Forwarded from Образование.Советский.Минск
🔥ЖЫВАЯ ГІСТОРЫЯ📜
🔴 🔴 🔴 🔴
🔎ЗНАЁМЦЕСЯ🔴
Экспанат музея Савецкага раёна ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска» -
МІЛІЦЭЙСКІ КІЦЕЛЬ “КАМАРОЎСКАГА ВАРТАВОГА”
🔴 У музеі Савецкага раёна горада Мінска "Гісторыя працягваецца..." у экспазіцыі, прысвечанай “камароўскаму вартавому” Сяргею Рыгоравічу Канавалаву, сярод ганаровых грамат, фотаздымкаў і асабістых рэчаў, якія належалі яго сям’і, пачэснае месца займае вельмі важны экспанат, які асабіста музею перадаў сам Сяргей Рыгоравіч, - уласны кіцель з медалямі.
🔴 Сяргей Рыгоравіч Канавалаў 26 гадоў праслужыў у міліцыі Савецкага раёна, 20 з якіх (з 1953 па 1973 гг.) на Камароўскім рынку. Людзей там заўсёды было вялікае мноства. Сярод тысяч наведвальнікаў было шмат кішэннікаў, скупшчыкаў і збытчыкаў крадзенага. Рахунак раскрытых ім злачынстваў ішоў на дзясяткі, дастаўленых правапарушальнікаў - на сотні.
🔴 Вартавы стаў кавалерам трох медалёў за выслугу гадоў, а таксама нагруднага знака службовай доблесці “Выдатнік міліцыі”. У 1976 годзе ветэран міліцыі С.Г. Канавалаў сышоў на заслужаны адпачынак.
Калі вы жадаеце ўбачыць гэты ўнікальны экспанат, а таксама шмат чаго іншага, дзверы музея для вас заўсёды адчыненыя.
Запісацца на экскурсію вы можаце па тэлефоне:
☎️354-47-62 (прыёмная)
Прыходзьце ў наш музей! Гэта ўнікальнае месца, якое не пакіне вас абыякавымі.
#советскийрайон
#советскийобразование
#гімназія_23
#музей
#живаяистория
🔎ЗНАЁМЦЕСЯ
Экспанат музея Савецкага раёна ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска» -
МІЛІЦЭЙСКІ КІЦЕЛЬ “КАМАРОЎСКАГА ВАРТАВОГА”
Калі вы жадаеце ўбачыць гэты ўнікальны экспанат, а таксама шмат чаго іншага, дзверы музея для вас заўсёды адчыненыя.
Запісацца на экскурсію вы можаце па тэлефоне:
☎️354-47-62 (прыёмная)
Прыходзьце ў наш музей! Гэта ўнікальнае месца, якое не пакіне вас абыякавымі.
#советскийрайон
#советскийобразование
#гімназія_23
#музей
#живаяистория
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM