Блогеры Беларуси
1.29K subscribers
21.3K photos
6.84K videos
42 files
10.6K links
Канал о событиях в Беларуси глазами блогеров.
Мы в ютубе youtube.com/СоюзБлогеровБеларуси
加入频道
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#БНР
#ПольскаяАкупацыя

Польска-савецкая вайна і другое абвяшчэнне ССРБ
Пачатак тут

Вясной 1920 года адбыліся змены на польска-савецкім фронце. Польскія войскі пачалі наступленне на Палессі. Яны захапілі Мазыр, Калінкавічы.
На аснове распрацаванага плана ваенных дзеянняў у сярэдзіне мая пачалося наступленне Заходняга фронту ў Беларусі.

11 ліпеня быў вызвалены Мінск, 14 ліпеня - Вільня, 19 ліпеня - Гродна, 1 жніўня - Брэст.
Была рэальная магчымасць аднаўлення беларускай дзяржавы.
Аднак савецкае кіраўніцтва ў Маскве вырашала іншую задачу - правесці "саветызацыю Літвы і Польшчы".

12 ліпеня 1920 года быў падпісаны мірны дагавор паміж Літвой і РСФСР, згодна з якім значная частка беларускай тэрыторыі Гродзеншчыны і Віленшчыны (з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Вільня) прызнана часткай Літвы.
Дагавор гарантаваў нейтралітэт Літвы ў ходзе польска-савецкай вайны.

Летам 1920 года Чырвоная армія правяла паспяховае наступленне на Варшаву і Львоў. Савецкі ўрад не прыняў да ўвагі ноту міністра замежных спраў Англіі Дж.Керзана (11 ліпеня 1920 г.) аб спыненні баявых дзеянняў на лініі Гродна - Брэст - Карпаты.

У пачатку жніўня Чырвоная армія вяла баі ўжо на тэрыторыі Польшчы. Гэта выклікала нацыянальна-патрыятвчны ўздым у Польшчы, спрыяла пашырэнню ваеннай, фінансавай дапамогі еўрапейскіх урадаў.
Як паведамляла газета "Дэйлі тэлеграф", дапамога была аказана італьянцамі, амерыканцамі, некаторымі нейтральнымі дзяржавамі.
Англічане далі грошы, машыны, неабходны персанал.
У справе рэарганізацыі арміі асноўная роля была адведзена французам.

Польскае камандаванне 14-16 жніўня 1920 года флангавым ударам стварыла пагрозу для акружэння Варшаўскай групоўкі савецкіх войскаў. Чырвоная армія пачала паспешнае адступленне, несучы вялікія страты.

21 жніўня польская армія заняла Брэст.
Пачаліся перагаворы аб заключэнні перамір'я, якія вяліся ў Мінску, а затым былі перанесены ў Рыгу.


Мінск быў вызвалены ад польскіх войскаў у ліпені 1920 года. Для падрыхтоўкі Дэкларацыі аб абвяшчэнні беларускай дзяржавы была створана камісія. У яе склад увайшлі чатыры прадстаўнікі партыі беларускіх эсэраў (Я. Бялькевіч, П.Берднік, І.Мамонька, М.Пашковіч), два -ад ЦК КП(б)Б (А.Чарвякоў, В.Кнорын), ад Беларускай камуністычнай арганізацыі - У.Ігнатоўскі, ад Бунда - А.Вайнштэйн.

Урачыстае абвяшчэнне незалежнасці ССРБ адбылося 31 ліпеня 1920 года у памяшканні гарадскога тэатра.

Беларуская рэспубліка абвяшчалася, але толькі ў межах Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Мінскага, Слуцкага і Мазырскага паветаў.

Таму Дэкларацыю не падпісалі прадстаўнікі БПС-Р, якія патрабавалі незалежнасці ССРБ у межах этнічнага самавызначэння
.
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#ТрэцяяУстаўнаяГрамата

Ну што, пра так званы дзень волі?....

Адразу скажу, што я далёка не гісторык, таму не так проста было разабрацца ў гэтым пытанні. Асабліва калі існуюць два абсалютна супрацьлеглыя і ніколькі не праўдзівыя варыянты трактоўкі з'яў, што адбываліся ў перыяд 17-18 гадоў

Якія ў выніку ў мяне вывады?

1. Ці можна выданне Трэцяй устаўной граматы БНР лічыць сапраўды дэкларацыяй Незалежнасці Беларусі?

Не, няможна. Гэта хутчэй быў крок адчаю ў тых абставінах, што склаліся для Беларусі падчас акупацыі і ў выніку Брэстскага міру.
Ніякага фактычнага значэння абвяшчэнне гэтай Граматы ня мела.

2. Ці была дзейнасць кіраўніцтва БНР і выдадзеная Устаўная грамата антысавецкай і антырасійскай?

Не, не была. Калі ўчытацца ў тэкст гэтага дакумента (апублікую ніжэй), то там наадварот бачна, что беларускі і рускі народ абвяшчаўся адзіным цэлым і будаваць незалежную Беларусь меркавалася з падтрымкай суседніх краін.
Думаю тых, хто бачыў толькі вырваныя кавалачкі з гэтай Граматы, чакае расчараванне пры азнаямленні з поўным тэкстам.

3. Ці мае рацыю адзначаць дзень абвяшчэння Трэцяй Устаўной граматы як нейкую важную гістарвчную з'яву?

Я лічу, што не. Калі ўжо што і адзначаць, то гэта  дату
Усебеларускага з'езду, які сапраўды стаў першай легітымнай спробай народнага воевыяўлення ў вырашэнні важнейшых пытанняў фарміравання беларускай дзяржаўнасці.
І асабліва дату 17 снежня, калі быў выпрацаваны тэкст пастановы аб самавызначэнні Беларусі і часовай краёвай уладзе.

Дарэчы, цяпер часта гучыць шмат непрыемнага ў бок БНР і яе кіраўніцтва. Лічу, што такое таптанее нашай гісторыі таксама няправільна і непрыемна. Трэба ацэньваць дзеянні таго часу не з сучаснай пазіцыі, а з пазіцыі тых абставін.
І вось тады стварэнне БНР выглядае як спроба стварыць сваю беларускую дзяржаву і нічога іншага.

Але то мае ўласныя думкі і разважанні.
А вы можаце рабіць свае вывады, пішыце ў іх у каментарах.
Толькі спачатку раю перачытаць папярэднія пасты на нашым канале.

https://yangx.top/verashchaka_by/1875

https://yangx.top/verashchaka_by/1911

https://yangx.top/verashchaka_by/1988

https://yangx.top/verashchaka_by/2024

https://yangx.top/verashchaka_by/2039
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча ў Навагрудку
Forwarded from Верашчака
Верашчака
#ГісторыяБеларусі #ЛюдзіБеларусі Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча ў Навагрудку
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі


28 чэрвеня 1931 года адбылося ўрачыстае адкрыццё кургана Адама Міцкевіча ў Навагрудку.

Насыпаны курган па ініцыятыве Міцкевічаўскага камітэта на пляцы, які быў выкуплены за 6 тысяч злотых, што былі сабраны добраахвотнымі ахвяраваннямі.

Пагорак атрымаў назву Курган Бессмяротнасці пісьменніка.
Ён быў закладзены 27 мая 1924 года. Пастанову пра гэта, напісаную на пергаменце, змясцілі ў алавяную скрыначку і забетанiравалi ля падножжа будучага помніка. Першую жменю зямлі на месца будучага кургана кінуў кіраўнік Мiцкевiчскага камітэта прафесар Станіслаў Вайцяхоўскі, а затым - жыхары Навагрудчыны, Літвы і Польшчы. Так пачаў расці пагорак ў Навагрудку.

На працягу 7 гадоў сюды прыязджалі землякі А.Міцкевіча, а таксама простыя прыхільнікі яго таленту, каб прывезці на Навагрудчыну трохі зямлі са сваёй радзімы. Хто не мог прыехаць, дасылаў яе поштай: «Навагрудак. Зямля для ўвекавечання памяці Адама Міцкевіча». Курган рос і рос.

Чэрвень 1830 года быў абвешчаны «Днямі Мiцкевiча». Улады абвясцілі аб хуткім завяршэнні будаўніцтва. Гэтае рашэнне выклікала наплыў турыстаў у Навагрудак - кожны хацеў паспець прыняць удзел ва ўзвядзенні кургана. Некаторыя сем”і да гэтага часу захоўваюць памятны значок аб гэтай падзеі, які ўручаўся кожнаму ўдзельніку. 28 чэрвеня 1931 пасля службы ў Фарным касцёле, дзе хрысцілі А.Міцкевіча, помнік быў урачыста перададзены гораду.
З той пары стала традыцыяй праводзіць у Наваградку штогадовыя святы песні і танца, прысвечаныя А. Міцкевічу. Сярод мясцовых жыхароў жыве паданне: менавіта ў гэтыя дні душа паэта пакідае кракаўскі Вавель і накіроўваецца ў Навагрудак, каб з кургана любавацца роднымі прасторамі.

У 1998 годзе стэла з надпісам-прысвячэннем, што ўстаноўлена ля падножжа кургана, была заменена на валун.

Падпісвайся на нас @verashchaka_by