СШ 2 Свислочь
426 subscribers
15.5K photos
341 videos
15 files
2.65K links
Будь в курсе того, чем живёт школа сегодня!
加入频道
Для учащихся 8-11 классов проведено мероприятие информационно-образовательного проекта «ШАГ» – «Школа Активного Гражданина» на тему «Родина моя Беларусь в лицах. Защитники Отечества» (о сотрудниках Вооруженных Сил, пограничной службы, МЧС).

На мероприятие были приглашены гости: заместитель начальника Свислочского РОЧС А. Л. Мархалюк, начальник обособленной группы Свислочского района И. Ю. Ушанов. Они ответили на вопросы учащихся, рассказали, какими качествами должны обладать сотрудники силовых структур, поделились самыми яркими моментами своей службы.

В преддверии Дня защитников Отечества и Вооруженных сил Республики Беларусь ведущие поздравили гостей мероприятия, а также будущих защитников с праздником. Пожелали всем мирного неба над головой, всегда оставаться храбрыми, сильными и уверенными в себе.

#старшиеклассы #шаг #сотрудничество
У 3-х класах у гэты дзень прайшла iнфармацыйная гадзiна "З любоўю да родной мовы".

Мэтай мерапрыемства было выхаванне нацыянальнай свядомасцi, патрыятызму, павагi i любовi да беларускай мовы.

#начальныеклассы #роднаямова #информационныйчас
У гісторыі кожнай краіны самы адметны і значны след пакідаюць, як вядома, яе вялікія і знакамітыя асобы: уладары, асветнікі, гісторыкі, пісьменнікі, мастакі, музыкі і інш.

Каб бліжэй пазнаёміцца з жыццём асоб, якія з’яўляюцца гонарам Беларусі, 22 лютага ў 6 «А» класе прайшла інфармацыйная гадзіна «Славутыя сыны беларускай зямлі».

Кожны з вучняў класа падрыхтаваў цікавы матэрыял па тэме і выступіў з ім. Дзеці атрымалі шмат карыснай і цікавай інфармацыі пра славутых людзей нашай Радзімы, якая дапаможа ім пры вывучэнні гісторыі Айчыны, літаратуры і мастацтва.

#шестыеклассы #роднаямова #информационныйчас
👍1
У рамках тыдня роднай мовы вучні 7 "Б" класа прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне "Знаўцы роднай мовы".

Дзяўчынкі і хлопчыкі з задавальненнем выконвалі заданні: перакладалі словы на беларускую мову, разгадвалі рэбусы, адгадвалі загадкі і крыжаванкі.

На працягу ўсяго мерапрыемства прысутнічаў дух спаборніцтва і панаваў святочны настрой. Вучні засталіся задаволенымі і атрымалі шэраг станоўчых эмоцый і ўражанняў.

#седьмыеклассы #роднаямова #викторина
З мэтай распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры, традыцый і мовы праз цікавую гульнявую форму з вучнямі 6 "Б" класа была праведзена інтэрактыўная гульня "Ці ведаеш ты Беларусь?". Шасцікласнікі з задавальненнем выконвалі заданні, праяўляючы інтэлектуальныя здольнасці, маўленчую культуру, паглыблялі свае веды.

Пры падвядзенні вынікаў вучні прыйшлі да высновы, што такія мерапрыемствы даюць магчымасць у чарговы раз напомніць пра тое, што мы – беларусы і нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская мова. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з паклення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

#шестыеклассы #роднаямова #игра
👍2