Блогеры Беларуси
1.5K subscribers
20.6K photos
6.74K videos
41 files
10.3K links
Канал о событиях в Беларуси глазами блогеров.
Мы в ютубе youtube.com/СоюзБлогеровБеларуси
加入频道
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#БНР
#ПольскаяАкупацыя

Польска-савецкая вайна і другое абвяшчэнне ССРБ

У лістападзе 1918 года у Варшаве было абвешчана адраджэнне Рэчы Паспалітай. Ю.Пілсуцкі заявіў аб аднаўленні дзяржавы ў межах 1772 года.
Кіраўніцтва Рэчы Паспалітай не абмежавалася этнічнымі польскімі землямі. Польскі сейм заявіў, што "бацькаўшчына Касцюшкі, Міцкевіча і Траўгута належыць да Польшчы, як частка непадзельныя".

Ужо ў снежні 1919 года паўночная група польскіх войскаў заняла большую частку Гродзенскай губерні.

16 лютага 1919 года ЦВК Беларускай і Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Літвы звярнуліся да польскага ўрада з прапановай мірнага вырашэння "спрэчных тэрытарыяльных пытанняў". Аднак гэты зварот застаўся без адказу. Польскі сейм адхіліў прапановы Савецкай Расіі аб правядзенні плебісцыту на памежных спрэчных тэрыторыях. У красавіку польскія войскі захапілі Слонім, Вільню, Пінск, Баранавічы.

8 красавіка ЦВК Літоўска-Беларускай ССР уводзіць у рэспубліцы ваеннае становішча. Была праведзена мабілізацыя ў Чырвоную армію.
1 чэрвеня 1919 года быў прыняты Дэкрэт УЦВК РСФСР аб ваенна-палітычным адзінстве Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі на чале з Савецкай Расіяй. Заходні фронт быў умацаваны.
Аднак летам польскія войскі перайшлі ў наступленне. Была занята Вілейка, потым Маладзечна, Лунінец.
8 жніўня 1919 года польскія войскі захапілі Мінск, у жніўні-верасні занялі Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Рагачоў.

Толькі ў кастрычніку іх наступленне было стрымана.

На захопленых тэрыторыях пры Галоўным камандаваннем польскай арміі было створана Грамадзянскае ўпраўленне Усходніх зямель.
Беларусь была падзелена на акругі, якія ў сваю чаргу дзяліліся на паветы (іх узначалілі былыя польскія афіцэры).

Аднаўлялася памешчыцкае землеўладанне. Польскі рэжым выклікаў рост апазіцыйных настрояў сярод беларускіх палітычных партый і насельніцтва.
На захопленых тэрыторыях дзейнічалі дзясяткі нелегальных партыйных камітэтаў, партызанскіх атрадаў.
Акрамя бальшавікоў у партызанскую барацьбу ўключылася Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), якая мела значны ўплыў у Гродзенскай, Віленскай, Мінскай губернях і з'яўлялася найбольш масавай палітычнай арганізацыяй.

На з'ездзе ў Вільні прадстаўнікі беларускай грамадскасці Віленшчыны і Гродзеншчыны (9-10 чэрвеня 1919г.) выказаліся за суверэннасць і непадзельнасць Беларусі.
Аднак беларускі нацыянальны рух не змог выпрацаваць адзіную пазіцыю ў адносінах да польскіх улад.

19 чэрвеня ў час знаходжання ў Мінску Ю.Пілсудскі прыняў дэлегацыю беларускіх дзеячаў на чале са старшынёй Рады БНР Я.Лёсікам.
Ю.Пілсудскі заверыў, што ён з'яўляецца "прыхільнікам беларускай справы" , але ў выніку кіраўнік Польскай дзяржавы не прызнаў беларускую дзяржаву.

У снежні 1919 года адбыўся раскол Рады БНР, частка яе членаў заявіла аб сваёй прапольскай арыентацыі, але большасць выказалася супраць саюзу з Польшчай.
Яны абвясцілі Народную раду БНР на чале з П.Крачэўскім і стварылі новы ўрад на чале ў В.Ластоўскім.
Польскія ўлады не прызналі Народную раду і арыштавалі В.Ластоўскага.

Працяг будзе
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#БНР
#ПольскаяАкупацыя

Польска-савецкая вайна і другое абвяшчэнне ССРБ
Пачатак тут

Вясной 1920 года адбыліся змены на польска-савецкім фронце. Польскія войскі пачалі наступленне на Палессі. Яны захапілі Мазыр, Калінкавічы.
На аснове распрацаванага плана ваенных дзеянняў у сярэдзіне мая пачалося наступленне Заходняга фронту ў Беларусі.

11 ліпеня быў вызвалены Мінск, 14 ліпеня - Вільня, 19 ліпеня - Гродна, 1 жніўня - Брэст.
Была рэальная магчымасць аднаўлення беларускай дзяржавы.
Аднак савецкае кіраўніцтва ў Маскве вырашала іншую задачу - правесці "саветызацыю Літвы і Польшчы".

12 ліпеня 1920 года быў падпісаны мірны дагавор паміж Літвой і РСФСР, згодна з якім значная частка беларускай тэрыторыі Гродзеншчыны і Віленшчыны (з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Вільня) прызнана часткай Літвы.
Дагавор гарантаваў нейтралітэт Літвы ў ходзе польска-савецкай вайны.

Летам 1920 года Чырвоная армія правяла паспяховае наступленне на Варшаву і Львоў. Савецкі ўрад не прыняў да ўвагі ноту міністра замежных спраў Англіі Дж.Керзана (11 ліпеня 1920 г.) аб спыненні баявых дзеянняў на лініі Гродна - Брэст - Карпаты.

У пачатку жніўня Чырвоная армія вяла баі ўжо на тэрыторыі Польшчы. Гэта выклікала нацыянальна-патрыятвчны ўздым у Польшчы, спрыяла пашырэнню ваеннай, фінансавай дапамогі еўрапейскіх урадаў.
Як паведамляла газета "Дэйлі тэлеграф", дапамога была аказана італьянцамі, амерыканцамі, некаторымі нейтральнымі дзяржавамі.
Англічане далі грошы, машыны, неабходны персанал.
У справе рэарганізацыі арміі асноўная роля была адведзена французам.

Польскае камандаванне 14-16 жніўня 1920 года флангавым ударам стварыла пагрозу для акружэння Варшаўскай групоўкі савецкіх войскаў. Чырвоная армія пачала паспешнае адступленне, несучы вялікія страты.

21 жніўня польская армія заняла Брэст.
Пачаліся перагаворы аб заключэнні перамір'я, якія вяліся ў Мінску, а затым былі перанесены ў Рыгу.


Мінск быў вызвалены ад польскіх войскаў у ліпені 1920 года. Для падрыхтоўкі Дэкларацыі аб абвяшчэнні беларускай дзяржавы была створана камісія. У яе склад увайшлі чатыры прадстаўнікі партыі беларускіх эсэраў (Я. Бялькевіч, П.Берднік, І.Мамонька, М.Пашковіч), два -ад ЦК КП(б)Б (А.Чарвякоў, В.Кнорын), ад Беларускай камуністычнай арганізацыі - У.Ігнатоўскі, ад Бунда - А.Вайнштэйн.

Урачыстае абвяшчэнне незалежнасці ССРБ адбылося 31 ліпеня 1920 года у памяшканні гарадскога тэатра.

Беларуская рэспубліка абвяшчалася, але толькі ў межах Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Мінскага, Слуцкага і Мазырскага паветаў.

Таму Дэкларацыю не падпісалі прадстаўнікі БПС-Р, якія патрабавалі незалежнасці ССРБ у межах этнічнага самавызначэння
.