Учительская
3.48K subscribers
2.42K photos
71 videos
925 links
Канал образовательной инициативы «Учительская».
Новости и размышления о школьном образовании в Беларуси.

Безопасный бот для сбора информации: @shkolabel_bot
加入频道
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку імпрэзаў, якія варта наведаць на выходных і бліжэйшым тыдні🔥

🌟Завітайце на выставу „Пятрусь Броўка без гальштука” ў Музеі беларускай літаратуры. Экспазіцыя расказвае пра жыццё творцы, сустрэчы з сябрамі на лецішчы ў Ждановічах, паездкі ў Пуцілкавічы і побыт у мінскіх кватэрах. Здымкі, асабістыя рэчы, рукапісы і нават хатні пінжак паэта дапамогуць наведвальнікам убачыць Петруся Броўку за кубкам гарбаты, у размовах з блізкімі, сярод сваіх “агародзікаў” у Каралішчавічах.

🌟А ў 9-га снежня там жа наведайце імпрэзу да Дня народзінаў Максіма Багдановіча „Светлыя згадкі…”. Новыя факты з жыцця сям’і Багдановічаў, унікальны аўтограф на кнізе “Вянок” і галінкі радаводнага дрэва, а таксама музычная частка — любімыя класічныя творы паэта і інструментальныя апрацоўкі песень у выкананні ансамбля салістаў “Класік-Авангард”.

🌟З 12 снежня па 15 студзеня наведайце „Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3d-паштовак”. Натхніцеся святочнай атмасферай ва ўтульнай сядзібе ХІХ стагоддзя і зрабіце творы сваімі рукамі. Будуць прыродныя матэрыялы: шышкі, галінкі, драўляныя спілы, а таксама розныя дэкаратыўныя элементы. Майстар-клас разлічаны на ўсе ўзроставыя групы ад дзяцей да людзей старэйшага ўзросту, кажуць арганізатары.

🌟Паглядзіце новы праект у Цэнтры сучасных мастацтваў «Триада. Скульптура-архитектура-город». Экспазіцыя дэманструе формы сінтэзу архітэктуры і скульптуры, якія раскрываюць эстэтычны патэнцыял гарадскога асяроддзя, ствараючы гарманічнае ўзаемадзеянне паміж рознымі відамі мастацтваў.
Поиграйте в новогоднее бинго!🎄

Уверены, нас всех многое объединяет перед праздниками. Съесть кучу мандаринов или пересмотреть всего "Гарри Поттера"? Здесь мы неисправимы!😄

Коллеги и ученики, сколько у вас сошлось?😉

Пишите в комментариях свои варианты!

#калядны_адвэнт
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Наведайце святочны кірмаш🎄

Каб цалкам пагрузіцца ў святочную атмасферу і трошкі адцягнуць увагу ад праблемаў, наведайце кірмаш і дазвольце пабалаваць сябе прыгожымі рэчамі🔥

🌟Адключыцеся ад усяго, што турбуе. Гэта складана, але калі атрымаецца, вынік будзе супер! Паспрабуйце звяртаць увагу на тое, што тут і зараз вас атачае: ліхтарыкі, мілыя рэчы, прыгожыя людзі, горад, музыка… Гэта дапаможа быць у моманце.

🌟Выпіце смачны напой, пачастуйцеся каляднымі стравамі (кошты могуць кусацца, але часам трэба ўключаць рэжым „жывем адзін раз”😄

🌟Набудзьце прыемную рэч для сябе. Гэта можа быць нешта абсалютна непатрэбнае, але тое, ад чаго займае дух. Ці наадварот, гэта можа быць нешта для дома, чым вы будзеце карыстацца — выдатнае нагадванне пра цудоўны калядны час.

🌟Зрабіце здымкі. Крыўляйцеся ці будзьце сур’ёзным, галоўнае, будзьце сабой. Праз нейкі час скажаце сабе „дзякуй”, што не паленаваліся ўсё фатаграфаваць😉. Таксама на кірмашах часта бываюць адмысловыя фотазоны, што аблегчыць вам задачу.

🌟Паўдзельнічайце ў майстар-класе ці конкурсе. Тут і зараз спыняйце думкі, што вы ні на што не здольны. Выдыхніце, разнявольцеся, падключайце цікаўнасць. Наперад!

🌟Любіце сябе і выводзьце сябе гуляць, глядзіце на прыгожае і атачайце сябе добрымі людзьмі. І памятайце, што мы самі можам ствараць сабе цуды.

Абдымаем❤️

#калядны_адвэнт
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎅 Зладзьце “Таемнага Санту”🎄

Дарагія настаўнікі, бацькі і дзеці! Напярэдадні святаў прапануем вам стварыць асаблівую атмасферу цудаў і радасці і далучыцца да гульні "Таемны Санта"! Гэта выдатная магчымасць падараваць усмешку і невялікі падарунак сваім блізкім, сябрам, калегам ці аднакласнікам.

👉 Як гуляць?

1️⃣ Збярыце групу ўдзельнікаў. Гэта могуць быць вучні ў класе, калегі ў школе, сябры ці вашыя блізкія.
2️⃣ Запішыце імёны ўсіх удзельнікаў на паперках.
3️⃣ Скруціце паперкі і пакладзіце іх у скрыню ці шапку.
4️⃣ Кожны ўдзельнік цягне адно імя – гэта чалавек, якому ён зробіць падарунак.
5️⃣ Захоўвайце сваё імя ў сакрэце!

🎁 Як выбіраць падарункі?
Вы можаце загадзя вызначыць бюджэт (напрыклад, "ад 10 да 20 рублёў") і абмяркоўваць ідэі: шакалад, нататнікі, невялікія цацкі, кніжкі, ці штосьці зробленае сваімі рукамі.

🌐 Як арганізаваць гульню анлайн?
Вы можаце выкарыстоўваць сэрвісы, якія аўтаматычна размеркоўваюць пары "Таемнага Санты". Напрыклад, сайт my-santa.ru дапаможа хутка і зручна стварыць гульню.

📩 Адпраўце спасылку ўдзельнікам, а сістэма абярэ "падарункавых сяброў" аўтаматычна!

💫 Няхай гэты Новы год стане яскравым і цёплым, дзякуючы вашай увазе і шчырым эмоцыям! Далучайцеся да гульні і стварайце цуды разам! 🥰

#калядны_адвэнт
Дзень народзінаў Максіма Багдановіча 💛

📚 Выдатная нагода, каб прыгадаць творы класіка беларускай літаратуры, нашага чуллівага і неймавернага паэта.

🎥 Паглядзіце дакументальны фільм Максім Багдановіч: з дому на Радзіму | ЗАПІСКІ НА ПАЛЯХ

🎞 А таксама стужку 1982 года „Я не печалюсь... Максим Богданович”

💎 Завітайце на мастацка-дакументальную выставу „Мая сям’я”. Сумесны праект Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва распавядае пра вялікую сям’ю вялікага Паэта. Дзякуючы нашчадкам родных Максіма Багдановіча захавалася шмат матэрыяльных сведчанняў жыцця паэта і яго сям’і – дакументы, фотаздымкі, лісты, асабістыя рэчы.

Дзяліцеся ў каментарах улюбёнымі творамі!
Опубликованы задания третьей дистанционной учебной смены "Школы олимпиадного движения"!

Вчера утром Академия образования открыла доступ к заданиям третьей дистанционной учебной смены. Выполнить задания нужно до 14 декабря включительно. Работы проверят в период с 16 по 28 декабря преподаватели БГУ, а видеоразборы заданий появятся в открытом доступе уже в Новом году - с 4 января.

‼️ Задания могут выполнять учащиеся любых классов ‼️

Перейти к выполнению заданий можно по ссылкам ниже:

🧮 МАТЕМАТИКА

📍Инструкция

📍
Задания

🧲 ФИЗИКА

📍Инструкция

📍
Задания

🧪 ХИМИЯ

📍 Инструкция

📍 Задания

📍 Бланк ответов

🔬 БИОЛОГИЯ

📍 Инструкция

📍 Задания

💻 ИНФОРМАТИКА

📍 Инструкция

📍 Задания

🔭 АСТРОНОМИЯ

📍 Инструкция

📍 Задания

🗺 ГЕОГРАФИЯ

📍 Инструкция

📍 Задания

📍 Бланк ответов

📍 Карточка участника

‼️ Посмотреть задания всех предметов сразу можно здесь.

Желаем удачи вашим учащимся в выполнении заданий!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎄Зрабіце кармушкі для птушак🐦‍⬛️

Прапануем вам некалькі простых інструкцый, скарыстаўшыся якімі, вы можаце зрабіць розныя віды кармушак. Іх можна змайстраваць як ў класе, так і ў хатніх умовах.

🔅PDF - інструкцыя, як зрабіць кармушкі для птушак і жывёл з падручных матэрыялаў у хатніх умовах. Тут вы знойдзеце варыянты кармушкі з шышак і нават апельсіна🍊

🔅У гэтым відэа простая інструкцыя, як зрабіць кармушку ў хатніх умовах з паперы. Проста, хутка і экалагічна!

Давайце разам паклапоцімся ў халодную пару года пра птушак🐥

#калядны_адвэнт
📬 Зрабіце паштовую скрыню для лістоў Дзеду Марозу

Пакуль дарослыя чакаюць Новага года як нагоды для пачатку новага жыцця, малыя чакаюць падарункаў ад Дзеда мароза і цуда, якога нельга іх пазбаўляць. Прапануем у гэты дзень сваёй сям’ёй ці класам зрабіць магічную скрыначку, лісты з якой адпраўляюцца наўпрост да Дзеда Мароза.

Падрыхтавалі для вас некалькі ідэй такіх паштовых скрыняў. А ў каментарах вас чакаюць макет для друку невялічкай паштовай скрыні і шаблоны лістоў на рускай і беларускай мовах.

Верце ў цуды і здзяйсняйце іх! 💫

#калядны_адвэнт
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎄Творы са святочнай атмасферай (частка 2)

Зрабілі падборку казачных кніг на беларускай мове для дзяцей і дарослых, бо ўсім нам патрэбныя цуды❤️

🌟„Сабака і зорачка” — кніга з вершам Святланы Рабавай пра бяздомнага сабачку і пра тое, як вера і дабро дапамаглі яму знайсці новы дом. Чароўныя малюнкі Кацярыны Бабок напоўненыя святлом і лёгкасцю. Падыходзіць для ўсіх узростаў.

🌟„Штуковіна” — сапраўдны дзіцячы трылер шведскага пісьменніка Марціна Відмарка. Гэта гісторыя пра жаданне атрымаць нешта, што пазней можа аказацца не такім ужо і патрэбным. А таксама пра тое, як уплываюць на нас новыя тэхналогii i штучны інтэлект.

🌟„Тайны Дзед Мароз” — твор на беларускай і англійскай мовах Машы Чараковай і яе мужа Джорджа Таннера (герояў яны назвалі ў гонар сваіх дзяцей💛). Цяпер у аўтараў ёсць запаветнае жаданне: каб усе дзеці і дарослыя на свеце натхніліся гэтымі гісторыямі і пачалі ладзіць адно аднаму сюрпрызы! Выдатна падыдзе для дзетак, якія толькі пачалі вывучаць англійскую мову.

🌟„Снежны чалавек у Мінску” — кніга вядомай шведскай пісьменніцы Эвы Суса. Гэтым разам казачны свет перасякаецца з паўсядзённасцю, і Снежнага чалавека можна сустрэць у занёмых нам усім месцах!

Пішыце ў каментарах вашыя ўлюбёныя творы, прасякнутыя святочнай атмасферай!

#калядны_адвэнт
📱TikTok: новая рэальнасць ці проста забава?

Гэтую платформу часта недаацэньваюць праз вялікую колькасць забаўляльнага кантэнту. Але таксама на ёй беларускія школьнікі могуць атрымліваць шмат карыснай інфармацыі, якая дапамагае ў працэсе навучання, а настаўнікі — дзяліцца ведамі. Шмат хто з педагогаў вядуць свае блогі.

Нас цікавіць вашае меркаванне наконт TikTok, таму прайдзіце, калі ласка, апытанку ніжэй👇

А мы падрыхтуем для вас падборку файных відэа і карысных блогаў🔥

Калі вы вядзеце свой блог у ТТ ці на іншых платформах, калі ласка, напішыце нам у @shkolabel_bot
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📝 Падсумуйце вынікі года

Канец года – ідэальны час, каб паглядзець на пройдзены шлях. Мы можам ацаніць дасягненні, вызначыць, што патрабуе паляпшэння, і зразумець, якія навыкі і веды сталі карыснымі. Таксама можна паглядзець на адукацыйныя вынікі: настаўнікі могуць прааналізаваць поспехі вучняў і эфектыўнасць методык, бацькі – даведацца, як змяніліся і чаму навучыліся іх дзеці, а школьнікі – падумаць, што яны засвоілі. Гэта дапаможа лепш падрыхтавацца да новага года і вызначыць далейшы кірунак развіцця. Вось некалькі рэкамендацый, як гэта зрабіць:

1️⃣ Аналіз дасягненняў і цяжкасцей:
Запішыце тое, што атрымалася найлепш, і адзначце вобласці, дзе ёсць прабелы. Так вы зможаце больш свядома падысці да планавання новага года ✏️📊.

2️⃣ Інструменты для структуравання вынікаў:
Скарыстайцеся сайтам YearCompass , каб спампаваць гатовыя дакументы для аналізу вашага мінулага года. Яны дапамогуць разабрацца ў вашых дасягненнях, эмоцыях і планах на будучыню.

3️⃣ Выкарыстанне онлайн-рэсурсаў для візуалізацыі:
Стварыце прыгожыя прэзентацыі або інфаграфіку з вынікамі года з дапамогай сайту Slidesgo. Такі фармат дапаможа пабачыць ваш шлях і падзяліцца вынікамі з іншымі.

4️⃣ Пастаноўка новых мэтаў:
Пасля аналізу і ацэнкі вынікаў пазначце новыя мэты, якія дапамогуць вам рухацца наперад 🚀. Гэта можа быць паляпшэнне навучальных працэсаў, развіццё творчых праектаў ці ўдасканаленне асабістых навыкаў.

Падвядзенне вынікаў года – гэта не проста фармальнасць, а каштоўная магчымасць да ацэнкі, самааналізу і натхнення на новыя дасягненні!

#калядны_адвэнт
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку імпрэзаў, якія варта наведаць на выходных і бліжэйшым тыдні💛

🌟15 снежня паглядзіце „Казкі ў Траецкім”. У Музеі беларускай літаратуры з’явіцца чароўны куфар, які расчыняць батлейшчыкі „Дома з марамі”. Куфар паказвае беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя. Прэм’ера пазнаёміць вас і дзетак з творчасцю паэта Аркадзя Куляшова.

🌟У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў наведайце выставу „АБСТРАШКА и абстрактная АЗБУКА” — прэзентацыя новай кнігі пра абстрактнае мастацтва для дзяцей. На выставе прадставілі арыгінальныя палотны, якія сталі ілюстрацыямі да кнігі. „Унутраная прастора дзіцяці такая ж вялікая, як і ў дарослага. А патэнцыял яго развіцця - бязмежны. Маленькаму чалавеку патрэбна дапамога ў вызначэнні і ўдасканаленні яго талентаў, падрыхтоўцы і рэалізацыі плана навучання”, — мяркуе аўтар Сяргей Дождж.

🌟З 19 снежня завітайце на „Каляровы фэст” у Галерэі Міхаіла Савіцкага. Паглядзіце на габелены беларускай мастачкі Наталлі Сухаверхавай, у якіх шмат сэнсаў, але якія адрозніваюцца візуальнай яснасцю формы, сюжэтнасцю і тэматычнай вызначанасцю.

🌟20 снежня наведайце выставу Аляксандра Трускоўскага “[Не]асабістае пытанне”. Мастак, выкарыстоўваючы шкло як гісторыю, “канцэнтраты”, “цытаты” калісьці створаных работ, праяўляе не толькі яго “нябачную сутнасць”, але таксама фармулюе вельмі асабістае выказванне, прад'яўляе сваю праўду, інтуітыўна вызначаную дакладнасць – тое, што немагчыма прагаварыць/ артыкуляваць, апаядаюць арганізатары.
🌟 Дазнайцеся пра старую беларускую традыцыю калядавання

Гэта не проста традыцыя, а сапраўдны містычны рытуал, які злучае пакаленні, захоўвае старажытную народную гісторыю і нясе ў сабе магію зімовай ночы. Прапануем вам не заставацца абыякавымі і дакрануцца да старадаўніх традыцый. Распавядаем, што для гэтага неабходна, на нашых картках!

🐐 Калі вам цікава больш даведацца пра персанажаў калядавання, то раім завітаць на гэты сайт.

А тут вы знойдзеце песні да тэкстаў на картках, у выканнані дзетак:
🎼 Добры вечар, шчодры вечар
🎼 Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая
🎼 Калядкі

Таксама дужа раім азнаёміцца з наступнымі відэа:
⭐️ Як зрабіць калядную зорку
🐮 Робім калядную маску казы (задача з зорачкай!)

#калядны_адвэнт