Образование.Советский.Минск
2.98K subscribers
81.9K photos
3.87K videos
20 files
10.7K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
加入频道
У ЦЭНТРЫ ЎВАГI
РАЗВIЦЦЁ  МАЎЛЕННЯ  I КУЛЬТУРА МАЎЛЕНЧЫХ ЗНОСIНI🇧🇾!

⭐️Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звiнiць...
Колькi фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча лieцца -гучыць!📚

👫Выхаванцы дзiцячага  садка №314  разам з 👩‍🎓выхавальнiкам Созданнай Веранiкай Юр'еўнай
ахвотна размаўляюць на беларускай мове. Гэта дапамагае:
🔹 фармiраванню
сацыяльнага  вопыту дзiцяцi ў розных гульнявых сiтуацыях;
🔹развiццю маўленчых здольнасцей;
🔹развіццю камунiкатыўных уменняў на беларускай мове, самастойнасцi падчас справы;
🔹выхаванню станоўчых адносiн да роднай мовы.

📌Толькі ў беларускай мове ёсць літара "Ў". Гэта адметнасць беларускай мовы ўвасоблена ў помніку, які знаходзіцца ў Полацку. Над скульптурай працаваў мастак і дызайнер Ігар Куржалаў. На помніку выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».

#савецкi_раён
#дашкольная_адукацыя
#дзiцячы_сад314
🎯У ЦЭНТРЫ УВАГІ - ЭКСКУРСІЯ

Дзіўныя, гучныя вершы
Мусіць вам зорка паслала.
Першыя ў шэрагу першых –
Колас і Янка Купала.

👫Выхаванцы дзіцячага садка 146 разам з педагогам 👩‍🎓Манчык Марыяй Алегаўнай усклалі кветкі да помнікаў 📚беларускіх класікаў. Экскурсія дапамагае:
🔹Сфарміраваць ўяўленні аб жыцці і творчасці беларускіх пісьменнікаў, і іх ўклад у айчынную дзіцячую літаратуру;
🔹Выхоўваць пачуццё патрыятызму, любові і павагі да Радзімы, беларускай мовы;
🔹Спрыяць развіццю пазнавальнай дзейнасці, памяці, увагі.

📌Упершыню поўны збор твораў Янкі Купалы быў выдадзены ў 2003 годзе. Ён складаецца з 9 важкіх тамоў.

#савецкi_раён
#дашкольная_адукацыя
#дзiцячы_сад146
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ВЫХОЎВАЕМ ПАТРЫЁТА💚

Я люблю цябе, Радзіма,
Мой прыгожы, мілы край.
Ад душы жадаю ўздыму -
Ты квітней і нас натхняй.


🇧🇾Беларусь - магутная прамысловая краiна.
👫Выхаванцы дзiцячага сада № 283 разам з Таццянай Сяргеўнай Лазарэнка здзейснiлиi вандроўку па тэрыторыi кожнай вобласцi i дазналiся, чым славутая наша Радзiма.

☝️Прадукцыя, якая вырабляецца на прасторах нашай любай Беларусi, мае поспех у шматлiкiх замежных краiнах.
🏆 I нават занесена ў Кнiгу рэкордаў Гiнэса:
Самазвал Белаз - самы вялiкi ў свеце!👍


#савецкi_раён
#дашкольнаевыхаванне
#выхоўваем_патрыёта
#дзіцячысад283
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎯У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ - СВЯТА

У нас сягоння Масленіца,
Прыляцела ластавіца,
Села-пала на жэрдачку
Шчабятала вестачку.


🌞Масленіца - гэта вясёлыя праводзіны зімы, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды. Знаёмства з традыцыямі народа праз абрадавыя святы:
🔹 выклікае ў дзяцей цікавасць да мінулага сваіх продкаў;
🔹 пашырае веды і ўяўленні аб культурнай спадчыне.
❗️Безумоўна, такая праца пашырае ўяўленні дзяцей аб навакольным свеце, захоўвае ключ да разумення фальклорных казак, народных паданняў, традыцый.


🎭Традыцыйна цікава і весела ва ўстановах дашкольнай адукацыі Савецкага раёна Мінска выхаванцы развітваюцца з Зімой і сустракаюць Вясну. Галоўнымі атрыбутамі свята як заўсёды былі - пудзіла Масленіцы і, вядома ж, бліны - круглыя, румяныя, гарачыя, раней яны мелі рытуальнае значэнне, паколькі ўяўлялі сабой сімвал сонца🧐.

#расцём_беларусамі
#дашкольнаевыхаванне
#савецкi_раён
❤️ВОСПИТЫВАЕМ ПАТРИОТА💚

Мы помним их — солдат бесстрашных,
Что в тот далёкий грозный час
Своею жизнью заплатили
За счастье светлое для нас…


🔥Экскурсии в Белорусский государственный музей истории Великой Отечественной войны стали доброй традицией у воспитанников детского сада №314.

💯 Посещение музея это и дань памяти героическому поколению наших предков, подаривших нам мирное небо над головой.


#савецкi_раён
#дашкольнаевыхаванне
#выхоўваем_патрыёта
#дзіцячысад314
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️ТАБЕ, БЕЛАРУСЬ МАЯ, ПРЫСВЯЧАЮ💚

Мы ўсе з беларускага краю,
Якi нас на творчасть натхняе,
Дзе песняю поле званчэе,
Дзе ласкава сонейка грэе.


🎶Ярка гучыць ў выкананні 👧👦выхаванцаў і 👩‍💼🧑‍💼педагогаў спецыяльнага дзіцячага садка № 408 беларуская народная песня  «Зайграй жа мне, дударочку». Слухаем разам!

#расцём_беларусамі
#савецкi_раён
#дашкольная_адукацыя
#дзіцячы_сад_408
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️ТАБЕ, БЕЛАРУСЬ МАЯ, ПРЫСВЯЧАЮ💚

Лашчыш слух мой, слова-ззянне, Атуляеш сэрца ласкай,
Ноч і вечар, дзень, світанне,
Абняло ты, слова-краска
.

🇧🇾Прыгожыя словы для любай Беларусі падрыхтавалі выхаванцы дзіцячага садка №432.

#расцём_беларусамі
#савецкi_раён
#дашкольная_адукацыя
#дзіцячы_сад_432
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ТАБЕ, БЕЛАРУСЬ МАЯ, ПРЫСВЯЧАЮ💚

Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
ў вянках лясоў і стужак рэк.


🇧🇾Любай старонцы прысвячае верш Эдзі Агняцвет "Зямля з блакітныі вачамі" выхаванка дзіцячага садка №307.

#расцём_беларусамі
#савецкi_раён
#дашкольная_адукацыя
#дзіцячы_сад307
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ТАБЕ, БЕЛАРУСЬ МАЯ, ПРЫСВЯЧАЮ💚

🇧🇾Валошка, васілёк... Кветка сімвал нашай беларускай душы, які народжаны самой гармоніяй прыроды, "жывой красой" неба, жытняга поля, нашых азёраў і рэк.
Гэта кветачка жыве ў песнях, мастацтве, казках і легендах, праходзіць праз усю беларускую паэзію.

🪻Слухаем верш "Васілёк" Авяр'яна Дзеружынскага ў вакананні выхаванкі дзіцячага сада № 371 Шчарбовіч Сафіі.

#расцём_беларусамі
#савецкi_раён
#дашкольная_адукацыя
#дзіцячы_сад371
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾ВЫХОЎВАЕМ ПАТРЫЁТА

❗️Экскурсія дае дашкольніку магчымасць эмацыйнага і практычнага кантакту з навакольным светам, атрымаць пераканаўчыя, яркія, наглядныя адказы на пытанні, якія ўзнікаюць.

🎞 У кадры: сям'я выхаванца дзіцячага садка №307 Молахава Ігната на экскурсіі ў Гомельскай вобласці, аграгарадок "Чырвоны бераг".

#расцём_беларусамі
#савецкi_раён
#дашкольнаевыхаванне
#дзіцячысад307