СШ 2 Свислочь
432 subscribers
15.4K photos
341 videos
15 files
2.64K links
Будь в курсе того, чем живёт школа сегодня!
加入频道
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні свята ў 6 "А” класе прайшла гульня-віктарына «Адкрываю нанова беларускае роднае слова…».

Удзельнікі свята даведаліся, што ў свеце шмат цудоўных моў. Але наша родная беларуская мова вылучаецца сярод іх сваёй прыгажосцю, непаўторнасцю і мілагучнасцю.

Вучні з задавальненнем чыталі вершы па-беларуску, удзельнічалі ў конкурсах «Пісьмовыя крыніцы», «Слоўны канструктар», «Моўная скарбонка», «Інтэлектуальная азбука», «У друкарні». Дзеці змаглі не толькі праявіць сваю эрудыцыю, але і паглыбіць веды па гісторыі ўзнікнення беларускай мовы, яе развіцці і сучасным стане.

У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік гульні выказаў пажаданні роднай мове.

#шестыеклассы #викторина #роднаямова
👍1
У рамках Тыдня роднай мовы 20 лютага для вучняў 11 "А" класа прайшла інтэрактыўная гульня "Знаўцы роднай мовы".

Вучні змаглі актуалізаваць веды па беларускай мове і літаратуры, паказаць узровень эрудыцыі, задаволіць сваю цікаўнасць, пашырыць кругагляд, захапіцца прыгажосцю беларускага мастацкага слова.

#одиннадцатыеклассы #роднаямова #игра
👍1
Сёння ў 4 "Б" класе прайшоў урок па тэме "Родная мова".

Вучні чыталі вершы, расказвалі казкі, спявалі песні на беларускай мове. Падвялі вынік ветлівымі словамі ў гульні "Я скажу дзякуй...".

#начальныеклассы #роднаямова #урок
Настаўнікі сярэдняй школы № 2 г. Свіслачы прынялі ўдзел у напісанні абласнога дыктанта, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы.

#педагоги #роднаямова #диктант
👍2
Сёння вучні 11 "А" класа далучыліся да акцыі і напісалі Гродзенскі абласны дыктант да Міжнароднага дня роднай мовы.

#одиннадцатыеклассы #диктант #роднаямова
👍2
У межах Тыдня беларускай мовы ў школе прайшоў конкурс сачыненняў-эсэ “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!”.

Старшакласнікі падзяліліся сваімі думкамі па тэме. Кожны з іх захапляецца прыродай роднага краю і адзначае, што наша родная зямля – гэта самае прыгожае месца на свеце. Кожны імкнуўся перадаць захапленне сваёй малой радзімай – тым куточкам, дзе нарадзіўся і вырас, дзе жывуць яго бацькі, куды заўсёды хочацца вярнуцца. Кожны ганарыцца яе дасягненнямі і верыць у шчаслівую будучыню.

Усе работы заслугоўваюць высокай адзнакі. Аўтары лепшых работ: А. Блыш, Л. Арол, В. Вакульчык, П. Пузыр, В. Лапыцька.

#старшиеклассы #роднаямова #конкурс
👍1
У нашай школе прайшла акцыя «Роднаму слову прызнанне ў любовi».

Вучні 7 "А" класа з задавальненнем напісалі шчырыя прызнанні ў любові сваёй беларускай мове.
Яны прызнаваліся ў любові да мовы, называючы яе роднай, мілай, непаўторнай, старажытнай, скарынаўскай, мудрай, ласкавай, шчырай, казачнай, сваёй.

#седьмыеклассы #роднаямова #акция