Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
361 subscribers
345 photos
14 videos
482 links
Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. @rerumnovbot
加入频道
Апошнім часам можна часта пабачыць меркаванне, што вось пройдуць “выбары” 26 студзеня, рэжым адчую сваю перамогу і пачне перагортваць старонку. Ажно да нейкай лібералізацыі.

Аднак нам такія думкі падаюцца хутчэй выдаваннем жаданага за рэальнае. Так, восеньскае абвастрэнне вострая перадвыбарчая фаза, відаць, адпусціць. Так, могуць працягнуцца кропкавыя вызваленні палітвязняў. Але нечага большага чакаць наўрадці варта, калі рэжым, вядома, не прыцісне так, што інакш - ніяк.

Нават пасля “выбараў” рэжым не будзе пачувацца ўпэўнена, бо добра ведае кошт такіх перамогаў і народнай любові. А таксама ведае сапраўдную сітуацыю ў эканоміцы ў сябе і ў Расеі, да якой сам жа прывязаўся. Таксама ён няўпэўнены наконт далейшай сітуацыі на ўкраінскіх і курскіх франтах. І гэта ўсё не спрыяе нейкім паслабленням і лібералізацыі.

Пра тое, што “лепей не будзе, будзе толькі горш”, сведчаць і навагоднія заканадаўчыя падарункі. Гэтак, цяпер бацькоў будуць ставіць на СОП за палітычную адміністратыўку (такі вось у нас клопат пра сем’і і дзяцей). А таксама ўжо прымаюцца папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Яны з аднаго боку пашыраюць магчымасці пераследу палітычных эмігрантаў. А з другога, скасоўваючы пазбаўленне волі жанчынам і адзінокім мужчынам, якія ўпершыню ўчынілі менш цяжкае злачынства і выхоўваюць дзяцей да 14 гадоў або дзяцей-інвалідаў, інвалідам I групы, а таксама няпоўнагадовым, не распаўсюджваюць гэтае правіла ў тым ліку на палітвязняў.

Калі б улады сапраўды нацэльваліся на нейкія паслабленні з лютага, ці прымалі б яны такія законы ў студзені? Наўрад ці. Што б ім перашкаджала іх не ўводзіць або не рабіць выключэнняў для палітычных? Нічога. А значыць, нічога яны не плануюць і не збіраюцца паслабляць.

Траўма 2020 года і няўпэўненасць дастаткова моцныя, каб ад іх пазбыцца.
70-гадовы Лукашэнка сёння хворым голасам заявіў, што беглыя чакаюць, але не дачакаюцца, “когда сдохнет президент”.

З гэтай нагоды вось што падумалася. У габрэяў існуе свята Пурым у гонар забойства Амана-амалікіцяніна, на якое гатуюць адмысловае пячэнне з макам. Украінскія мігранты ў ЗША ў 1953 годзе раздавалі бясплатны боршч з нагоды смерці Сталіна.

А якія менавіта дранікі - з мукой ці без яе - варта будзе гатаваць беларусам, якія ўсё ж дачакаюцца?
На вытворцаў піва "Holsten" яшчэ ніхто не напісаў скаргі за выкарыстанне няправільнай сімволікі? Пытанне актуальнае для некалькіх краін.
Дамарошчаныя камуністы прыдумляюць, як далей загнаць Беларусь узад. “Кандыдат” ад КПБ Сыранкоў прапануе сярод іншага “обязать коммерческие предприятия заниматься благотворительностью”.

То бок, прапануецца фактычна новы падатак. Прыватны бізнес і так плаціць падаткі, за якія ўжо дзяржава павінна займацца клопатам пра немаёмных і патрабуючых. Патрабаванне ад камерцыйных прадпрыемстваў займацца дадаткова дабрачыннасцю ўскладзе дадатковыя выдаткі на гэтыя прадпрыемствы, якія ўрэшце або знізяць заробкі работнікаў, або павысяць кошт прадукцыі для атрымальнікаў. У выніку пацерпяць звычайныя людзі.

Замест гэтага дзяржаве і грамадству неабходна развіваць атмасферу, дзе займацца дабрачыннасцю выгадна. Дзе камерцыйныя прадпрыемствы ў тым ліку канкуруюць за кліентаў з дапамогай сваёй грамадскай актыўнасці. Але гэта цяжка, патрабуе нейкіх намаганняў і ізвілінаў, што не ўсім дадзена. А прапісаць указ з дадатковым падаткам вялікага розуму не трэба. Менавіта такіх і бяруць цяпер у кандыдаты і лідары зарэгістраваных партый.

Таксама прапануецца “отказаться от частной медицины”. То бок, штучна скарачаюцца магчымасці лекавання грамадзянаў. У нармальнай краіне, якой не кіруюць лукашэнкі-сыранковы, могуць спакойна суіснаваць і развівацца прыватная і дзяржаўная медыцына. Больш за тое, прыватная медыцына можа быць сродкам прыцягнення дадатковых інвестыцыяў, якіх можа не быць у дзяржавы. Лепш бы Сыранкоў падумаў над ліквідацыяй лечкамісіяў для чыноўнікаў, якія падзяляюць беларусаў на касты паноў і халопаў, і платных паслугаў у дзяржаўных медычных установах, бо людзі і так плацяць за іх са сваіх падаткаў. А таксама над тым, чаму некаторыя прыватныя медцэнтры зачыняюцца, а іншым даецца зялёнае святло. Але зноў жа сыранкоўскі розум на гэта няздольны.

P.S. “Бязвыбараў” мы не прызнаем, але гэты час - нагода артыкуляваць свае ідэі і аспрэчыць чужыя.
Чым захапляе каманда Трампа, дык гэта тым, што адразу пасля інаўгурацыі былі падпісаныя дзясяткі самых розных указаў. То бок, усе неабходныя дзеянні для гэтага ўжо былі загадзя зробленыя. Гэта былі не ідэі, не канцэпцыі, а ўжо гатовыя ўказы, якія толькі і чакалі што росчырку асадкі. Ці ляжыць такі стос дакументаў у беларускіх дэмакратычных сілаў на выпадак, калі ён раптам спатрэбіцца?
Вынікі 31 года кіравання Лукашэнкі на міжнароднай арэне:

🇪🇺🇺🇸🇺🇦Захад, суседзі і розныя "англасаксы" адгардзіліся ровам з кракадзіламі

У 🇦🇲Арменіі заявілі, што на адным полі з ім не сядуць

🇰🇵КНДР пасылае прамым тэкстам

🇨🇳Кітай не прымае ў госці, хоць і абяцаў

Ёсць пытаннечкі ў 🇰🇿Казахстана, 🇰🇬Кыргызстана, 🇹🇲Туркменістана, 🇯🇵Японіі і 🇮🇱Ізраіля, санкцыі ад 🇹🇼Тайваня і 🇰🇷Паўднёвай Карэі

Што яшчэ забыліся?
Лепш за лукашэнкаўскага шпіца, які памеціў выбарчы ўчастак, ніхто, відаць, пра гэтыя "выбары" і не выкажыцца.
Аб’яднаны пераходны кабінет прапануе адзначаць 2 лютага як Дзень Нязломнасці ў гонар пачатку на нашых землях паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Ідэя, вядома, добрая, але як у чалавека, узрошчанага масавай культурай амерыканскага паходжання, выклікае дваістыя адчуванні. Бо 2 лютага - гэта таксама Дзень сурка, які ў аднайменным фільме чалавек перажываў тысячы разоў. Як і беларускі/літвінскі/тутэйшы (патрэбнае падкрэсліць) незалежніцкі рух, уключаючы і Каліноўскага, і сённяшняе пакаленне, што праходзіць рэгулярна стадыі ад нацыянальнага ўздыму да разгрому. Праўда, Біл Мюрэй у фільме не зламаўся і вырваўся з гэтага замкнёнага кола нават нашмат лепшым. Чаго і вам з намі жадаем. Так што, хай будзе і Дзень Нязломнасці.
Ва ўсім гэтым словаблудстве не хапае хіба фразы “Служу Савецкаму Саюзу!”. Для абодвух персанажаў яна б гучыла даволі арганічна.
Цікавае адкрыццё. Як выяўляецца, на бездухоўным і загніваючым Захадзе, у сталіцы павестачкі Галівудзе, які ўжо даўно не такі, як тады, калі дрэвы былі вялікімі, уручаюць песні за найлепшыя хрысціянскія спевы, альбомы і г.д. І не дзе-небудзь у падваротні ці нікому невядомай царкве не папялішчы Лос-Анджэлесу, а падчас прэміі “Грэмі” побач з Беёнсамі і Шакірамі.

Вось вам, калі не верыце, найлешыя госпэл, госпэл-альбом, гістарычны госпэл, найлепшая сучасная кампазіцыя хрысціянскай музыкі і найлепшы яе альбом. Агулам пяць намінацыяў. Ці можаце што-небудзь такое ўявіць на “Песні года Беларусі”, дзе Ганна Сялук спявае пра Лукашэнку, або на якім-небудзь расейскім “Залатым грамафоне” з гойдай? Мы не можам.

Best Gospel Performance/Song
"Church Doors" — Yolanda Adams; Sir William James Baptist & Donald Lawrence, songwriters
"Yesterday" — Melvin Crispell III
"Hold On (Live)" — Ricky Dillard
"Holy Hands" — DOE; Jesse Paul Barrera, Jeffrey Castro Bernat, Dominique Jones, Timothy Ferguson, Kelby Shavon Johnson, Jr., Jonathan McReynolds, Rickey Slikk Muzik Offord & Juan Winans, songwriters
"One Hallelujah" - Tasha Cobbs Leonard, Erica Campbell & Israel Houghton Featuring Jonathan McReynolds & Jekalyn Carr; G. Morris Coleman, Israel Houghton, Kenneth Leonard, Jr., Tasha Cobbs Leonard & Naomi Raine, songwriters - WINNER

Best Contemporary Christian Music Performance/Song
"Holy Forever (Live)" — Bethel Music, Jenn Johnson Featuring CeCe Winans
"Praise" — Elevation Worship Featuring Brandon Lake, Chris Brown & Chandler Moore; Pat Barrett, Chris Brown, Cody Carnes, Steven Furtick, Brandon Lake & Chandler Moore, songwriters
"Firm Foundation (He Won't)" — Honor & Glory Featuring Disciple
"In The Name Of Jesus" — JWLKRS Worship & Maverick City Music Featuring Chandler Moore; Austin Armstrong, Ran Jackson, Chandler Moore, Sajan Nauriyal, Ella Schnacky, Noah Schnacky & Ilya Toshinskiy, songwriters
"In The Room" — Maverick City Music, Naomi Raine & Chandler Moore Featuring Tasha Cobbs Leonard; G. Morris Coleman, Tasha Cobbs Leonard & Naomi Raine, songwriters
"That's My King" — CeCe Winans; Taylor Agan, Kellie Gamble, Llyod Nicks & Jess Russ, songwriters - WINNER

Best Gospel Album
Covered Vol. 1 — Melvin Crispell III
Choirmaster II (Live) — Ricky Dillard
Father's Day — Kirk Franklin
Still Karen — Karen Clark Sheard
More Than This — CeCe Winans - WINNER

Best Contemporary Christian Music Album
Heart Of A Human — DOE - WINNER
When Wind Meets Fire — Elevation Worship
Child Of God — Forrest Frank
Coat Of Many Colors — Brandon Lake
The Maverick Way Complete — Maverick City Music, Naomi Raine & Chandler Moore

Best Roots Gospel Album
The Gospel Sessions, Vol 2 — Authentic Unlimited
The Gospel According To Mark — Mark D. Conklin
Rhapsody — The Harlem Gospel Travelers
Church — Cory Henry - WINNER
Loving You — The Nelons
Прэс-служба Лукашэнкі, здаецца, злоўжывае маланкамі. І справа нават не ў тым, што піхае іх праз адну навіну. А ў тым, што замест трох маланак цалкам можна ставіць і дзве, бо гэта «то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента».
Дзве навіны. Адна за адной. Усе супадзенні невыпадковыя.
Ці можа Расея пачаць рэальную, а не гібрыдную вайну з Захадам у 2025-2026 гадах? Хутчэй, не. Для гэта ў Крамля па-просту не хапае сродкаў. Пакуль нябачна таго, што ў яго былі сілы і сродкі на вайну яшчэ і з Захадам, а не толькі з Украінай.

Так, Расея наступае ва Украіне, але наколькі эфектыўна? За тры гады вайны яна нават не выйшла на адміністрацыйныя межы Данецкай і Луганскай вобласцяў. У боі ідуць старыя, хворыя і калекі, а тэхнікі для маштабнага наступу проста няма. Яна і ў тактычных наступах практычна не выкарыстоўваецца.

Пры гэтым Расея ўжо паўгода не можа выбіць украінскія войскі з Курскай вобласці. Нават папрасіла дапамогі ў КНДР, але і паўночныя карэйцы пакуль раскладу не змянілі і былі выведзеныя з фронту.

Адначасова Крэмль не рашаецца пайсці на новую мабілізацыю. У тым ліку таму, што ў расейскай эканоміцы проста не хапае кадраў. Хтосьці з’ехаў, а хтосьці сышоў на фронт. Каму працаваць - невядома, бо працоўныя імігранты - таджыкі і ўзбекі - на хвалі імперскай істэрыі не так ужо і хочуць ехаць, дый кваліфікацыя ў іх не надта высокая. Бюракратыя і эканоміка могуць проста не вытрымаць новай мабілізацыі. Таму Масква спрабуе павышаць выплаты новым кантрактнікам, але і на іх грошай не хапае - выплаты за раненні скарачаюцца.

Не ў лепшым стане і сама расейская эканоміка, хоць яна ўсё больш мілітарызуецца. Большасць снарадаў у расейскім войску - з КНДР і Ірану, узбраенні, якія былі на складах, у значнай ступені або ўжо выкарыстаныя, або згнілі. Імпартазамясціць новыя тэхналогіі ва ўмовах санкцыяў таксама не надта атрымліваецца. А прывід стагфляцыі ўсё лепш бачны на даляглядзе.

У гэтых умовах пачынаць вайну яшчэ з Польшчай, краінамі Балтыі ці Фінляндыяй - гэта як проста ўзяць і застрэліцца. Расея і так згубіла Чарнаморскі флот, кінула Асада і Прыднястроўе. Калі б у яе былі сілы на новую маштабную вайну з у разы мацнейшым праціўнікам у выглядзе краінаў НАТО, яна б сябе паводзіла інакш.

Але гэта не значыць, што можна выдахнуць. Расея адназначна будзе працягваць гібрыдную вайну і, магчыма, нарошчваць яе маштабы: падпалы, прарывы кабеляў, як варыянт забойствы і тэракты, каб пасеяць хаос. У гэтым ёй вельмі карысна будзе ручны шпіц з Менску, які так раскарачыўся, што стаць у позу не зможа. А значыць, колькасць правакацыяў на беларускай мяжы можа толькі ўзрасці, што будзе пагражаць і новымі праблемамі для Беларусі і беларусаў.

Таксама ва ўмовах дэфіцыту вайсковых кадраў і страхаў перад новай мабілізацыяй узрастае і верагоднасць прыцягнення беларускіх вайскоўцаў непасрэдна для вайны ва Украіне. Неабавязкова для паўночнага нападу. Але нельга выключаць удзелу беларускіх вайсковых кантынгентаў у баях па прыкладзе карэйцаў. Так, у Менску разумеюць рызыкі такога ўдзелу, бо нават сярод ябацек мала ахвочых ваяваць за Расею. Але для Пуціна ахвяраваць стабільнасцю Лукашэнкі, каб не ахвяраваць сваёю - чым не варыянт? Салідарнасць дыктатараў - яна такая.
Свята крывадушнасці

Лукашэнка сёння сабраў кіраўнікоў канфесіяў і расказваў ім зноў пра свае траўмы ад 2020 года. І як ён не змог тады да людзей “достучаться”, але ўзяў большую дубінку і змог “время расставило все на свои места”. Пра тое, як ён зрабіў працу над памылкамі і правёў “выборы так, как не проводят нигде”, акрамя КНДР, Туркменістану і іншых светачаў дэмакратыі.

“Я мечтал об этом, и это случилось [сбылась мечта … самага настаяшчага] - тихо, спокойно”.

Адзначаў, як у Беларусі - адзіным месцы на глобусе - мірна суіснуюць канфесіі, калі іх не спрабуюць “раскачаць”, як у 2020-м. І расказваў, як дысцыпліна дапамагае бараздзіць сельскую гаспадарку і машынабудаванне, а значыць, і канфесіям дапаможа. Русіфікуючы і знішчаючы нацыянальную культуру і суверэнітэт, прапаноўваў не ператварыцца “в иванов, не помнящих родства своего”.

Лукашэнка заявіў, што яму прапаноўвалі сустрэцца з рэлігійнымі лідарамі перад выбарамі, але ён “категорически отверг эту идею”. Хаця падобна, што проста перанос “выбараў” на месяц раней паблытаў усе планы.

Мітрапаліт Веніямін, які хоча забараніць грэка-каталікоў, дзяліўся досведам таго, як “совместная работа помогает укрепить межконфессиональное взаимодействие, лучше понимать друг друга”. Таксама рабіў паліталагічныя адкрыцці, заяўляючы, што ў падмурку ліберальнай ідэалогіі ляжаць не свабода, а “расчеловечивание семьи, представление о ней как об обузе”. Расказваў пра “все возможности, чтобы сохранить свою идентичность, духовную и нравственную высоту”, забываючы пры гэтым галоўныя хрысціянскія каштоўнасці - любіць бліжняга, а значыць, і апанента і нават апазіцыянера ды палітвязня, як самога сябе.

Сам жа праваслаўны атэіст Бога згадаць не змог. Сказаў толькі “Ён”. Як і рука ў яго не падымаецца перажагнацца ў храме. Але ўсе гэта не перашкаджае яму сунуцца ў сферу, у якой нічога не разумее. І якую не адрознівае ад сельскай гаспадаркі.

Адзінае важнае і праўдзівае, што сказаў Лукашэнка - “не надо все время опираться на одного человека”, “человек не вечен”. Спадзяемся, што гэта пачулі ўсе, нават тыя, хто чуць не хоча.
РПЦ гадамі ўлівала ў вушы расейцам, што толькі іх праваслаўе самае праваслаўнае і самае хрысціянскае, што ёсць нейкая “Святая Русь”, якая нібы заўжды ваявала з Астазіяй Захадам, што “русскій мір” трэба распаўсюджваць да краю зямлі, а ўсе хто супраць - нацысты, герэтыкі і ко.

А цяпер сама ж вуснамі патрыярха Кірыла і іншых святароў здзіўляецца лагічным наступствам сваіх жа словаў і чынаў: у Расеі і расейскім войскам актыўна пашыраецца неапаганства. У цэлым яно паўтарае за РПЦ усё тое самае пра аточаную ворагамі крэпасць і неабходнасць разабрацца з няправільнымі па ўсім свеце. Адзінае, што ўжо адкінула цалкам Хрыста, які перашкаджае давесці рашысцкую ідэалогію да свайго лагічнага абсалюту і якім Маскоўскі патрыярхат яшчэ працягвае прыкрывацца як фігавым лістком.
Гэта было б смешна, калі б не было так сумна.

Милиция проведет рейды в Минске для поиска «тунеядцев». Отдельное внимание будет уделено беларусам, работающим за границей. Планируется усилить контроль за «тунеядцами» и работниками, получающими зарплату «в конвертах», расширить программы по трудоустройству, направить в ЛТП неработающих с алкогольной или наркотической зависимостью. «В Минске эта категория будет отработана на 100%. Трудиться должны все, кто пользуется социальными благами, которые предоставляет государство», — заявил Кубраков.

Паводле службовай біяграфіі, Кубракоў - гэта чалавек, які з 50-і сваіх гадоў 30 гадоў служыць у міліцыі. То бок, гэты чалавек пераважную большасць свайго жыцця сядзіць на шыі беларускіх падаткаплатнікаў, б’е іх, катуе і камандуе, каб яны на яго працавалі, яго кармілі ды апраналі.

Як ужо казалі не раз, самыя вялікія беларускія дармаеды - гэта непамерны штат чыноўнікаў і сілавікоў. Людзей, якія не ствараюць ніякага прадукту, а толькі праядаюць нажытае іншымі грамадзянамі. І пры гэтым лічаць сябе нейкай вышэйшай кастай, якая мала таго што жыве за кошт заробленага іншымі, дык яшчэ і не дае іншым самім абіраць сваю будучыню.
Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
Гэта было б смешна, калі б не было так сумна. Милиция проведет рейды в Минске для поиска «тунеядцев». Отдельное внимание будет уделено беларусам, работающим за границей. Планируется усилить контроль за «тунеядцами» и работниками, получающими зарплату «в конвертах»…
Што само сабой просіцца на расфармаванне ў Беларусі, дык гэта розныя ідэалагічныя аддзелы на прадпрыемствах і ва ўстановах. Гэтыя структуры ёсць нічым іншым, як сродкам кантролю працаўнікоў і ціску на іх. З ідэалагічнымі аддзеламі ў выканкамах трохі складаней, бо там яны адказваюць таксама за спорт, культуру і таму падобнае. Таму там неабходнае перафарматаванне працы са скасаваннем ідэалагічнага функцыяналу і вызваленнем сілаў для большай эфектыўнай працы на іншых кірунках.

Таксама яшчэ з дзясятак гадоў таму, калі не больш, беларускія хрысціянскія дэмакраты распрацавалі план адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, які прадугледжвае пазбаўленне ад грувасткай савецкай спадчыны ў выглядзе шасці вобласцяў, 118 раёнаў і больш як 1100 сельсаветаў. У прыватнасці, 124 вобласці і раёны прапануецца перафарматаваць у плюс-мінус 20 паветаў з улікам эканамічных, дэмаграфічных і іншых фактараў. Як і ўзбуйніць сельсаветы, скараціўшы іх колькасць і зрабіўшы больш эфектыўнымі ва ўмовах дэпапуляцыі сельскай мясцовасці.

Патрэбная рэвізія таксама і вышэйшых органаў краіны, у тым ліку на ўзроўні міністэрстваў. Ці патрэбнае Беларусі Міністэрства інфармацыі, галоўная дзейнасць якога заключаецца ў кантролі і складанні спісу “экстрэмісцкіх” матэрыялаў? Ці патрэбнае асобна Міністэрства лясной гаспадаркі пры наяўнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ды яшчэ шэрагу эканамічных ведамстваў? І ці так неабходнае асобна Міністэрства спорту і турызму, або яго можна аб’яднаць з Міністэрствам культуры, напрыклад?

Ну і вядома патрэбны перагляд беларускіх аўгіевых стайняў - сілавой кампаненты, дзе ў горшых традыцыях дыктатуры кожны кантралюе кожнага і ўсіх навокал.
Мы, вядома, супраць эйджызму. Тым больш, што адзін палітык прыйшоў да ўлады ў Беларусі калі яму яшчэ не было і 40 (пры гэтым сам жа нядаўна падняў гэтую планку да 40 - то бок сам бы яе не прайшоў у 1994-м). Але калі глядзіш, як асобы 70+ катуюць свае і чужыя народы, расказваюць, як ім трэба мірыцца з агрэсарам, на якога яны нібыта самі напалі, або як яны раяць палітвязням, як паводзіць сябе за кратамі, нявольна задумваешся пра тое, што пенсійны век для палітыкаў - не такая ўжо і благая ідэя.