Учительская
3.53K subscribers
2.37K photos
71 videos
910 links
Канал образовательной инициативы «Учительская».
Новости и размышления о школьном образовании в Беларуси.

Безопасный бот для сбора информации: @shkolabel_bot
加入频道
🗣 Псіхалагічны (эмацыйны) гвалт над дзіцём

Гэты від гвалту асабліва небяспечны, бо часта ён з'яўляецца нормай у грамадстве, сям’і, калектыве. І ў адрозненне ад фізічнага гвалту, дзе мы можам убачыць сляды на целе, тут наступствы застаюцца нябачнымі і моцна ўплываюць на развіццё дзіцяці ці дарослага чалавека, прыводзяць да рознага віду разладаў псіхічных і фізічных (псіхасаматычныя захворванні).

На што звяртаць увагу, каб папярэдзіць псіхічны гвалт у адносінах да вашага дзіцяці? Як зразумець, што з вашым дзіцём нешта адбылося? Як яму дапамагчы? Чытайце ў матэрыяле!

#псіхалогія
🔥Такімі нашых пісьменнікаў вы яшчэ не бачылі!

Куратарская экскурсія па незвычайнай экспазіцыі “Шаржы на класікаў”

4 чэрвеня запрашаем вас у Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. А 18-й гадзіне вас чакае эксклюзіўны аповед: Якуб Колас, Янка Купала, Змітрок Бядуля, Янка Маўр, Кандрат Крапіва ды іншыя літаратары праз прызму “несур’ёзнага” жанру. Многія выявы экспануюцца ўпершыню праз дзесяцігоддзі забыцця.

Анекдатычныя гісторыі з жыцця пісьменнікаў і мастакоў – па-добраму і з усмешкай! 💛

Наведайце ўтульны Дом Якуба Коласа, каб зрабіць уласныя адкрыцці і паглядзець на класікаў іншымі вачыма!

📌Калі: 4 чэрвеня, 18:00
📌Дзе: вул. Акадэмічная, 5.
📌Кошт квітка: 6,5 руб.
🚴‍♀️ Сёння адзначаем Сусветны дзень ровараў!

Зрабілі мілыя і смешныя карткі, на якіх вы можаце знайсці сябе!

Абірайце, які вы ровар (ці якім хацелі б быць😉)! І дзяліцеся ў каментарах!
👨‍👩‍👧‍👦 Шаноўныя падпісанты і падпісанткі!

Мы ў рэдакцыі “Настаўніцкай” хочам больш даведацца пра вас, нашых чытачоў і чытачак. Каб рабіць для вас больш якаснага і цікавага кантэнту, нам важна ведаць: хто вы, нашыя падпісанты і падпісанткі?

Калі ласка, прайдзіце апытанку ніжэй👇
🌍 СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

5 чэрвеня — найважнейшы міжнародны дзень навакольнага асяроддзя.

Паводле ААН, ва ўсім свеце экасістэмы знаходзяцца пад пагрозай. Ад лясоў і засушлівых земляў да сельскагаспадарчых палеткаў і азёр — прыродныя прасторы, ад якіх залежыць існаванне чалавецтва, блізкія да кропкі незвароту.

🌳 У 2024 годзе Сусветны дзень навакольнага асяроддзя прысвечаны аднаўленню земляў, спыненню працэсу апустыньвання і павышэнню ўстойлівасці да засухі пад лозунгам “Наша зямля. Наша будучыня. Мы — #Пакаленне Аднаўлення”. Мы не можам павярнуць час назад, але мы можам вырасціць лясы, адрадзіць водныя крыніцы і вярнуць здаровыя глебы. Мы — тое пакаленне, якое можа ўсталяваць мір з зямлёй.

Пачытайце наш матэрыял з рэкамендацыямі беларускай экатрэнеркі „Як стаць экалагічным?”. Там жа знойдзеце шмат цікавых і карысных праектаў на экалагічную тэматыку.

Давайце з павагаю ставіцца да нашага навакольнага асяроддзя і берагчы нашую планету 💚