Сила Традиций
1.26K subscribers
1.42K photos
63 videos
92 links
«Сила традиций» – проект о белорусах, их традициях, самобытной культуре и богатой истории. О нас с Вами.

Проект ОАО «МИНСК КРИСТАЛЛ».
18+
加入频道
Распавядаем пра традыцыйныя строі беларускага касцюму.

Сёння працягваем пра Неглюбскі строй, яго абрадавую ролю і звычай узроставай перамены адзення.

Праз адзенне чалавека як бы ўводзілі ў свет — сям'і, роду, вёскі. Перамены ў адзенні абазначалі асноўныя перыяды ў жыцці чалавека (пераход у новую ўзроставую групу, замужжа). 👣

Дзякуючы таму, што ў Неглюбцы архаічны строй касцюма захоўваўся яшчэ ў сярэдзіне XX ст., таксама доўга назіраўся звычай узроставай перамены адзення.

🧒🏻 Дзеці насілі льняныя кашулі з поясам. З 5-6 гадоў хлопчыкі пачыналі насіць штаны, дзяўчынкі — паясное адзенне («калышка»). Два прамавугольныя кускі панеўнага палатна, не пашытыя адзін з адным, мацаваліся на поясе ў выглядзе фартухоў (спераду і ззаду). Калышкі насілі дзяўчыны да наступлення палавой сталасці, нават калі іх аднагодкі ўжо насілі панёвы.
▫️ Даследчыкі адзначаюць, што нашэнне (апрананне) панёвы сімвалізавала паўналецце дзяўчыны, пераход яе ў разрад нявест.

Пасля вяселля жанчыны насілі панёвы, выкарыстоўваючы калышку як працоўнае адзенне. Найбольш прыбраныя панёвы, з выкарыстаннем чырвонага колеру пры яе ткацтве, насілі маладыя жанчыны. Жанчыны старэйшага ўзросту апраналі панёвы цёмных колераў.

Крыніца: Краеведение — основа духовного и нравственного возрождения общества: научно-практ. конф. (Гомель, 10-11 декабря 1997 г .). – Гомель, 1997. Ст. 62-63.
Делимся рецептом коктейля на основе продукции ОАО «МИНСК КРИСТАЛЛ». 🙌🏻

Sidecar.

Ингредиенты:
▫️ «Бекаури» — 60 мл.
▫️ Ликер Cointreau — 30 мл.
▫️ Свежевыжатый лимонный сок — 30 мл.
▫️ Кусковой лед.

Наполняем коктейльный бокал льдом и оставляем охлаждаться. 🧊
В шейкере со льдом смешиваем все ингредиенты и энергично встряхиваем. Освобождаем бокал от подтаявшего льда и переливаем в него коктейль через сито.

Sidecar на основе настоящего грузинского «Бекаури» готов!
Лампопо: гісторыя традыцыйнага беларускага напою.

Канец ХІХ стагоддзя для беларускай кухні быў у некаторым сэнсе часам творчых эксперыментаў. Адзін з іх звязаны з дзіўным, але вельмі смачным Лампопо.

👉🏻 Назвай напою стала гульня слоў — анаграма слова «пополам». Рэцэпт у Расію патрапіў дзякуючы фінам — ад назвы супу «лейпокейто». У Расійскай імперыі рэцэпт перайначылі — ваду замянілі на піва. 

Нягледзячы на ​​свае выключныя смакавыя ўласцівасці, напой праіснаваў нядоўга. Прычынай такой хуткаплыннай моды эксперты называюць адсутнасць у продажы асаблівага кісла-салодкага хлеба, з якога і рабіліся знакамітыя сухары для лампопо. 🍞

Але пакуль папулярнасць напою набірала абароты, у піцейных установах раз-пораз прыдумлялі новыя рэцэпты. Дайшло да замешвання кіслай капусты з шампанскім. 🥂

Нядзіўна, што напой з лёгкасцю ператвараўся ў суп. Для беларускай кухні гэта было традыцыйна. Бо само паняцце супу ў сучасным яго значэнні сфармавалася толькі ў XIX стагоддзі. Да гэтага часу ўся ежа складалася з другіх страў. Нават вадкія стравы тыпу халадніку былі другімі.

Ці цікава вам даведацца рэцэпт гэтага незвычайнага напою?

Малюнак: Волосков А. Я. «За чайным столом»
Теплый летний словарик уже в карусели! 👉🏻

▫️ Зной — спяко́та, гарачыня́.
▫️ Отпуск — во́дпуск.
▫️ Заграница — заме́жжа.
▫️ Клубника — труска́лка.
▫️ Шляпа — капялю́ш.

Ждем предложения для новой подборки слов в комментариях!  
Расказваем пра аповесць Максіма Гарэцкага «Дзве душы». 📖

Твор апавядае пра лёс памешчыка Ігната Абдзіраловіча. Гэтае імя вы ўжо чулі, калі мы распавядалі пра эсэ беларускай філасофіі «Адвечным шляхам». Яго аўтар Ігнат Канчэўскі ўзяў як псеўданім прозвішча галоўнага героя «Дзвюх душ» — Ігнат Абдзіраловіч.

📜 Твор з’явіўся на самым пачатку станаўлення нацыянальнай класікі і станоўча паўплываў на яе далейшае развіццё. Максім Гарэцкі меў мужнасць сказаць праўду аб рэвалюцыі і сутнасці бальшавізму. Менавіта вобразы бальшавікоў сталі прычынай замоўчвання твора на працягу многіх дзесяцігоддзяў.

Аповесць перакладзена на нямецкую мову. 

У красавіку 2016 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля «Дзве душы» паводле аповесці Максіма Гарэцкага. 🎭

Будзем рады, калі вы падзеліцеся сваімі думкамі пра гэты твор ў каментарыях!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Творожная запеканка 🍮

Ингредиенты:
🐄 Творог — 400 г.
🥄 Сметана от 15% — 400 г.
😋 Сахар — 3-4 ст.л. (по вкусу).
🌸 Ванильный сахар — 1 ч.л.
🧂 Соль — 2 щепотки.
🌾 Мука — 3 ст.л. с горкой (если творог мокрый, то 4).
🍑 Курага (по желанию) — 7 шт. 
🍫 Шоколад — 1/2 плитки.

Смешать все ингредиенты в блендере до однородной массы и добавить сухофрукты по желанию. Вылить в форму, смазанную маслом, и выпекать 40 минут при 180°С.

Дать запеканке полностью остыть. Если сердцевина жидкая — подержать в холодильнике пару часов.

Украсить шоколадом. 🍫
Приятного аппетита!

За рецепт благодарим @polinaviin!
Делимся рецептом напитка на основе продукции ОАО «МИНСК КРИСТАЛЛ»! 🙌🏼

Наливаем в шейкер «Pancho Alegre. Silver», трипл-сек, сахарный сироп и сок лайма, добавляем кубики льда. Перемешиваем до охлаждения. На кромке бокала делаем полоску из соли и переливаем в него смесь из шейкера. Украшаем готовый коктейль долькой лайма.

👉🏼 Шпаргалка здесь
«Белая Русь» — толькі натуральныя прыродныя кампаненты!
Прадукт на аснове збожжа, вырашчанага па ўсіх правілах арганічнага земляробства: у глебе экалагічна чыстай зоны Бераставіцкага раёна, з выкарыстаннем толькі натуральных угнаенняў. Настой пяргі ў складзе надае мяккі і піткі гарманічны смак.
ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» — у гармоніі з прыродай. 🌿
Ежа ў беларускай культуры: Хлеб. 🍞

Пачынаем новую рубрыку пастоў, у якой будзем расказваць пра традыцыйную беларускую ежу, спосабы яе прыгатавання, а таксама абрадавую ролю і павер'і.

🌾 Хлеб ва ўсіх усходнеславянскіх народаў заўсёды ўспрымаўся як дар Божы, лічыўся сімвалам дастатку, дабрабыту, долі і шчасця. Можна сказаць, што яго амаль абагаўлялі, стаўленне да яго было практычна рэлігійнае. Беларусы ставіліся да хлеба як да жывой істоты.

Працэс прыгатавання хлеба прыраўноўваўся да свяшчэннага дзейства, з якім было звязана мноства правілаў, абрадавых нормаў, павер'яў і абярэгаў.

Пяклі хлеб звычайна адзін-два разы на тыдзень. За адзін раз з печы выходзіла ад пяці да васьмі даволі вялікіх «боханаў». Перш чым замясіць цеста, гаспадыня абавязкова чыста мылася і, перахрысціўшыся, прасіла дапамогі ў Бога, каб хлеб атрымаўся і добра падышоў.
👉🏻 Не дазвалялася пачынаць ставіць хлеб з дрэнным настроем, бо гэта магло негатыўна паўплываць на яго смакавыя якасці.

Па гатоваму «бохану» хлеба судзілі пра многае. Калі развальваўся на дзве часткі, у мякішы атрымліваліся вертыкальныя расколіны, то гэта магло насцярожыць гаспадароў і прымусіць задумацца аб сваім здароўі. Гарызантальныя расколіны — знак таго, што дзеці, якія падраслі, знойдуць сабе пару ў бліжэйшы час і хутка будзе вяселле. 💒

Да XI ст. хлеб гатавалі з пшанічнай мукі, а затым жытні хлеб на заквасцы стаў асноўным прадуктам харчавання. Для асаблівых выпадкаў (хрысціны, сватаўство, вяселле і інш.) выпякалі упрыгожаны фігуркамі з цеста каравай. 🥮

⛪️ Нездарма галоўным сімвалам Вялікадня з'яўляецца велікодная баба — высокі круглы хлеб з пшанічнай мукі, на версе якога выкладвалі крыж з цеста. Астатнія скарынкі сушылі, таўклі і клалі ў гарэлку — гэта засцерагала ад нячыстай сілы.

А якія традыцыі, звязаныя з хлебам, ведаеце вы? Дзяліцеся ў каментарыях!

Крыніцы: Государственная национальная библиотека КБР им. Т. К. Мальбахова «Электронная энциклопедия».
СБ Беларусь Сегодня (электронный сайт sb.by) «Хлебный Спас в традициях белорусов», 20.08.2021.
Делимся рецептом необычного напитка, про который недавно рассказывали в рубрике «История традиционных белорусских напитков»!

Лампопо.

Ингредиенты:
▫️ Пенное светлое — 500 мл.
▫️ Сахар — 125 г.
▫️ Ржаной хлеб — 50 г. 
▫️ «CAPTAIN JACK GOLD» — 20 мл.
▫️ Лимон — 1 шт.

Ржаной хлеб нарезаем тонкими ломтиками и основательно высушиваем. 
В отдельную миску к пенному засыпаем сахар, тертую цедру лимона, вливаем «CAPTAIN JACK GOLD» и сок лимона. Перемешиваем и хорошо процеживаем. 
За полчаса до употребления добавляем сухари и еще раз основательно процеживаем. Подаем холодным. Сухари можно заменить на квас.
Делимся рецептом напитка на основе продукции ОАО «МИНСК КРИСТАЛЛ»! 🙌🏼

Наливаем в шейкер «ТУМАНЫ BASILICUM» и сок лайма, добавляем кубики льда. Перемешиваем до охлаждения. Переливаем все в охлажденный бокал. Украшаем готовый коктейль полоской цедры.

👉🏼 Шпаргалка здесь