Средняя школа №47 г. Минска
705 subscribers
9.19K photos
642 videos
4 files
1.12K links
加入频道
1 чэрвеня — Дзень абароны дзяцей! Віншуем малых і дарослых!😊🥰

З такога значнага дня пачынаецца лета — любімая пара дзяцінства — сонечнага чароўнага часу ў жыцці кожнага.

Маленькі чалавек жадае простага — жыць пад мірным небам і быць шчаслівым, адчуваць абарону і падтрымку, каб марыць пра будучыню. Няхай у кожнага дзіцяці гэта будзе.

Дзеці — цудоўны падарунак нам, дарослым. Яны наша шчасце і магчымасць станавіцца лепшымі.

Жадаем усім бацькам любові і дабрыні, цярплівасці і мудрасці!
Няхай кожны дзень будзе светлым ад шчаслівых усмешак нашых дзяцей, мірным, адказным і радасным дзеля  сёння і заўтра.
              З павагай, начальнік упраўлення па адукацыі Наталля Кучынская, дырэктары і загадчыкі ўстаноў адукацыі Ленінскага раёна.
#са_святам☀️🌿
#абарона_дзяцінства