Образование.Советский.Минск
2.93K subscribers
91.1K photos
4.39K videos
20 files
11.5K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
加入频道
🎓СУПРАЦОЎНІЦТВА
З НАЦЫЯНАЛЬНАЙ
АКАДЭМІЯЙ НАВУК


У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, адбылося падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 🇧🇾 і ДУА «Гімназія № 22 г. Мінска».

Ва ўрачыстай абстаноўцы дагавор падпісалі дырэктар Цэнтра Лакотка Аляксандр Іванавіч і дырэктар Гімназіі №22 Кісель Мікалай Уладзіміравіч.

⚡️На мерапрыемстве таксама прысутнічалі намеснік дырэктара гімназіі па вучэбнай рабоце Косцень Людміла Аляксееўна, старшыня метадычнага аб’яднання Сяліцкая Вольга Уладзіміраўна, супрацоўнікі арганізацый Цэнтра, вучні 5-га і 11-га класаў.

🖌Пасля падпісання дакумента адбылася экскурсія ў музей старажытнабеларускай культуры
✔️Экскурсію  правёў загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Лазука Б.А.
✔️Барыс Андрэевіч расказаў пра беларускую культуру на розных гістарычных этапах яе развіцця, а таксама пра перспектыўныя напрамкі ў яе даследаванні.

#гімназія_22
#НАН_Беларусі
#супрацоўніцтва
#савецкіраён