Блогеры Беларуси
1.46K subscribers
20.8K photos
6.76K videos
41 files
10.4K links
Канал о событиях в Беларуси глазами блогеров.
Мы в ютубе youtube.com/СоюзБлогеровБеларуси
加入频道
Forwarded from Верашчака
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ЛюдзіБеларусі

Без эпітафіі (Зміцер Жылуновіч/Цішка Гартны

Быў адным з стваральнікаў Савецкай Беларусіі, уваходзіў у яе ЦВК, а скончыў жыццё ў Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы...
Forwarded from Верашчака
#ЛюдзіБеларусі
#ГісторыяБеларусі

Час памятаць. Жыццёвы шлях Аляксандра Чарвякова — першага кіраўніка БССР

Чарвякову ж мы абавязаны тым, што ён стаяў каля вытокаў смелых рэформаў, якія даказалі, што рэспубліка і за кошт развіцця вёскі можа быць самадастатковая, здзейсніў спробу нацыянальна-культурнага адраджэння краіны, абараніў яе тэрытарыяльную цэласнасць. 

Пра Рыжскі мірны дагавор, пра працэсы беларусізацыі і калектывізацыі на тэрыторыі Беларусі, пра трагічны лёс "усебеларускага старасты"
падрабязна можна пачытаць тут
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

Чарвякоў Аляксандр Рыгоравіч быў першым беларускім лідэрам, які звяртаўся да народа на роднай мове

У чэрвені 1937 года ў Мінску праходзіў XVI з'езд Кампартыі Беларусіі.
Сакратар ЦК Васілій Шаранговіч ужо ў прывітальным слове даў зразумець, што рады партыі трэба чысціць. І пачаў чыстку ён са старшыні Цэнтральнага выканаўчага камітэта Аляксандра Чарвякова, заявіўшы аб яго адносінах да контррэвалюцыйных арганізацый.
Дарэчы, Шаранговічу самаму заставалася жыць некалькі месяцаў - у сакавіку 38-га ён будзе расстраляны.

У пратаколе з'езда запісана, што падчас выступлення Чарвякова перабівалі больш за 100 разоў. Але ён трыбуну не пакінуў і выказаў усё, што палічыў патрэбным. Напрыканцы заявіў, што ніколі не здраджваў партыі.

Падчас перапынку ў 20 хвілін Чарвякоў пайшоў у свой кабінет і адтуль пачуўся стрэл....

У свой час малады настаўнік зрабіў неверагодную кар'еру дзякуючы свайму розуму, чалавечнасці, і, канешне, удзелу ў радах бальшавікоў і Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У канцы 1920 года ў свае 28 год ён быў абраны старшынёй Савнаркама і ЦВК БССР.

У яго руках аказалася выканаўчая і заканадаўчая ўлада ў рэспубліцы. І ён выкарыстаў яе па-свойму.

✔️ Ён узяў курс на беларусізацыю і падтрымку нацыянальнай самасвядомасці.
✔️Пераканаў больш за 300 беларускіх вучоных вярнуцца на радзіму.
✔️Адкрыў БДУ, стварыў Інстытут беларускай культуры - будучую Акадэмію навук, пабудаваў Беларускую дзяржаўную бібліятэку.
✔️Пераклаў на беларускую мову выкладанне ў школах і ўсё справаводства ў рэспубліцы.
✔️Тады ж пашырыліся межы БССР за кошт Магілёва, уездаў Віцебскай, часткова Гомельскай і Смаленскай губерніі.
✔️Чарвякоў быў першым беларускім лідэрам, які звяртаўся да народа на роднай мове.
✔️Менавіта пры ім з'явіліся беларускія дзяржаўныя тэатры, пачалі здымаць нацыянальнае кіно.
У першым беларускім фільме "Лясная быль" ён нават сыграў самога сябе. Праўда, пасля смерці Чарвякова са сцэны з ім выразалі.

.... У дзень пахавання Чарвякова ў газеце "Звязда" на апошняй старонцы ў самым нізе паласы на наступны дзень коратка паведамлялася: "Учора ў 6 гадзін вечара было захавана цела старшыні ЦВК БССР А.Г. Чарвякова, які скончыў жыццё самагубствам на асабістай сямейнай глебе"

Дарэчы, сем гадзін вечара - даволі недарэчны час для пахавання..
Forwarded from Верашчака
#ЛюдзіБеларусі

18 чэрвеня 1838 года — нарадзіўся (в. Касцюкі, цяпер Лятчанскі сельсавет, Віцебскі раён) Фёдар Махноў, паводле шэрагу звестак, самы высокі чалавек з тых, якія калі-небудзь жылі на Зямлі.

Паводле кнігі «Жыццё» (франц. La Vіe) французскага біёлага Жана Растана, увесну 1905 года, у 26 гадоў, пры наведванні Заходняй Еўропы Махноў меў рост 2,85 метра, вагу 182 кілаграмы, даўжыню далоні 32 сантыметры і даўжыню ступні — 51 см.

Падпісвайся 👉@verashchaka_by
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча ў Навагрудку
Forwarded from Верашчака
Блогеры Беларуси
#ГісторыяБеларусі #ЛюдзіБеларусі Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча ў Навагрудку
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі


28 чэрвеня 1931 года адбылося ўрачыстае адкрыццё кургана Адама Міцкевіча ў Навагрудку.

Насыпаны курган па ініцыятыве Міцкевічаўскага камітэта на пляцы, які быў выкуплены за 6 тысяч злотых, што былі сабраны добраахвотнымі ахвяраваннямі.

Пагорак атрымаў назву Курган Бессмяротнасці пісьменніка.
Ён быў закладзены 27 мая 1924 года. Пастанову пра гэта, напісаную на пергаменце, змясцілі ў алавяную скрыначку і забетанiравалi ля падножжа будучага помніка. Першую жменю зямлі на месца будучага кургана кінуў кіраўнік Мiцкевiчскага камітэта прафесар Станіслаў Вайцяхоўскі, а затым - жыхары Навагрудчыны, Літвы і Польшчы. Так пачаў расці пагорак ў Навагрудку.

На працягу 7 гадоў сюды прыязджалі землякі А.Міцкевіча, а таксама простыя прыхільнікі яго таленту, каб прывезці на Навагрудчыну трохі зямлі са сваёй радзімы. Хто не мог прыехаць, дасылаў яе поштай: «Навагрудак. Зямля для ўвекавечання памяці Адама Міцкевіча». Курган рос і рос.

Чэрвень 1830 года быў абвешчаны «Днямі Мiцкевiча». Улады абвясцілі аб хуткім завяршэнні будаўніцтва. Гэтае рашэнне выклікала наплыў турыстаў у Навагрудак - кожны хацеў паспець прыняць удзел ва ўзвядзенні кургана. Некаторыя сем”і да гэтага часу захоўваюць памятны значок аб гэтай падзеі, які ўручаўся кожнаму ўдзельніку. 28 чэрвеня 1931 пасля службы ў Фарным касцёле, дзе хрысцілі А.Міцкевіча, помнік быў урачыста перададзены гораду.
З той пары стала традыцыяй праводзіць у Наваградку штогадовыя святы песні і танца, прысвечаныя А. Міцкевічу. Сярод мясцовых жыхароў жыве паданне: менавіта ў гэтыя дні душа паэта пакідае кракаўскі Вавель і накіроўваецца ў Навагрудак, каб з кургана любавацца роднымі прасторамі.

У 1998 годзе стэла з надпісам-прысвячэннем, што ўстаноўлена ля падножжа кургана, была заменена на валун.

Падпісвайся на нас @verashchaka_by
Forwarded from Верашчака
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ЛюдзіБеларусі

💥 Знайшла першага беларускамоўнага блогера, які ўдзельнічаў у Форуме!

Знаёмцеся! Дзяніс Трафімчык

Спасылка на ягоны тыкток 👇

https://www.tiktok.com/@trofimchik_7?_t=8q5hpHgt8mz&_r=1

👉 Спадарства, калі вы даведаецеся яшчэ пра каго з удзельнікаў - пішыце нам. Зробім ім трошкі рэкламы! Падтрымаем нашых беларусікаў!