Сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Сэнс гэтага свята – папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый. "Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю", так гаварыў Я.Колас. Сёння настаўнікі, выхавацелі і іншыя працаўнікі нашай школы прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, якую праводзіў Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка ім. Я. Коласа і канал «Культура» Беларускага радыё.
З тэксту дыктоўкі: “…Гэта непаўторное адчуванне гонару за сваю краіну і ўсведамленне таго, што мы – беларусы, – адзіная, незалежная, свабодная і добразычлівая сям’я…”
#СШ_1_Ганцевичи #Дзень_роднай_мовы #Рэспубліканская_дыктоўка #Памяць_і_гонар