Подводим итоги зарплатного полугодия!
Команда "Учительской" продолжает традицию анализа зарплатных данных в образовании от Белстата. На этот раз мы посмотрели данные по средней зарплате за первое полугодие 2024 года и готовы поделиться своими выводами.
📈 Стабильный рост средних зарплат!
В отличие от прошлого года, средняя зарплата в образовании росла на протяжении всего первого полугодия. Традиционно пиковым месяцем стал июнь, где средняя зарплата превысила отметку в 1700 BYN. Всего же за период января-июня 2024 года средняя зарплата в образовании составила почти 1550 BYN, что более чем на 270 BYN больше по сравнению с прошлым годом.
💵 Средняя зарплата в образовании достигла легендарных "папиццот"?
Важным отличием по сравнению с прошлым годом стал факт того, что средние зарплаты стабильно росли и в USD выражении. В июне средняя зарплата и вовсе составила 537 долларов, но стоит понимать, что этот месяц всегда является аномальным. А вот майский показатель в 500 USD говорит о том, что пресловутые "папиццот" могут быть достигнуты уже в 2024 году. Пока же средний показатель за первое полугодие немного не дотянул до заветной отметки и составил 480 долларов.
🤔 Рост зарплат в образовании обеспечен общим зарплатным ростом по стране.
Увы, но в соотношении зарплат в образовании и средних зарплат по стране почти ничего не изменилось. Год назад средняя зарплата в образовании по итогам полугодия составляла 71% от общего показателя по стране. В этом году этот процент остался почти без изменений - 72%. Таким образом, рост средних зарплат в образовании обеспечен общим зарплатным ростом по стране, а не увеличением доходов отдельно в нашей сфере.
🥲 Образование все еще в отстающих сферах по зарплатам.
В данных Белстата выделяется 15 видов экономической деятельности и, к сожалению, образование занимает в этих рейтингах последние места. Самым низкие показатели у сферы образования были в марте, а самые высокие - в июне. По итогам полугодия сфера образования занимает 12 место из 15 видов экономической деятельности по средней зарплате.
Коллеги, а как данные Белстата соотносятся с вашими расчетниками?
#аналітыка

Дзень народзінаў Ларысы Геніюш❤️
9 жніўня 1910 года нарадзілася цудоўная беларуская паэтка, пісьменніца і грамадская дзяячка.
Сёння выдатны дзень, каб прыгадаць некаторыя творы нашай паэткі:
💎„Куфар”
💎„Даўніна”
💎„Вершы. Рукапісны зборнік 1945-1947гг.”
Іншыя цікавыя матэрыялы пра Ларысу Геніюш глядзіце тут.
#дзень_у_гісторыі

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚙 Заплануйце паездку па музеях Беларусі
Вось некалькі ідэй:
💎Дом-музей Марка Шагала ў Віцебску. Паглядзіце на архіўныя дакументы і асабістыя рэчы мастака і яго сям’і. Экспанаты для калекцыі падбіралі з дапамогай серыі малюнкаў, якую сам Марк Шагал і стварыў (па памяці адлюстраваў інтэр'еры бацькоўскага дома). Таксама завітайце ў Арт-Цэнтр Марка Шагала, дзе знаходзіцца адна з найбуйнейшых калекцый мастака ў свеце (больш за 300 арыгінальных графічных работ і рэпрадукцыі самых вядомых карцін).
💎Стары і Новы замкі ў Гродне. Натхніцеся месцам, дзе праходзілі знакавыя сустрэчы, гучныя палітычныя падзеі і шыкоўныя балі. Стары і Новы замкі — адзіныя манаршыя рэзідэнцыі, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі. Ну і абавязкова знайдзіце час пагуляць па цудоўным горадзе, напоўненым асаблівай атмасферай.
💎Палац Пуслоўскіх у Косаве — «рыцарская мроя», унікальны помнік неагатычнай архітэктуры 19-га стагоддзя. Завітайце не толькі ва ўнутраныя пакоі будынка, але і пашпацыруйце вакол замка. Таксама наведайце музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі.
💎Сядзіба Козел-Паклеўскіх. У вёсцы Чырвоны Бераг, недалёка ад Жлобіна знаходзіцца самая незвычайная сядзіба ў Беларусі і выглядае як дэкарацыя для фэнтэзійнага фільма. У палацы размешчаны філіял Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея, дзе можна паглядзець прадметы і дакументы, што раскрываюць гісторыю сям'і ўладальнікаў і стварэння сядзібы, яе архітэктурныя асаблівасці, а таксама побыт і традыцыі дваран пазамінулага стагоддзя.
💎Дудуткі. Месца, вядомае хіба што ўсім, але не ўсе там былі! А варта! Тут можна пашпацыраваць па парку, даведацца новае пра старадаўні народны побыт у музеях, паўдзельнічаць у майстар-класах, паспрабаваць смачныя стравы і напоі, пакатацца на конях.
💎Быхаўскі замак. Доўгі час паселішча належала князям і ўплывовым магнатам: князю Свідрыгайлу, роду Гаштольдаў, гетману Вялікага Княства Літоўскага Яну Каралю Хадкевічу, сям’і Сапегаў. Захаваліся толькі часткі роваў, бастыёнаў, сцены палаца, але і яны выдатна перадаюць дух былой велічы. Таксама зручна, што вакол замка зрабілі сцежкі, усталявалі ліхтары і паставілі лаўкі, дзе можна спакойна пабыць у сваіх думках.
#жнівеньскі_адвэнт

🎥 Паглядзіце фільмы, прасякнутыя атмасферай школьнага жыцця!
Школьныя гады — гэта час адкрыццяў, выпрабаванняў і незабыўных момантаў. Прапануем вам 6 фільмаў па-беларуску, якія перанясуць вас у атмасферу школьнага жыцця з розных куткоў свету. Ад магічных прыгодаў да рэалістычных гісторый — дакладна знойдзеце нешта для сябе!
🌟 Уэнздэй / Wednesday (2022). Захапляльны серыял пра Уэнздэй Адамс, якая трапляе ў Акадэмію Невермар. Тут яна спрабуе авалодаць сваімі здольнасцямі, спыніць серыю забойстваў і раскрыць таямніцу, звязаную з яе бацькамі.
🌟 Джуна / Juno (2007). Кранальная і часам камічная гісторыя пра 16-гадовую Джуну, якая нечакана зацяжарыла. Фільм паказвае, як яна справілася з гэтай сітуацыяй, прымаючы складаныя рашэнні і сутыкаючыся з рэакцыяй атачэння.
🌟 Ўаджда / Wadjda (2012). Кранальны фільм пра 10-гадовую дзяўчынку з Саўдаўскай Аравіі, якая марыць пра ровар, нягледзячы на культурныя забароны. Гэта гісторыя пра смеласць, упартасць і барацьбу за свае мары.
🌟 Сэрца альфабэтам Брайля / Le coeur en Braille (2016). Французская драма пра сяброўства паміж талентавітай віяланчэлісткай Мары, якая губляе зрок, і Віктарам, яе аднакласнікам. Разам яны змагаюцца з выклікамі і знаходзяць новыя шляхі для рэалізацыі імкненняў Мары.
🌟 Гары Потэр і філасофскі камень / Harry Potter and the Sorcerer’s Stone (2001). Першы фільм вядомай серыі, які знаёміць нас з малым чараўніком Гары Потэрам. Гледачы разам з галоўным героем адкрываюць чароўны свет, трапляюць у школу чараўніцтва Хогвартс і сутыкаюцца з першымі прыгодамі і небяспекамі ў новым жыцці Гары.
🌟 Мост у Тэрабітыю / Bridge to Terabithia (2007). Чароўная і кранальная гісторыя пра сяброўства паміж Джэсам і Лэслі, двума самотнымі школьнікамі, якія ствараюць уяўны сусвет — Тэрабітыю. Фільм даследуе тэмы ўяўлення, сяброўства і сутыкнення з рэальнасцю, прапануючы гледачам незабыўнае падарожжа ў свет дзіцячых фантазій.

📝 Напішыце сабе ліст, які прачытаеце напрыканцы навучальнага года
У настаўнікаў, акрамя новага года, ёсць яшчэ адзін дзень, калі можна пачаць усё з пачатку. Скарыстайцеся гэтым! Выдзеліце час для сябе, адключыце тэлефон, вазьміце нататнік, які так шкадавалі😉, і пачніце пісаць усё, што прыходзіць у галаву. Калі складана, скарыстайцеся наступнымі пытаннямі:
💎Які/якая я цяпер? Якім/якой бачу сябе напрыканцы навучальнага года? Што я хачу ў сабе змяніць? (апішыце самадчуванне)
💎Што мяне натхняе?
💎Што прыносіць мне радасць і задавальненне?
💎Якія навыкі хачу засвоіць?
💎Чым я займаюся ў вольны час і чым хачу займацца?
💎У якіх актыўнасцях хачу паўдзельнічаць? (трэнінгі, семінары, конкурсы і іншае)
💎Якія новыя мясціны я хачу наведаць?
💎Чаму новаму я навучу дзяцей сёлета?
💎Як я буду клапаціцца пра сябе?
І дадайце матывуючы наказ, напрыклад:
„Даражэнькі/даражэнькая! Ты з усім справішся і ўсё атрымаецца. Гэты год будзе выдатным, поўным на пазітыўныя эмоцыі і цудоўныя моманты. Ты малайчынка!
З любоўю і верай у цябе!
Твой/твая я❤️”.

Доступно приложение к ИМП по физкультуре!
💪 Приложение доступно на Национальном образовательном портале и ждет своих читателей!
Таким образом, на данный момент доступны приложения к ИМП по всем учебным предметам. Их можно посмотреть как на образовательном портале, так и в нашем недавнем посте.
Коллеги, много ли изменений по вашим учебным предметам в этом году?
💪 Приложение доступно на Национальном образовательном портале и ждет своих читателей!
Таким образом, на данный момент доступны приложения к ИМП по всем учебным предметам. Их можно посмотреть как на образовательном портале, так и в нашем недавнем посте.
Коллеги, много ли изменений по вашим учебным предметам в этом году?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📚Зладзьце дзень англійскай мовы
Вось некалькі ідэй, як правесці гэты дзень цікава і карысна:
🔖Паглядзіце кіно ў арыгінальнай агучцы, а калі цяжка ўспрымаць толькі на слых, дадайце субтытры (таксама англійскія).
🔖Пачытайце кнігу на англійскай мове, якую раней чыталі на рускай ці беларускай.
🔖Перакладзіце любімую песню (калі таксама даўно слухайце нейкі трэк, але не ведаеце яго сэнсу😅).
🔖Пачытайце навіны ў англамоўных выданнях.
🔖Паглядзіце інтэрв’ю з вашымі ўлюбёнымі артыстамі.
🔖Каб палегчыць выкананне пунктаў вышэй, загляніце на канал ВОТ ЭТО английский, дзе лінгвіст-перакладчык разбірае інтэрв’ю, песні, кіно, кнігі і іншае, дзеліцца цікавымі выразамі і словамі.
🔖Падцягніце праблемныя тэмы з BBC Learninig English, знойдзеце лёгкія і кароткія відэа на розную тэматыку.
🔖Дамоўцеся з сябрамі і сяброўкамі на каву, дзе будзеце размаўляць толькі па-англійску (спачатку будзе складана, але смех і добры настрой гарантаваны😉).
🔖Паглядзіце ці паслухайце лекцыі TED на цікавую вам тэму.
🔖Паспрабуйце сфармуляваць свае ўражанні за дзень і выпішыце іх у нататнік.

Дзень народзінаў Караля Чапскага
Граф Караль Чапскі — дзяржаўны дзеяч, мінскі гарадскі галава, прадпрымальнік, філантроп, буйны землеўладальнік.
Цікавыя факты:
🌟 Уваходзіў у лік самых багатых мінчан. Валодаў 10 будынкамі ў сталіцы.
🌟 Вельмі шмат зрабіў для Мінска: пры ім правялі электрычнае асвятленне, мінчане пачалі карыстацца тэлефонам, з’явілася конка, будавалі дарогі, масты, тэатры і бібліятэкі, бальніцы, гімназіі і шмат што яшчэ.
🌟 Па ініцыятыве Караля Чапскага ў Мінску стварылі шэраг грамадскіх і дабрачынных арганізацый, у тым ліку Таварыства аматараў спорту, Таварыства аховы жанчын, гарадского крэдытнага таварыства.
🌟 Чапскі шмат увагі надаваў развіццю сістэмы аховы здароўя і адукацыі гараджан.
🌟 Заробленыя грошы аддаваў у гарадскі скарб.
🌟 Стварыў бровар «Багемія» (цяпер «Аліварыя»).
🚗 Завітайце ў Станькава, каб паглядзець на сядзібна-паркавы комплекс, які належаў графу.
🎥 Паглядзіце відэа пра дасягненні Караля Чапскага.

📚Знайшлі для вас 5 цікавых беларускіх кніг
💎«Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая» (Людміла Хейдарава) — раман-фэнтэзі па матывах гістарычных падзей сярэдзіны XVII ст. на тэрыторыі, якая адпавядае сучаснай Беларусі.
💎«Планета ў падарунак» — збонік апавяданняў і аповесцяў, якія апісваюць жыццё на іншых планетах, а таксама зямное, тое, што побач, але пры гэтым не меней цікавае і неймавернае.
💎«Прэм’ера» (Андрэй Горват) — у іранічнай і лірычнай аповесці персанажы стамляюцца быць кардоннымі фігуркамі, стараюцца не патануць у шматслойнасці існавання і вучацца казаць: "Je vis. Я жыву".
💎«Зачараваны скарб» (Іна Снарская). У гэтай кнізе жывуць родныя, суседзі, сябры з вёсак маленства пісьменніцы на Полаччыне. Кожны аповед напісаны сэрцам, з вялікай любоўю да сваіх герояў. Завяршае кнігу аповесць, прысвечаная памяці маці, яе няпростаму лёсу і каханню.
💎«Па той бок» (Зараслава Камінская). Па гэты бок, іншымі словамі, тут — таямнічае знікненне дзяўчыны і з’яўленне новых дадзеных, якія могуць перавярнуць уяўленне пра беларускіх традыцыйных лялек. А па той бок — тыя ж лялькі выконваюць свае магічныя абавязкі: абараняюць гаспадароў, дапамагаюць змагацца з нячысцікамі, але часам і самі ператвараюцца ў злыдняў. І як заўжды, калі дачытаеце кнігу, зможаце вырашыць, па які бок — вы.

💰Падлічылі, колькі трэба грошай, каб сабрацца ў школу настаўніку(цы) гісторыі і грамадазнаўства
🔖Што трэба набыць (канцэлярыя і метадычныя матэрыялы):
🔸Друкаваныя сшыткі па гісторыі (5-11 класы) па адным экзэмпляры — 105,69
🔸Зборнік заданняў па грамадазнаўстве (9-11 класы) — 7,69
🔸Рабочыя сшыткі па грамадазнаўстве (9-11 класы) — 22,39
🔸Контурныя карты (5-9 класы) — 43,6
🔸Ручкі з аднолькавым стрыжнем (набор 5 шт) — 4,41
🔸Ручкі чырвоныя (2 шт) — 6,44
🔸Алоўкі простыя (набор 3 шт) — 4,20
🔸Ластык (набор 3 шт) — 2,29
🔸Папера (пачак) — 13 руб.
🔸Сашчэпкі (пачак) — 1,43
🔸Стэплер — 8,03
🔸Скобы (пачак) — 2,08
🔸Магніты (набор 10 шт) — 7,69
🔸Цвёрдыя папкі (3 шт) — 25,08
🔸Файлы (набор 50 шт) — 9,76
ВЫНІК — 263,78 руб.
(падлікі прыкладныя, спіс рэчаў складзены з меркаванняў некалькіх настаўнікаў)
Прайдзіце, калі ласка, апытанку ніжэй!

Калі ласка, адкажыце ў каментарах на наступныя пытанні:
🔹Ці вы ўжо набывалі неабходныя рэчы да школы?
🔹Што ўваходзіла ў ваш спіс? (Што плануеце набыць?)
🔹Колькі вы патрацілі? (Колькі плануеце патраціць?)
🔹Ці хапае даплаты, каб закрыць усе патрэбы?
Дзякуй! 🙂
🔹Ці вы ўжо набывалі неабходныя рэчы да школы?
🔹Што ўваходзіла ў ваш спіс? (Што плануеце набыць?)
🔹Колькі вы патрацілі? (Колькі плануеце патраціць?)
🔹Ці хапае даплаты, каб закрыць усе патрэбы?
Дзякуй! 🙂
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☕️ Сустрэньцеся з калегамі і каляжанкамі
Пачатак навучальнага года ўсё бліжэй, таму заплануйце сустрэчу са сваімі калегамі і каляжанкамі, каб згадаць, што цікавага, смешнага, утульнага вы рабілі разам летась, і запланаваць тое ж самае сёлета!
Каманда "Настаўніцкай" падрыхтавала для вас некалькі ідэй (на прыкладзе Мінска), як можна правесці гэтыя сустрэчы:
📌 Схадзіце разам у кавярню на смачную каву ці гарбату
📌 Пагуляйце ў настольныя гульні ў адмысловых месцах
📌 Наведайце разам чайную цырымонію
📌 Завітайце вялікай настаўніцкай кампаніяй у кіно
📌 Наведайце тэатры
📌 Зайдзіце з калегамі і каляжанкамі ў бар і адпачніце напярэдадні навучальнага года
А калі горад вам не пасуе, збярыце калег і з'ездзіце разам на прыроду на 1-2 дні, у месцы, якія мы рэкамендавалі раней.
❗️Такі план можна рэалізаваць ў любым іншым горадзе. Выкарыстайце ідэі, напісаныя вышэй, альбо прыдумайце свае.

👩🏼🏫 Чатыры онлайн-дошкі для працы настаўніка і рэпетытара
Візуалізаваны матэрыял вельмі добра дапамагае ўспрымаць інфармацыю і канцэнтравацца на ёй. Дзеці звыкліся да гаджэтаў, яркіх карцінак і відэа, таму, часам, дошкі з крэйдай ці з маркерамі ўжо недастаткова.
На дапамогу прыходзяць сэрвісы, дзе можна ў рэжыме онлайн запаўняць дошку, выкарыстоўваючы разнастайныя элементы. А калі вы рэпетытар і працуеце онлайн — гэта ўвогуле адна з самых неабходных рэчаў. Такія дошкі можна выводзіць на інтэрактыўныя экраны, паказваць праз праектар ці ноўтбук.
Падрыхтавалі для вас некалькі сэрвісаў, якія добра выконваюць гэту функцыю:
1️⃣ Дошкі ад МТС Лінк
Сэрвіс ад экасістэмы МТС для онлайн-урокаў, сустрэчаў, фіксавання важных дэталяў. Сумесная праца ў рэжыме рэальнага часу з магчымасцю дадаваць дакументы, спасылкі, малюнкі, відэа і рэакцыі.
2️⃣ Padlet
Сучасная, напоўненая карыснымі функцыямі онлайн-дошка. Праграма адразу прапануе прайсці онлайн-навучанне і рэкамендуе гатовыя шаблоны для дошкі. Можна дадаваць дакументы, файлы, выявы, галасавыя запісы, відэа, спасылкі, малюнкі. Ёсць убудаваная нейрасетка, якая па апісанні стварае малюнак.
3️⃣ Limnu
Гэтая онлайн-дошка адпавядае важнаму патрабаванню, якога часта бракуе ў онлайн сэрвісах, - рэалістычнасці. Надпісы і малюнкі маркерам Limnu выглядаюць як на рэальным вайтбордзе. На дошку можна дадаваць стыкеры, выявы, выбіраць розныя колеры і тыпы маркераў. Тое, да чаго вы прызвычаіліся на ўроках, зараз можна рабіць онлайн. У сэрвісе можна працаваць аднаму і групай.
4️⃣ Explain Everything
Онлайн-дошка дазваляе працаваць з ужо гатовымі шаблонамі, загружаць відэа, карцінкі і дакументы і ажыўляць іх праз анімацыі, галасавыя і відэа-каментары. Калі дзеці ўбачаць старанна падрыхтаваную вамі дошку, яны будуць у захапленні і ўключацца ў ваш урок!
#онлайн_магчымасці

Зарадзіцеся пазітывам🔥
Падрыхтавалі для вас класныя мемы напярэдадні навучальнага года!
Дзяліцеся ў каментарах, у якіх мемах пазналі сябе😁