Средняя школа №148
959 subscribers
13.2K photos
438 videos
2 files
1.16K links
Официальный Telegram-канал средней школы 148 г. Минска
加入频道
3⃣1⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Фрол і Лаўр.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутнікаў Флора і Лаўра.

Народныя традыцыі

🔸 У гэты дзень адзначалася свята коней.
🔸Жывёл не выкарыстоўвалі для працы, давалі ім адпачыць.
🔸Сяляне з раніцы кармілі жывёл аўсом і свежым сенам, запляталі грывы стужачкамі.
🔸Коней прыводзілі да бліжэйшых вадаёмаў, дзе іх купалі.
🔸Пасля абеду каля храмаў коней крапілі святой вадой.
🔸 Верылі, што гэта дапаможа абараніць жывёл ад усякага ліха.
🔸Гаспадыні рыхтавалі абрадавую выпечку ў форме падковы.
🔸 Выпякалі такое печыва ў вялікай колькасці.
🔸Каб абараніць жыллё ад нячыстай сілы, у гэты дзень у двары палілі вогнішча з сухога палыну.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 31 жніўня маюць моцнае здароўе. Насіць ім варта карал.

#народны_каляндар
5⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Іёна і Фока.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці прарока Іёны і пакутніка Фокі.

Народныя традыцыі

🔸У народным календары гэты дзень прысвечаны асіне.
🔸 Казалі: «На Фоку адна ягада - горкая рабіна, і адно дрэва - горкая асіна».
🔸Асіну лічылі "згубным дрэвам», якое прымае смутак і абараняе ад нячыстай сілы.
🔸Да слупа, на якім мацавалі вароты, прывязвалі асінавы кол.
🔸Людзі, хворыя ліхаманкай, ішлі ў лес, знаходзілі там асіну і кланяліся ёй.
🔸Пасля чаго дрэва перавязвалі сваім поясам.
🔸Верылі, што забітую змяю трэба абавязкова павесіць на асіне.
🔸Да гэтага часу ўбіралі рэдзьку.
🔸Сокам родзькі, змешаным з мёдам і соллю, лячылі хворыя суставы.
🔸У гэты дзень не ўжывалі рыбу.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 5 кастрычніка ўмеюць цаніць прыгажосць. Насіць ім варта аметыст.

#народны_каляндар
2⃣9⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Лонгін Сотнік.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання пакутніка Лонгіна Сотніка.

Народныя традыцыі

🔸Нашы продкі верылі, што Лонгін стаіць паміж добрым і злым светам, ахоўвае людзей.
🔸Меркавалі, што вароты - гэта самае небяспечнае месца, паколькі тут стаіць нячыстая сіла.
🔸З гэтай прычыны часта размяшчалі над варотамі выяву заступніка.
🔸Згодна з паданнем, святы Лонгін лічыўся лекарам хвароб вачэй.
🔸 29 кастрычніка яму маліліся ўсе, у каго былі праблемы са зрокам.
🔸 Традыцыйна ў гэты дзень людзі мыліся халоднай вадой з калодзежа або ключа.
🔸 Асабліва стараліся памыць дзяцей, лічалі, што гэта дапаможа зроку.
🔸Для паляпшэння вастрыні зроку прымушалі дзяцей глядзець на ваду некалькі гадзін запар.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 29 кастрычніка  адрозніваюцца рашучасцю і непахіснасцю. Насіць ім варта агат.

#народны_каляндар