачы. Таксама зьявіліся інтэлектуальныя агенты і магчымасьць наладжваць уласны стыль зносінаў.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍17🤔72👎2🔥1
Маск адкрыў бясплатны доступ да найноўшае вэрсіі Grok у адказ на рэліз GPT-5

xAI адкрыла доступ да мадэлі Grok-4 бясплатным карыстальнікам. Гэта адбылося празь месяц пасьля яе рэлізу для падпісантаў SuperGrok і Premium+, і празь некалькі дзён пасьля выхаду GPT-5. Найноўшая нэўрасетка кампаніі Ілана Маска даступная ўсім ахвотным на grok.com і ў мабільнай аплікацыі Х.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12💩8👎3
У ЗША набірае абароты ідэалізацыя “разумных дзяцей”

У Крэмніевай даліне набірае абароты новая тэндэнцыя: заможныя прадстаўнікі тэхналягічнага сэктару ўсё часьцей зьвяртаюцца да генэтычных тэхналёгіяў, каб сьвядома ўплываць на інтэлект будучых дзяцей. Ад дарагіх тэстаў эмбрыёнаў і прагнозу іх IQ да паслугаў элітных шлюбных агенцыяў, якія падбіраюць “разумных” партнэраў, — усё гэта становіцца часткаю індустрыі, якая абяцае стварыць пакаленьне нашчадкаў з максымальнымі кагнітыўнымі здольнасьцямі. Тэму ўздымае буйное выданьне The Wall Street Journal.

Адмысловыя кампаніі прапануюць ацэнку генэтычнага патэнцыялу інтэлекту, кошт якое вагаецца ад 6 да 50 тысяч даляраў. Частка бацькоў ідзе на экстракарпаральнае апладненьне нават без мэдычных паказаньняў — выключна дзеля выбару эмбрыёнаў з найменшымі рызыкамі спадчынных хваробаў і з найвышэйшай верагоднасьцю высокіх разумовых здольнасьцяў.

Аднак навукоўцы папярэджваюць: сучасныя генэтычныя мадэлі пакуль тлумачаць толькі невялікую частку розьніцы ў кагнітыўных здольнасьцях, і выбар “найлепшага” эмбрыёна можа дадаць усяго некалькі балаў IQ. Пры гэтым існуе рызыка павелічэньня верагоднасьці іншых хваробаў, у тым ліку аўтызму.

У пагоні за “разумным нашчадкам” некаторыя заможныя жыхары даліны ідуць далей — наймаюць дарагія шлюбныя агенцтвы, што падбіраюць партнэраў паводле інтэлектуальных крытэраў. А частка ідэолягаў бачыць у гэтым нават спосаб абараніць чалавецтва: яны лічаць, што больш разумныя людзі здолеюць лепш супрацьстаяць патэнцыйным пагрозам штучнага інтэлекту.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱18💊10🤣9👍32🥴2😨2🐳1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Blue Origin пабудуе арбітальны інтэрнэт для Марсу

Кампанія Blue Origin прэзэнтавала апарат Mars Telecommunications Orbiter (MTO) — першую камэрцыйную арбітальную сетку сувязі для Чырвонае плянэты. Створаны на базе плятформы Blue Ring, ён важыць больш за тону, абсталяваны гібрыднаю рухавіковаю сыстэмаю і магутнымі антэнамі.

Запуск заплянаваны на 2028 год у межах праграмы NASA Mars Exploration Commercial Services. MTO створыць базу для сталага, хуткага і стабільнага інтэрнэту на Марсе — ключавую ўмову для калянізацыі і паўнавартаснае працы на плянэце.

Паводле плянаў, новая сыстэма будзе падтрымліваць перадачу даных на ўзроўні тэрабітаў за сэкунду, што адкрые магчымасьці для навуковых місіяў, дыстанцыйнага кіраваньня тэхнікаю і сувязі паміж будучымі марсіянскімі паселішчамі.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👀128🤝3