Блогеры Беларуси
1.49K subscribers
20.6K photos
6.74K videos
41 files
10.3K links
Канал о событиях в Беларуси глазами блогеров.
Мы в ютубе youtube.com/СоюзБлогеровБеларуси
加入频道
Forwarded from Верашчака
#СучаснаяБеларусь
#ДумкіЎслых

Калі ты сядзіш у адміністрацыі і табе трэба зрабіць выгляд бурлівай дзейнасці, то пачынай змяняць назвы вуліц, прыпынкаў і ўсяго, што трапіць на вочы.

Намаганні мінімальныя, а сайт ёсць чым запоўніць. Ды ў справаздачы галачак натыкаць будзе повад. 👍👍👍
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Добра сказана, прыгожа, кранальна, але....

А што цяпер мы маем? Колькі ў нас беларускамоўных выданняў, тэлеперадач, фільмаў?
Колькі дзяцей вучыцца на беларускай мове? Колькі з тых 10%, што вучацца маюць магчымасць прадоўжыць сваю адукацыю на роднай мове пасля школы?
Колькі людзей размаўляе і спявае калыханкі па-беларуску?

Пф, што казаць, калі канал во завялі на беларускай мове і то трапілі пад пільны кантроль палітолагаў і журналістаў!

Ніхто не аспрэчвае, што пад Польшча не жадала прызнаваць права беларусаў на ўласную мову і культуру. Толькі а зараз у чым прычына, што мы гэта амаль страцілі? Якая прычына ў тым, што пра нацыянальную культуру і "матчыну мову" прапаганда нам расказвае выключна па-руску?

Выглядае крывадушна, таварышы!

Зоя С
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Не знайшла нідзе магчымасці выказацца наконт форума, каб данесці свае пажаданні, пішу тут, можа хто дасць спасылку якую...

Карацей, хацелася б, каб у матэрыялах БелТА публікавалі спасылкі на старонкі тых блогераў, якія будуць удзельнічаць у форуме. А то прозвішчы і твары зусім незнаёмыя. Адчуванне, што мы ад жыцця адсталі і лепшых блогераў Беларусі не ведаем. Дайце магчымасць пазнаёміцуа, падпісацца..

Загаддзя дзякуй!

Зоя С
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Нашым бы піражкам прапагандысцкім павучыцца! Без пагроз, без абзывалак, без надзімання шчокаў амаль 800 К падпісчыкаў.

Кажыце, патрыятычны і палітычны кантэнт не залятае? А можа справа не ў кантэксце, а ў яго падачы?

https://www.tiktok.com/@voenkom.pro?_t=8qEh9rSNLy2&_r=1


Зоя С
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Год таму мы наведвалі музей у Хатыні разам з сынам і мамай. Такі своеасаблівы візіт трох пакаленняў атрымаўся.

Хачу сказаць, што музей гэты не падобны на музей у прывычным для нас сэнсе. Там больш пра пачуцці, пра пагружэнне ў пэўную сітуацыю, чым пра проста атрыманне інфармацыі.

А такія Юліі з суполкі абшчэственных вар'ятак актывістак няхай сваімі са пісулямі ідуць лесам!
Правільна зрабілі, што напісалі падрабязны артыкул. У такіх выпадках трэба яшчэ і прозвішча агучваць, каб людзі ведалі, каго бокам абыходзіць!

А рэакцыю маналіта на дзеянні галоўнай вар'яткі краіны пасля наведвання музея Вялікай Айчыннай вайны я ўсё ж чакаю! Не веру я, што ім усё роўна!

Зоя С
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Рыгор Азаронак і Аляксандр Дугін учора на стрыме адмянілі права выбару і свабоды волевыяўлення для грамадзян Рэспублікі Беларусь.

З такой прапагандай і ворагаў не трэба!!! 🤦🏻‍♀️

Зоя С
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Суполка абшчэственных вар'ятаў актывістаў, якая бегае па расійскіх чатах з лямантам "Русский язык притесняют!", заяўляе пра нейкую павальную беларусіфікацыю і знікненне шыльдаў на рускай мове.

Адзін з іх на днях нават у чат да Верашчакі зайшоў і запатрабаваў сфатаграфаваць шыльду на вуліцы.

Я, як нармальны чалавек, ніколі не звяртала ўвагі, на якой мове шыльды, бо звычайна людзі счытваюць інфармацыю не задумваючыся, па-якому там напісана.
Але калі папрасілі фота, то прайшлася па некалькіх бліжэйшых вуліцах. Вынікі вы бачыце ☝️
Адзіны надпіс на беларускай мове я знайшла на краме "Родны кут", якая даўно не працуе.

Адсюль вывады, што гэтыя таварышчы з моўных патрулёў ніхто іншы, як банальныя правакатары на заданні!

Спадарства, прытрымлівайцеся інфармацыйнай гігіены! Правярайце інфармацыю, якую вам падаюць у сеціве!

Падманшчыкам і правакатарам скажам наша грамадзянскае НЕ!!!

Зоя С
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

А вось яшчэ пра работу правакатараў, якія змагаюцца супраць беларускай мовы, прыкрываючы сваю дзейнасць тым, што нібыта расіяне не змогуць арыентавацца ў прасторы і не будуць ведаць, у каго купіць білет на праезд.

Правяла апытанне сярод расіян на сваім творчым канале. Адказы на скрынах 🤷🏻‍♀️

Так што, нетаварышчы абшчэственныя вар'яты актывісты, не рабіце з расіян ідыётаў!

Ні разу не чула, каб хтосьці з іх нешта абразлівае ў бок беларускай мовы сказаў або паскардзіўся, што беларуская мова ім замінае арыентавацца ў горадзе!

Нават наадварот, заўсёды толькі цёплыя водгукі атрымоўваю і пра нашу мову, і пра беларускія песні, і наогул пра Беларусь!

І толькі вам, падшыванцам, цесна тут жыць і ўсё не так! Хрэн вам у вочы і каросту на задніцу! )))
А беларуская мова жыла, жыве і будзе жыць!

Зоя С