Forwarded from Образование.Советский.Минск
Твор: "Сябры"
Аўтар: Алена Васілевіч
Жанр: апавяданне
Клас, у якім вывучаецца: 6
Колькасць старонак: 7
Лёня і Грыша сябруюць даўно: дзеляцца адзін з адным ежай, калі пасвяць жывёлу, дапамагаюць адзін аднаму ў вучобе і разам бавяць час. Але аднойчы адзнака па матэматыцы змяніла ўсё. І як быць далей?
Зразумела, якую мараль заклала Алена Васілевіч у сваё апавяданне. Але пасля прачытання, ці зможаце адназначна сказаць: гэта сапраўдныя сябры?
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Образование.Советский.Минск
Твор: "Новая зямля"
Аўтар: Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч)
Жанр: аўтабіяграфічная паэма
Клас, у якім вывучаецца: 9
Колькасць старонак: 150
Маленькі Костусь, дзядзька-кухар, Міхал і многія іншыя... Усе героі на старонках твора - рэальна існуючыя людзі, любоў да якіх Якуб Колас пранёс праз жыццё.
Чытаючы, нельга застацца абыякавым да прыгажосці беларускай вёскі, бо аўтар - сапраўдны майстар слова - яскрава і маляўніча перадае краявіды і традыцыі свайго дзяцінства.
За цікавымі выпадкамі маленства і каларытам беларускай вёскі адназначна сюды
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM