Сила Традиций
1.26K subscribers
1.41K photos
63 videos
92 links
«Сила традиций» – проект о белорусах, их традициях, самобытной культуре и богатой истории. О нас с Вами.

Проект ОАО «МИНСК КРИСТАЛЛ».
18+
加入频道
В преддверии дня всех влюбленных пополняем наш белорусский словарик существительными, связанными с романтическими отношениями! ❤️

▫️ Свидание — спатка́нне.
▫️ Романтика — рама́нтыка.
▫️ Поцелуй — пацалу́нак.
▫️ Объясняться в любви — прызнава́цца ў каха́нні.
▫️ Объятия — абды́мкі.
▫️ Страсть — стра́сць, па́лкасць.
▫️ Предложение — прапано́ва.

Ждем предложения для новой подборки слов в комментариях!
Ты і я: пралеска ў снах бурану,
Дрэўца вішні ў ярасным агні,
Кропля на спіне Левіафана,
Радуга на крылах навальніц.

Пад дзевятым валам ветразь ніцы,
Верас, што агнём абняў пярун,
Павуцінка ў пекле навальніцы, —
Адкажы на вуха ўладару,

Як мне здужаць ураган і вецер,
Вечны мой, зацяты, страшны бой?
Як мне, моцнаму, пражыць на свеце
Без цябе, танюткай і слабой?

Уладзімір Караткевіч

🤍
Сёння, калі ўвесь свет адзначае Дзень усіх закаханых, мы хочам расказаць пра рамантычныя і эратычныя ўзаемаадносіны нашых продкаў.

👉🏼 Сэксуальнасць чалавека праграмуецца адразу ж пасля яго нараджэння.
На Віцебшчыне лічылася, што калі нарадзілася дзяўчынка, то яе трэба «прымаць» у мужчынскія штаны, каб любілі хлопцы, а хлопчыка — у жаночую кашулю, каб любілі дзяўчаты.

Пупавіну дзіцяці трэба было пераразаць на адлегласці трох пальцаў ад перавязі. Гэта павінна было засцерагчы ад адхіленняў у сэксуальнай сферы.

Каб гарантаваць дзіцяці прывабнасць, у Падзвінні існаваў звычай першы раз купаць дзяўчынку ў вадзе з даданнем малака, каб яна была белая тварам, а хлопчыка — у вадзе з півам, каб ён быў моцным і прыгожым.

👉🏼 Палавая ідэнтыфікацыя дзяцей малодшага ўзросту была яшчэ нявызначанай. Гэта выяўлялася ў адсутнасці адрозненняў у адзенні: усе насілі доўгія кашулі.
Пераход у катэгорыю падлеткаў адбываўся ўжо ва ўзросце 6-8 гадоў: «Як хлопчыку або дзяўчынцы ўжо шэсць-восем гадоў, то ўжо сорамна ім хадзіць у адной толькі кашулі. Тады хлопчыку даюць штаны, а дзяўчынцы — спаднічку».

Падлеткавы перыяд, які доўжыўся прыблізна да 14 гадоў, характарызаваўся актыўнай сацыялізацыяй дзяцей у сферах «мужчынскай» і «жаночай» працы селяніна, што падкрэслівала іх палавую ідэнтычнасць.

👉🏼Аптымальны шлюбны ўзрост для дзяўчыны, калi «дзеўка была сама ў сабе», прадуглеждваў адпаведнасць духоўнага (разумовага, культурнага) i фiзiчнага (прыроднага) развiцця. Ранняе фізіялагічнае развіццё дзяўчынкі пры палавым паспяванні лічылася прыкметай распуснасцi. У супрацьлегласць гэтаму позняе развiццё абяцала ў будучым добрую жонку, рухавую гаспадыню, але бяздзетную мацi.
К 18 гадам хлопец мусіў выконваць усе гаспадарчыя «мужчынскія» работы, што з’яўлялася важнай перадумовай для стварэння ўласнай сям’і. А паколькі «культурнае будаўніцтва» чалавека завяршалася яго ўступленнем у шлюб, цнатлівасць хлопца выяўлялася ў пэўнай недасканаласці: «Мужчына-нявіннік не можа трапіць каменем у цэль, не ўмее секчы сякерай па аднаму і таму жа месцу».

А вам было б цікава даведацца больш? Тады чакаем «❤️» у каментарыях!

Крыніца: У. А. Лобач, Эрас у беларускай традыцыйнай культуры (Studia mythologica slavica, 2003, № 6, С. 205 - 248).
Аўтар фота: Альфрэд Мікус.
А вы ведаеце пра свята Грамніцы?

👉🏼 Гэтае зімовае свята мае глыбокія карані, яшчэ нашы продкі-язычнікі лічылі яго асаблівым. Сёння ў Беларусі яго святкуюць двойчы: 2 лютага — па каталіцкім календары, а 15 лютага — па праваслаўным.
Грамніцы сімвалізавалі пераход ад халоднай і лютай зімы да гарачага лета.

На Грамніцы людзі ішлі ў царкву, каб прысвяціць свае свечкі, якія самастойна вырабляў гаспадар дома напярэдадні.

🔥 Калі сям'я вярталася з царквы, наступала чарга абраду «агністага крыжавання». Перш за ўсё гаспадар падпальваў у сябе на галаве валасы крыж-на-крыж, потым – жонцы і дзецям. Пасля гэтага ўся сям'я адпраўлялася праводзіць такі ж абрад на хатніх жывёлах. Гэта рабілася, каб зберагчы ўсіх дамачадцаў ад нячыстай сілы і зайздрасці.
У канцы абраду гаспадар прастукваў свечкай сцены дома, хлявоў і гаспадарчых пабудоў.

Свечка хавалася ў далёкі кут дома, каб нячыстая сіла не падазравала пра яе існаванне.

Да наступных Грамніц дом знаходзіўся пад абаронай гэтай свечкі. Даставаць яе маглі толькі па вельмі важных прычынах: яе абавязкова бралі з сабой, калі ішлі ў сваты, а таксама калі бабка-павітуха прымала на свет новага члена гэтай сям'і.

Магчыма вашы бабулі і дзядулі распавядалі вам пра традыцыі гэтага свята. Будзем рады прачытаць пра іх у каментарыях! 👇🏼
Распавядаем пра традыцыйныя строi беларускага касцюму.
Сёння падрыхтавалi апісанне жаночага касцюма Слуцкага строю 👇🏼

▫️ Летні жаночы гарнітур складалі спадніца, фартух, гарсэт i кашуля.

Кашулю шылі з рукавамі, сабранымі на каўнерцы. Спадніцу — з крамнай шарсцянкі або даматканай тканіны светлых вясёлкавых колераў. Фартух рабiлi з крамнага паркалю з нашыўкамі шырокіх паскаў карункаў па нізе.

Важнай дэталлю касцюма з'яўляўся галаўны ўбор! На малюнке можна ўбачыць вялікія набіваныя хусткі, завязаныя ў выглядзе цюрбана.

З вас «❤️», а з нас пост пра іншы строй!

Ілюстрацыя з кнігі «Беларускія народныя строi», Міхась Раманюк.
Спадзяемся, што наш учарашні пост пра Масленіцу вас парадаваў!
У «заiгрыш» (аўторак на Масленічным тыдні) працягваем распавядаць пра традыцыi гэтага свята! 🙌🏼

Варажба — нязменны атрыбут Масленіцы.
Вось адно з самых папулярных варожб для незамужніх дзяўчат: яны пяклі бліны, выходзілі на вуліцу і частавалі першага сустрэчнага, пытаючыся яго імя. Лічылася, што так будуць клікаць і нарачонага.

Верылі, што калі першы блін у дзяўчыны атрымліваўся роўным ды румяным, то ў бліжэйшы час трэба чакаць сватоў і рыхтавацца да вяселля. А калі блін прыліп да патэльні або зуciм не выйшаў — замужжа пакуль не відаць.

Яшчэ дзяўчаты любілі лічыць колькасць дзірачак у бліне: колькі дзірачак — столькі і дзетак будзе.

Мы ўжо распавялі пра тое, чым займаліся нашы продкі ўвесь святочны тыдзень. А якія справы былі пад забаронай?
▫️ Аддавацца нудоце падчас усеагульнай весялосці.
▫️ Есцi мясныя прадукты тым, хто рыхтуецца да Вялікага посту.
▫️ Рукадзельнічаць.

Ведаеце пра традыцыі, якія мы не згадалі ў нашым пасце? З радасцю прачытаем вашы апавяданні ў каментарыях!
Погружаем вас в атмосферу традиционной Масленицы через экран! 🥞

«Сила Традиций» — специальный проект ОАО «МИНСК КРИСТАЛЛ».
Сегодня пополняем наш белорусский словарик существительными, связанными с Масленицей! 🥞

▫️ Первый блин комом — пе́ршы блі́н камяко́м.
▫️ Сковорода — скаварада́, патэ́льня.
▫️ Сливочное масло — сметанко́вае ма́сла.
▫️ Подсолнечное масло — слане́чнікавы але́й.
▫️ Чучело Масленицы — чу́чала Ма́сленiцы.
▫️ Прощёное воскресенье — Дарава́льная нядзе́ля.
▫️ Проводы зимы — про́вады зiмы́.

Ждем предложения для новой подборки слов в комментариях!