Средняя школа №47 г. Минска
720 subscribers
7.97K photos
513 videos
3 files
849 links
加入频道
❤️💚 Мова адлюстроўвае нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, звычаі і мараль кожнага народа, адрознівае нацыю ад іншых.

💯У час сусветнай глабалізацыі, калі амаль паўсюдна адбываецца змешванне народаў і культур, паўстала праблема абароны моўнай разнастайнасці.

Зараз у свеце налічваецца больш за 6️⃣0️⃣0️⃣0️⃣ моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення.

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1️⃣9️⃣9️⃣9️⃣ годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Першапачаткова з ініцыятывай свята роднай мовы выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года загінулі 5️⃣ студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Галоўная мэта свята – захаванне і падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

🎶 Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.
              © Францыск Скарына
#родная_мова
#па_беларуску
#школьны_каляндар📅

📖 У беларускім алфавіце 32 літары. Наш алфавіт не мае літар Щ, Ъ. Замест цвёрдага знака мы ўжываем апостраф (‘). Дыграфы ДЗ і ДЖ не ўваходзяць у алфавіт, бо гэта спалучэнне дзвюх літар для абазначэння адпаведных гукаў.

Толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў

💡Гэта адметнасць беларускай мовы ўвасоблена ў помніку, які знаходзіцца ў Полацку. Над скульптурай працаваў мастак і дызайнер Ігар Куржалаў. На помніку выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет». Помнік усталяваны ў 2003-м годзе.
#родная_мова📖🕊
Дыялектная мова багацейшая за літаратурную!

📖 Слоўнік літаратурнай беларускай мовы налічвае прыкладна 250000 — 500000 слоў.

📚 У дыялектнай мове (гэта агульная назва для гаворак людзей у пэўным рэгіёне) — каля 1,5−2 мільёны слоў.
#родная_мова