Образование.Советский.Минск
2.9K subscribers
103K photos
5.07K videos
20 files
12.4K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
加入频道
2⃣1⃣ ліпеня адзначаецца народнае свята Пракопаў дзень.

📌У гэты дзень праваслаўная царква ўшаноўвае памяць трох святых з імем Пракоп.

Народныя традыцыі

🔸Даўней Пракопаў дзень лічыўся пачаткам жніва.
🔸Перад тым, як пачынаць працу,  служылі малебен.
🔸Сяляне бралі з сабой хлеб, соль, яйкі і разам ставілі 9 снапоў.
🔸Пасля гэтага на жніўнай паласе садзіліся есці.
🔸 Жнеі першыя каласы скручвалі і затыкалі за пояс, каб не балела спіна.
🔸Да гэтага дня звычайна паспявалі чарніцы.
🔸Казалі: "Паспелі чарніцы - паспела і жыта".
🔸У народзе здаўна плады чарніц і лісце ўжывалі як эфектыўны лекавы сродак.
🔸Знахары ў гэты дзень варажылі, чыталі замовы на паспяховую працу.
🔸Купацца ў гэты дзень нельга, бо можна патрывожыць Вадзяніка.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 21 ліпеня моцныя духам. Насіць ім варта ГОРНЫ КРЫШТАЛЬ.

#народны_каляндар
1
2⃣2⃣ ліпеня адзначаецца народнае свята Дзень Панкрата і Кірыла.

📌 У царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці двух святых - свяшчэннамучанікаў Панкрата і Кірыла.

Народныя традыцыі

🔸У гэты час на градках з'яўляліся першыя агуркі.
🔸Каб быў добры ўраджай, першы сарваны агурок употай ад усіх сяляне закопвалі ў зямлю.
🔸 Неабходна было закапаць яго глыбока, каб ні чалавек, ні жывёліна не змаглі яго выкапаць.
🔸 Інакш наступны год будзе неўраджайным.
🔸Першым плады новага ўраджаю спрабаваў малодшы член сям'і.
🔸 Верылі, што так агуркі згубяць горыч.
🔸 Знахары 22 ліпеня збіралі лекавыя травы і засушвалі іх.
🔸 Лічылі, што гэты дзень асаблівы.
🔸 Травы, сабраныя на Панкрата, ідэальна падыходзяць для рытуалаў любоўнай магіі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжанаму 22 ліпеня дадзена разуменне над грыбнымі і ягаднымі месцамі. Насіць ім варта АГАТ.

#народны_каляндар
1
2⃣3⃣ чэрвеня адзначаецца народнае свята Антоніеў дзень.

📌У царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці вялебнага Антонія Пячэрскага.

Народныя традыцыі

🔸 У гэты дзень нашы продкі асаблівую ўвагу звярталі на гром і маланку.
🔸У час гэтых з’яў нельга сядзець на мяжы, бо там водзіцца нячысцік.
🔸Лічылі, што маланка не б'е ў некаторыя дрэвы, у крапіву і ў хату, на якім ёсць гняздо бусла.
🔸Чалавека, забітага громам, продкі лічылі і праведнікам, і грэшнікам, у якім хаваўся чорт.
🔸Дрэва, у якое ўдарыла маланка, не ўжывалі для будаўніцтва або на дровы.
🔸 Але часам яму прыпісвалі гаючыя ўласцівасці.
🔸Трэскай такога дрэва лячылі зубны боль.
🔸Хату, якая загарэлася ад маланкі, тушылі не вадой, а малаком ад чорнай каровы або сыроваткай.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 23 ліпеня валодаюць добразычлівым характарам. Насіць ім варта МАЛАХІТ.

#народны_каляндар
1
2⃣4⃣ ліпеня адзначаецца народнае свята Вольга - сенагнойка.

📌У гэты дзень праваслаўная царква ўшаноўвае святую роўнаапостальную княгіню Вольгу.

Народныя традыцыі

🔸У гэты перыяд часта ішлі дажджы, якія маглі сапсаваць сена.
🔸 Таму і празвалі ў народзе княгіню Вольгу «сенагнойкай».
🔸Сяляне маліліся святой, прасілі паслаць добрае надвор'е, каб паспець нарыхтаваць сена і скончыць жніво.
🔸Чалавеку, які нарадзіўся 24 ліпеня, у гэты дзень забаранялася хадзіць у лазню, пазычаць грошы, гуляць вяселле і вянчацца.
🔸 Хто ўсё ж такі вырашыў уступіць у шлюб, сачылі, каб за сталом не аказалася 24 чалавекі.
🔸Гэты лік прадракаў няшчасце маладой сям'і.
🔸Дзень лічылі добрым для паляўнічага промыслу.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжанаму 24 ліпеня лёс пасылае ўсякія выпрабаванні. Насіць ім варта ГРАНАТ.

#народны_каляндар
1
2⃣5⃣ ліпеня адзначаецца народнае свята Проклаў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці вялебных Прокла і Іларыя.

Народныя традыцыі

🔸У народзе казалі: «На Прокла поле ад расы прамокла".
🔸Да гэтага дня стараліся дасушыць сена, бо з-за багатых рос яно пачынала гніць.
🔸Нашы продкі верылі, што росы ў гэты дзень валодаюць гаючымі ўласцівасцямі.
🔸Іх збіралі з дапамогай ільняных тканін, якія слалі на траве, а затым адціскалі ў гліняны посуд.
🔸 Лічылі, што раса і дажджавая вада, сабраныя да ўзыходу сонца, дапамогуць зняць сурокі і пазбавіцца ад хвароб вачэй.
🔸 Дзяўчаты мылі расой твар, верачы, што гэта падорыць ім прыгажосць і маладосць.
🔸Знахары ў гэты дзень збіралі лекавыя травы, на аснове якіх рыхтавалі зёлкі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 25 ліпеня пражывуць доўгае і стабільнае жыццё. Насіць ім варта ХРЫЗАЛІТ.

#народны_каляндар
1
2⃣6⃣ ліпеня адзначаецца народнае свята Гаўрылаў дзень.

📌 Праваслаўныя вернікі адзначаюць Сабор Архангела Гаўрыіла

Народныя традыцыі

🔸Дзень праводзілі ў полі,  убіралі ураджай.
🔸Каб быў добрым сенакос, ішлі ў поле з акрайцам хлеба за пазухай.
🔸Гэты акраец клалі ў месцы, дзе пачыналі нарыхтоўваць сена для жывёлы.
🔸Пасля гэтага тройчы хрысціліся і чыталі спецыяльныя змовы.
🔸Звычайна першы сноп жала старэйшая жанчына ў сям'і.
🔸Яго ўпрыгожвалі стужкамі і з песнямі неслі дадому, каб паставіць у чырвоны кут пад абразы.
🔸Верылі, што такі сноп валодае гаючай сілай.
🔸Салому з яго давалі хворай скаціне, а збожжа лічылі добрымі лекамі для людзей і птушак.
🔸Сяляне 26 ліпеня маліліся Багародзіцы, каб яна дала сілы, якія спатрэбяцца падчас уборкі ўраджаю.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 26 ліпеня валодаюць дарам тварыць цуды. Насіць ім варта РУБІН.

#народны_каляндар
1
2⃣7⃣ ліпеня адзначаецца народнае свята Дзень Акілы.

📌У гэты дзень праваслаўная царква ўспамінае апостала ад сямідзесяці Акілу.

Народныя традыцыі

🔸У гэты час працягвалася ўборка жыта.
🔸Падчас гарачай пары імкнуліся задобрыць палявіка.
🔸Палявік- дух-гаспадар поля.
🔸Калі ён раззлуецца, можа нашкодзіць: згнаіць збожжа ў коласе, перамяшчаць пасевы.
🔸Кожны вечар палявому духу пакідалі ў першай паласе міску з малаком, а ў апошняй - з кашай.
🔸Да палявікоў таксама звярталіся з просьбай паглядзець за жывёламі, якія былі ў полі.
🔸 Апошні сноп жыта не скошвалі, пакідаючы палявікам, яго сваякам і палявой гаспадыні.
🔸Лічыцца, што з гэтага дня лісце пачынае набываць восеньскую афарбоўку, а ў лесе з'яўляюцца грыбы.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 27 ліпеня надзелены моцным характарам. Насіць ім варта аметыст.

#народны_каляндар
1
2⃣8⃣ ліпеня адзначаецца народнае свята Кірык і Уліта.

📌 Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых пакутнікаў Кірыка і Уліты.

Народныя традыцыі

🔸Нашы продкі дзень Кірыка і Уліты лічылі сярэдзінай лета.
🔸 Казалі, што ў гэты дзень сонца свеціць асабліва ярка.
🔸У народзе верылі, што калі 28 ліпеня ўсталёўвалася сонечнае надвор'е - гэта сапраўднае шчасце і поспех.
🔸 Менавіта ў гэты дзень сонечныя промні з'яўляюцца самымі карыснымі, бо дораць здароўе.
🔸Дзень лічылі не вельмі спрыяльным.
🔸Калі была магчымасць, не рабілі нічога важнага.
🔸 У поле таксама не выходзілі, таму што баяліся шкоды нячыстай сілы.
🔸Жанчыны святкавалі дзень Матухны Уліты, называлі яе сваёй заступніцай.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 28 ліпеня надзелены добрай інтуіцыяй. Насіць ім варта цытрын.

#народны_каляндар
2
2⃣9⃣ ліпеня адзначаецца народнае свята Фінагееў дзень.

📌 Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутніка Афінагена і яго дзесяць вучняў.

Народныя традыцыі

🔸У некаторых месцах Фінагееў дзень лічылі пачаткам жніва.
🔸У гэтыя дні практычна ўсе жыхары вёсак працавалі ў полі.
🔸А ўвечары збіраліся, спявалі песні, распавядалі цікавыя гісторыі са свайго жыцця.
🔸Добры знак - знайсці ў гэты дзень раздвоены жытні колас.
🔸Той, каму пашчасціць гэта зрабіць, будзе жыць у багацці.
🔸Чалавека, які знаходзіў колас з самай вялікай колькасцю зерняў, лічылі шчаслівым.
🔸Зерне з гэтага коласа захоўвалі да наступнага года.
🔸 Вясной іх кідалі ў зямлю, верылі, што яны прынясуць багаты ўраджай.
🔸29 ліпеня маліліся Сонцу, каб цёплае надвор'е доўжылася даўжэй.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 29 ліпеня будуць шмат падарожнічаць.  Насіць ім варта БІРУЗУ.

#народны_каляндар
1
3⃣0⃣ ліпеня адзначаецца народнае свята Марына і Лазар.

📌Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніцы Марыі Антыахійскай і святога Лазара Галісійскага.

Народныя традыцыі

🔸У народным уяўленні святая Марыя асацыявалася з морам або вялікім дажджом.
🔸Вялебны Лазар - з блакітнымі водбліскамі маланкі на небе.
🔸Адсюль і пайшла назва дня - Марына і Лазар.
🔸У гэты дзень часта ішлі  навальнічныя дажджы.
🔸Нашы продкі лічылі, што маланкі 30 ліпеня з'яўляюцца асабліва небяспечнымі.
🔸Глядзець на іх нельга, бо можна аслепнуць.
🔸Меркавалі, што навальнічныя водбліскі - гэта прадвеснікі пажараў.
🔸30 ліпеня на сталах абавязкова прысутнічалі стравы з рыбы.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжанаму 30 ліпеня дадзена магчымасць мірыць сяброў, якія пасварыліся. Насіць ім варта  ЯМШУ.

#народны_каляндар
2