СШ 2 Свислочь
410 subscribers
12.9K photos
222 videos
11 files
2.45K links
Будь в курсе того, чем живёт школа сегодня!
加入频道
Беларускі саюз жанчын святкуе 30-годдзе. І нездарма, лічу, перад Раством і Новым годам, бо ад гэтай арганізацыі вее цеплынёй і дабрынёй. Становішча жанчыны ў любым грамадстве вызначае цывілізаванае яно ці трэба яшчэ прайсці далёкі шлях у гэтым напрамку. У нашай рэспубліцы, у нашым Свіслацкім раёне вельмі шмат паспяховых жанчын, якія годна выконваюць тыя абавязкі, якія на іх ускладзены.
Беларускі саюз жанчын пазнаюць не па абрэвіятуры, а па тых справах, якімі ён займаецца. Мне на ўсё жыццё застанецца ў памяці тая імпрэза, калі тысячы беларускіх жанчын сабраліся ў Лядовым палацы сталіцы, каб падтрымаць дзеючага Прэзідэнта краіны і не дапусціць хаосу.
Яшчэ зазначу, што с жанчынамі вельмі лёгка працаваць: яны больш дасціпныя, удумлівыя, уедлівыя, адказныя.
Дзякуй вам вялікі, жанчыны, за ўсё тое, што адбываецца і робіцца ў нас! Поспехаў і ўдачы вам у справах!

#свислочь #версоцкий #праздники #поздравления #награждение #женщины #беларусь #бсж #образование #медицина #идеология #власть