ГУО «Средняя школа № 28 г. Минска»
715 subscribers
13.8K photos
708 videos
3 files
1.8K links
Официальный Telegram-канал государственного учреждения образования «Средняя школа № 28 г. Минска»
加入频道
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага працягвае працу выстаўка жывапісу «Фарбы Радзімы» да 80-годдзя з дня нараджэння П.П. Шарыпы (1942 – 2013).

У экспазіцыі прадстаўлены работы члена Беларускага саюза мастакоў Пятра Шарыпы, аднаго з яскравых майстроў беларускага жывапісу другой паловы ХХ стагоддзя. Яго творчасць вылучаецца цэльнасцю і непаўторным каларыстычным дараваннем. Экспануецца больш 70 работ аўтара ў розных жанрах: партрэт, тэматычная карціна, нацюрморт, пейзаж.

З палотнаў Пятра Шарыпы паўстае трапяткі, светлы, рамантычна-ўзнёслы вобраз Айчыны. Сузіраючы выставу, глядач мае ўнікальную магчымасць спасцігнуць таямніцу гэтага вобраза, акунуцца душой у непаўторную прыгажосць роднай зямлі.

#культурасталiцы