✨СВЕТ ЗАХАПЛЕННЯЎ НАШЫХ ПЕДАГОГАЎ
🔔Усё пачалося са званочка...
Прадстаўляем захапленне
🎓ПАСЮКЕВІЧ
Ірыны Леанідаўны,
дырэктара ўстановы “Гімназія №23 г.Мінска”.
🎁 Усё пачалося са званочка, які падарылі вучні 4 класаў, калі Ірына Леанідаўна пачала працаваць дырэктарам 10 гадоў таму назад.
🔔 І кожны год званочкі ад вучняў папаўняюць калекцыю і з’яўляюцца сімвалам змены пакаленняў.
Шкляныя, гліняныя, драўляныя, металічныя, з саломкі...
Здзіўляюць звонкія сувеніры яркімі, незвычайна каларытнымі вобразамі.
🔔Вось чароўна ўсміхаецца дзяўчына ў шыкоўнай сукенцы. Ёсць званочкі ў выглядзе вежы, анёлаў. Цешаць вока званочкі з розных гарадоў Беларусі!⤴️⤴️
🏡Дарэчы,
здаўна лічыцца, што ў доме, дзе ёсць званочак, пануе дабрыня. Нашы продкі спецыяльна падвешвалі званочак на скразняку, каб ён звінеў ад подыху ветру, засцерагаў жыхароў дома і выганяў усё дрэннае з яго.
А ў вас чуюцца пералівы званочкаў?
🌟Захапляйцеся i вы — i свет напоўнiцца яркiмi фарбамi.
#захапленне_педагогаў