Блогеры Беларуси
1.5K subscribers
20.6K photos
6.74K videos
41 files
10.3K links
Канал о событиях в Беларуси глазами блогеров.
Мы в ютубе youtube.com/СоюзБлогеровБеларуси
加入频道
Forwarded from Верашчака
#СучаснаяБеларусь

У Беларускім дзяржаўным універсітэце распрацавалі ўдасканаленае антыстатычнае падлогавае пакрыццё

Ідэя праекта належыць вядучаму навуковаму супрацоўніку лабараторыі хіміі тонкіх плёнак Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем БДУ Яўгену Аводку.
Новая распрацоўка заклікана вырашыць праблему бяспекі, звязаную з назапашваннем электрастатычных зарадаў у памяшканнях.

Асаблівасцю распрацоўкі БДУ з’яўляецца ўнікальны склад пакрыццяў, размова ідзе аб выкарыстанні вугляродных нанатрубак у якасці дабаўкі ў матэрыял. Цяпер жа пачата вытворчасць матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для ўстаноўкі распрацаванага падлогавага антыстатычнага пакрыцця, на адным з беларускіх прадпрыемстваў. У планах выкарыстанне новаўвядзення БДУ ў электроннай прамысловасці, медыцынскіх установах, на вытворчасцях з моцным пылаўтварэннем, а таксама на экалагічна чыстых вытворчасцях

Крыніца https://zviazda.by/be/news/20240128/1706454085-u-bdu-raspracavali-udaskanalenae-antystatychnae-padlogavae-pakryccyo
Forwarded from Верашчака
#СучаснаяБеларусь

Незвычайныя помнікі Беларусі

Вось нечаканы сюрпрыз нават для жыхароў краіны: апроч выраба шкла, у Шклове яшчэ выгадоўваюць велізарную колькасць агуркоў. У 2007 годзе да 12 жніўня — уласна, Дню агурка ў Шклове, — аўтар скульптуры Андрэй Вараб'ёў усталяваў бронзавую статую ў цэнтры горада і назваў агурок з усмешкай чароўным. Зараз усе госці горада імкнуцца пацерці кішэнь гародніны, каб разбагацець.
Forwarded from Верашчака
#СучаснаяБеларусь

Беларусы паказалі ў Маскве новы аўтобус, які пераехаў заходнія санкцыі

Мінскі аўтазавод працягвае пераводзіць мадэльны рад пасажырскай тэхнікі на сакцыённа ўстойлівую агрэгатную базу. Чарговая навінка на гэтым тыдні была прадэманстравана на выставе NAIS-2024 ў Маскве - перонны аўтобус МАЗ-271047.

Новы пероннік упершыню быў паказаны яшчэ ў 2020 годзе. Тады ўзор быў аснашчаны дызельным рухавіком Mercedes і аўтаматычнай каробкай перадач Alison. На той час МАЗ выпусціў восем машын гэтай мадэлі.
Аднак пасля ўвядзення санкцый пра гэтыя рухавікі і аўтаматы можна было забыцца.

Энтузіязм беларускіх наватараў зламаць не ўдалося, "мазаўцы" вырашылі пераадолець санкцыённыя абмежаванні за кошт электрычнасці.
Скончылася гэта мінулагодняй прэзентацыяй элекробуса МАЗ-271Е

На гэтым вынаходлівыя беларусы не спыніліся, для пакупнікоў была патрэбна і дызельныя версія. Для іх распрацавалі МАЗ-271047, якому санкцыі не страшныя: навінка аснашчана 240-сілавым рухавіком і аўтаматычнай 6-ці ступенчатай каробкай перадач беларускай вытворчасці.

А калі ўлічыць, што Мінскі аўтазавод - адзіны вытворца перонных аўтобусаў ў ЕЭАС, у новага МАЗ-271047 адбою ад кліентаў не будзе.
Forwarded from Верашчака
#СучаснаяБеларусь

🥳 Вяртаемся з новымі медалямі!

💥 Прадукцыю ААТ» Молочный мир " адзначылі медалямі на 31-ай Міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў Прадэкспа-2024.

☺️ Усе прадукты, якія былі заяўлены на конкурс "Лепшы прадукт-2024", атрымалі вышэйшую ўзнагароду-залатыя медалі:

🥇 Масла кісласметанковае салёнае ГороденЪ 80%
🥇 Крэм сметанковы стэрылізаваны 33%
Сыр ГуберТ 50%
🥇 Сыр мяккі ГороденЪ 55%
🥇 Безлактозное марозіва Active life з водарам ванілі
Йогур низколактозный ёгурт Active life

• У конкурсе» інавацыйны прадукт " за інавацыі ў складзе прадукту залаты медаль атрымаў
Сыр безлактозны Active life 45%;
Forwarded from Верашчака
#СучаснаяБеларусь

💥 🏆Два залатыя медалі за інавацыі ў складзе прадукту і зручнасць ў спажыванні.

Кандытарская фабрыка "Красный пищевик" вяртаецца з Міжнароднай выставы "Прадэкспа-2024" з узнагародамі.

У дэгустацыйным конкурсе фаварытамі сталі:
🍎мармелад "TINKI ""Марское паляванне"
🍎жавальны Зефір "Лаўсторыя" "малінавы з вітамінамі".

У намінацыі "прадукты для ЗОЖ" пераможцам стала дражэ "арахіс у шакаладзе з канцэнтратам сыроватачна бялку".
А выбарам гандлёвых сетак нумар 1 стаў зефір у шакаладзе гандлёвай маркі"першы Бабруйскі".
Forwarded from Верашчака
#СучаснаяБеларусь
#ПобытБеларусі
#Рамёствы

У Расіі зараз у моду ўваходзяць какошнікі, зразумела, у сучасным варыянце. Бачу, што папулярныя блогеры, прадпрымальнікі, артысты носяць гэты аксесуар. Дызайнеры моды робяць акошнік элементам сваіх калекцый.

І была думка, вось бы і які небудзь элемент беларускага касцюма набыў новае жыццё і стаў папулярным сярод моладзі. Аж раптам во яно! Ёсць! Беларускія майстрыцы робяць гарлячкі з бісеру і паспяхова прадаюць іх нават за мяжу!

Гарлячка — шыйнае ўпрыгажэнне з бісеру, якое штодзённа насілі жанчыны Гомельшчыны ў мінулым стагоддзі.

Бісер на тэрыторыю сучаснай Беларусі завозілі з ранняга жалезнага веку. З I ст. да н. э. — I ст. н. э. у нас пачалі вырабляць разнастайныя шкляныя пацеркі, якія потым выкарыстоўвалі для шыйных упрыгажэнняў, нанізваючы на шнуркі або конскі волас, для аздаблення металічных упрыгажэнняў, вопраткі і рытуальных прадметаў.

Аднак выпляталі з бісеру толькі на Гомельшчыне, а менавіта ў Веткаўскім і Брагінскім раёнах. Там у канцы XIX — пачатку XX стст. распаўсюдзіліся шыйныя ўпрыгажэнні з бісеру пад рознымі назвамі — кружкі, лавачкі, пляцёнкі і гарлячкі. Гарлячкі плялі па ўсёй акружнасці шыі або толькі на пярэднюю частку.
Узоры звычайна паўтаралі арнамент на абрусах, кашулях, ручніках. Тыповыя назвы такіх узораў: «Казёл», «Павук», «Капейка», «Вочка».
Forwarded from Верашчака
#СучаснаяБеларусь
#Рамёствы
#ПобытБеларусі

Сёння майстрыха Дарка адна з тых, хто адраджае моду на гарлячкі.

Ейныя вырабы носяць у Беларусі, Казахстане, Літве, Польшчы, Германіі, Францыі, Нідэрландах, Швейцарыі, Грузіі і Амерыцы. Дарка лічыць, што гарлячкі ўпісваюцца ва ўсе стылі, і носіць сваю працу нават са спартыўнымі штанамі

Больш за ўсё Дарка любіць арнаменты з посцілак: катоў, ільвоў, лебедзяў, вавёрак, пчол, галубоў і колеры «вырві вока». Таксама ёй падабаецца, калі людзі скідваюць свае ідэі, і пачынаецца сумесная праца.

— У нас столькі арнаменту, што мне жыцця не хопіць усё перарабіць. Я памятаю ўсе працы, якія я рабіла, усе вырабы і кожнага чалавека, які заказваў прыгажосць. Але самыя незвычайныя працы — гэта працы з посцілак, якія ткалі прабабулі ці бабулі заказчыц. Гэта ж цуд! І мая праца, якую ўпершыню заказалі, з арнаментам «Прашчур», продак усіх продкаў, назаўжды ў маім сэрцы, — кажа дзяўчына.


https://www.instagram.com/darka__vyrvi_voka?igsh=MXF5a2NnNXZqdnlpdQ==э
Forwarded from Верашчака
#СучаснаяБеларусь

Трохвугольная царква ў Вялікай Сваротве.

Размяшчэнне: Брэсцкая вобл., Баранавіцкі р-н, в. Вялікая Сваротва;
Адлегласць: Брэст 220 км, Мінск 160 км;
Каардынаты: 53.373440, 25.767447

Самая распаўсюджаная версія будаўніцтва храма такой незвычайнай формы гаворыць аб тым, што ён прызначаўся для малітваў прадстаўнікоў адразу трох канфесій.

Уніяты, праваслаўныя і каталікі маглі выкарыстоўваць асобныя ўваходы, а алтар быў усталяваны пасярэдзіне.

Траецкую царкву напаткаў сумны лёс. У 1943 годзе яна была спалена партызанамі, якія баяліся, што будынак у якасці ўмацавання выкарыстоўваюць немцы. Храм адноўлены сіламі святара Георгія Сапуна і неабыякавых прыхаджан. Тут і зараз тры ўваходы: праўда, выкарыстоўваецца толькі адзін, а алтар пасля пераасвячэння перанеслі на ўсход.
Forwarded from Верашчака
#СучаснаяБеларусь
#ДумкіЎслых

Калі ты сядзіш у адміністрацыі і табе трэба зрабіць выгляд бурлівай дзейнасці, то пачынай змяняць назвы вуліц, прыпынкаў і ўсяго, што трапіць на вочы.

Намаганні мінімальныя, а сайт ёсць чым запоўніць. Ды ў справаздачы галачак натыкаць будзе повад. 👍👍👍
Forwarded from Верашчака
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь

Як прайшоў Дзень горада ў Мінску?

Фуры, квадроберы, рыцыры, шляхта, радасныя дзеці - усё, што прыводзіць у дзікі лямант турба-актывістаў!

Для астатніх беларусаў - вясёлае і разнастайнае свята з забаўляльнымі мерапрыемствамі на любы густ!

На тым дабранач усім!

Крыніца відэа