Forwarded from Верашчака
#ПобытБеларусі
Традыцыйныя сямейныя адносіны і выхаванне дзяцей у беларускіх сем'ях
Выхаванне пачыналася з самага нараджэння дзіцяці.
Жорсткае стаўленне да дзяцей на Беларусi — з'ява рэдкая, нават выключная.
Адносiны бацькоў да малых звычайна былі мяккiя, але патрабавальныя.
У фальклоры сустракаецца такое сцвярджэнне: «Не крычы, а лепей вучы».
Бацькі імкнуліся выхоўваць у дзiцяцi самастойнасць, не распешваць яго.

Галоўным крытэрыем маральнасцi ў беларусаў заўсёды было стаўленне да працы, стараннасць, умельства: працаваць не любiш — чалавекам не будзеш. Таму працоўнае выхаванне пачыналася ледзьве не з калыскi. Мацi брала немаўлятка з сабою ў поле, дзе мiж работай кармiла яго і спявала калыханкi.
Крыху падрослыя дзеці выконвалi няцяжкую працу, дапамагалi няньчыць малодшых братоў і сясцёр, мылi посуд, пасвiлi гусей.
У 6—7 гадоў дзяўчатак навучалi прасцi, вышываць, вязаць, гатаваць ежу. У 14—15 яны сядалi за кросны, пад наглядам мацi і бабулi ткалi палатно, посцiлкi, ручнiкi.
Дзяўчына, якая выходзiла замуж, да гэтага часу павiнна была сама наткаць адзенне, бялiзну, абрусы — прыгатаваць пасаг.
Хлопчыкі спачатку пасвiлi гусей, у 8—9 гадоў — кароў, у 15—16 аралi, касiлi. Калi вырасталi, яны ўдзельнiчалi у будаўнiцтве хаты.

Традыцыйная духоўная культура беларусаў
Духоўная культура беларусаў да канца ХІХ ст. развівалася пераважна ў аднастайных формах. Найбольш значны ўплыў на развіццё народнай культуры аказвала хрысціянская царква.
Спачатку (XIV—XVI стст.) галоўную ролю ў культуры адыгрывала праваслаўе, а ў XVII—XVIII стст. да яго далучылася ўніяцтва.
Для насельніцтва Беларусі ў цэлым былі характэрныя талерантнасць, павага да звычаяў і традыцый суседзяў.
Разам з тым мелі месца забабоны, вера ў вядзьмарства, пэўны этнацэнтрызм (перабольшванне ролі ўласнай культуры і недаацэнка культуры іншых народаў).
Таксама не трэба забываць, што ў эпоху феадалізму духоўная культура сялянства развівалася па-за межамі пісьмовай традыцыі, і гэта ў істотнай ступені вызначала многія яе рысы.

#СучаснаяБеларусь
#ПобытБеларусі
#Рамёствы
У Расіі зараз у моду ўваходзяць какошнікі, зразумела, у сучасным варыянце. Бачу, што папулярныя блогеры, прадпрымальнікі, артысты носяць гэты аксесуар. Дызайнеры моды робяць акошнік элементам сваіх калекцый.
І была думка, вось бы і які небудзь элемент беларускага касцюма набыў новае жыццё і стаў папулярным сярод моладзі. Аж раптам во яно! Ёсць! Беларускія майстрыцы робяць гарлячкі з бісеру і паспяхова прадаюць іх нават за мяжу!
Гарлячка — шыйнае ўпрыгажэнне з бісеру, якое штодзённа насілі жанчыны Гомельшчыны ў мінулым стагоддзі.
Бісер на тэрыторыю сучаснай Беларусі завозілі з ранняга жалезнага веку. З I ст. да н. э. — I ст. н. э. у нас пачалі вырабляць разнастайныя шкляныя пацеркі, якія потым выкарыстоўвалі для шыйных упрыгажэнняў, нанізваючы на шнуркі або конскі волас, для аздаблення металічных упрыгажэнняў, вопраткі і рытуальных прадметаў.
Аднак выпляталі з бісеру толькі на Гомельшчыне, а менавіта ў Веткаўскім і Брагінскім раёнах. Там у канцы XIX — пачатку XX стст. распаўсюдзіліся шыйныя ўпрыгажэнні з бісеру пад рознымі назвамі — кружкі, лавачкі, пляцёнкі і гарлячкі. Гарлячкі плялі па ўсёй акружнасці шыі або толькі на пярэднюю частку.
Узоры звычайна паўтаралі арнамент на абрусах, кашулях, ручніках. Тыповыя назвы такіх узораў: «Казёл», «Павук», «Капейка», «Вочка».

Сёння майстрыха Дарка адна з тых, хто адраджае моду на гарлячкі.
Ейныя вырабы носяць у Беларусі, Казахстане, Літве, Польшчы, Германіі, Францыі, Нідэрландах, Швейцарыі, Грузіі і Амерыцы. Дарка лічыць, што гарлячкі ўпісваюцца ва ўсе стылі, і носіць сваю працу нават са спартыўнымі штанамі
Больш за ўсё Дарка любіць арнаменты з посцілак: катоў, ільвоў, лебедзяў, вавёрак, пчол, галубоў і колеры «вырві вока». Таксама ёй падабаецца, калі людзі скідваюць свае ідэі, і пачынаецца сумесная праца.
— У нас столькі арнаменту, што мне жыцця не хопіць усё перарабіць. Я памятаю ўсе працы, якія я рабіла, усе вырабы і кожнага чалавека, які заказваў прыгажосць. Але самыя незвычайныя працы — гэта працы з посцілак, якія ткалі прабабулі ці бабулі заказчыц. Гэта ж цуд! І мая праца, якую ўпершыню заказалі, з арнаментам «Прашчур», продак усіх продкаў, назаўжды ў маім сэрцы, — кажа дзяўчына.
https://www.instagram.com/darka__vyrvi_voka?igsh=MXF5a2NnNXZqdnlpdQ==э