СШ 2 Свислочь
418 subscribers
12.9K photos
222 videos
11 files
2.46K links
Будь в курсе того, чем живёт школа сегодня!
加入频道
21 лютага з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў 8 "В" класе прайшоў абласны дыктант "Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў".

#восьмыеклассы #роднаямова #диктант
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ўдзел у абласным чэленджы "Дзень роднай мовы" з урыўкам верша Максіма Багдановіча "Зімой" прыняў настаўнік гісторыі
У. У. Міхальчык.

#роднаямова #педагоги #челлендж
У Міжнародны дзень роднай мовы вучні 9 "В" класа прынялі ўдзел у літаратурна-этнаграфічнай віктарыне "Мой родны кут, як ты мне мілы" па паэме Я. Коласа «Новая зямля».

Вучні ўзгадалі гісторыю напісання твора, з цікавасцю адказвалі на пытанні, выконвалі творчыя заданні, дэкламавалі на памяць свае любімыя ўрыўкі з паэмы, высвятлялі, у чым актуальнасць твора для нашага часу.

Хутка бягуць гады... Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Я. Колас – выдатны пісьменнік, без якога немагчыма ўявіць беларускую літаратуру. "Колас – гэта хлеб, гэта само жыццё". Якуб Колас прыйшоў да нас, каб сказаць: "Гэта мы – беларускі народ! Вось у чым наша веліч і несмяротнасць".

#девятыеклассы #роднаямова #викторина
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У абласным чэленджы "Дзень роднай мовы"  паўдзельнічалі вучаніцы 6 "А" класа.

#шестыеклассы #роднаямова #челлендж
Сёння ў школе прайшла гульня-конкурс па беларускай мове і літаратуры "Буслік-2024". Гэты конкурс праводзіцца з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства. У гульні-конкурсе прынялі ўдзел 45 вучняў з 2-11 класаў.

#роднаямова #игра #нашидети
У 3-х класах у гэты дзень прайшла iнфармацыйная гадзiна "З любоўю да родной мовы".

Мэтай мерапрыемства было выхаванне нацыянальнай свядомасцi, патрыятызму, павагi i любовi да беларускай мовы.

#начальныеклассы #роднаямова #информационныйчас
У гісторыі кожнай краіны самы адметны і значны след пакідаюць, як вядома, яе вялікія і знакамітыя асобы: уладары, асветнікі, гісторыкі, пісьменнікі, мастакі, музыкі і інш.

Каб бліжэй пазнаёміцца з жыццём асоб, якія з’яўляюцца гонарам Беларусі, 22 лютага ў 6 «А» класе прайшла інфармацыйная гадзіна «Славутыя сыны беларускай зямлі».

Кожны з вучняў класа падрыхтаваў цікавы матэрыял па тэме і выступіў з ім. Дзеці атрымалі шмат карыснай і цікавай інфармацыі пра славутых людзей нашай Радзімы, якая дапаможа ім пры вывучэнні гісторыі Айчыны, літаратуры і мастацтва.

#шестыеклассы #роднаямова #информационныйчас
У рамках тыдня роднай мовы вучні 7 "Б" класа прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне "Знаўцы роднай мовы".

Дзяўчынкі і хлопчыкі з задавальненнем выконвалі заданні: перакладалі словы на беларускую мову, разгадвалі рэбусы, адгадвалі загадкі і крыжаванкі.

На працягу ўсяго мерапрыемства прысутнічаў дух спаборніцтва і панаваў святочны настрой. Вучні засталіся задаволенымі і атрымалі шэраг станоўчых эмоцый і ўражанняў.

#седьмыеклассы #роднаямова #викторина
З мэтай распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры, традыцый і мовы праз цікавую гульнявую форму з вучнямі 6 "Б" класа была праведзена інтэрактыўная гульня "Ці ведаеш ты Беларусь?". Шасцікласнікі з задавальненнем выконвалі заданні, праяўляючы інтэлектуальныя здольнасці, маўленчую культуру, паглыблялі свае веды.

Пры падвядзенні вынікаў вучні прыйшлі да высновы, што такія мерапрыемствы даюць магчымасць у чарговы раз напомніць пра тое, што мы – беларусы і нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская мова. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з паклення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

#шестыеклассы #роднаямова #игра
У рамках Тыдня роднай мовы вучні 5 "В" класа прынялі ўдзел у акцыі "Чытаем класіка разам" з вершам А. Куляшова "Камсамольскі білет".

Таксама дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў.

#пятыеклассы #роднаямова #акция